Дзмітрый Нікановіч. Гонар і талент краіны. (+Ніколі. 2015, acoustic, cover)

3 Aug, 2015.

никонович дмитрий бгу журфакДзмітрый Нікановіч – выпускнік факультэта журналістыкі, які сёлета атрымаў прэзідэнцкую падзяку. Але гэта далёка не ўсе яго поспехі. Выпускнік з чырвоным дыпломам, спявак, журналіст, сем'янін і проста прыемны чалавек адкрыў свае эмоцыі, падзяліўся планамі на будучыню ў гэтым інтэрв'ю.

 - Спачатку, хацелася б павіншаваць вас з атрыманнем дыплома і бліскучым заканчэннем універсітэта. Ці моцна хваляваліся перад уручэннем падзякі з рук кіраўніка дзяржавы?

- Дзякуй! Вядома, гэта быў хвалюючы момант, але словы, сказаныя прэзідэнтам у момант уручэння, паўплывалі на мяне заспакойна. Прызнаюся, перад пачаткам цырымоніі думаў, як бы не спатыкнуцца.

d4MOhAP0rdQ

Той самы хвалюючы момант...

никонович дмитрий бгу

I падзяка...

- Часта афіцыйныя мерапрыемствы даволі сумныя і моцна вымотваюць. Як прайшло ў гэты раз? І якая частка прэзідэнцкага выпускнога вам запомнілася больш за ўсё?

- У чаканні ўручэння такой узнагароды час ляціць хутка. Не было сумна і таму, што ўсе лаўрэаты вельмі цікавыя людзі – мы знайшлі тэмы для гутаркі. Не буду арыгінальным: самай вясёлай і насычанай часткай урачыстасці стаў банкет, на якім да самага позняга вечара прысутнічаў і Аляксандр Рыгоравіч. Было неверагодна смачна, хораша і душэўна.

- Давайце пагаворым пра студэнцтва, з якім вы толькі што развіталіся. Якія прадметы вам даваліся асабліва цяжка? Чаму: рознагалоссі з выкладчыкам або нецікавая дысцыпліна?

- Здаецца, ніякіх адмысловых цяжкасцяў у вучобе ў мяне не было. Тым не менш эканамічную тэорыю я здаваў, як кажуць, "з крывёй". Думаю, уся справа ў патрабавальнасці выкладчыка, якая на іспыце абвясціла: "Бліскуча! Восем!". Балазе, на права атрымаць "чырвоны" дыплом гэта ніяк не паўплывала.

- Карысталіся калі-небудзь шпаргалкамі? Толькі шчыра.

- Я заўсёды складаў кароткія адказы да іспытаў. Але гэта быў спосаб добра вывучыць білет, а не здаць несумленна. Карыстаўся імі выключна дома, як правіла, у апошнюю ноч перад выпрабаваннем.

- Пасля атрымання дыплома аднагрупнікі абяцаюць бачыцца ледзь не кожны дзень, але, на жаль, сустрэчы здараюцца рэдка. А як будзе ў вашым выпадку?

- Мае аднагрупніцы (я адзіны хлопец у групе) адразу сказалі, што, магчыма, мы будзем бачыцца раз у 5 гадоў. Ніхто ілюзій не будуе.

никонович дмитрий журфак бгу диплом Але група, якая спачатку здалася мне нядружнай, стала згуртаванай. Ведаю, што ў шматлікіх калектывах падзеі развіваюцца наадварот: пачынаюць з палымянага сяброўства, а заканчваюць крэўнай варожасцю. А мы прыцерліся.

- На партале "СБ-Беларусь сёння" вы пісалі, што з малых гадоў любіце сцэну. А як пачыналася ваша спявацкая кар'ера?

- Як і ў шмат каго, з дзіцячага садка, са школьнай лавы. Была і музычная школа, і выступы ў хлапчуковай групе. Але першае разуменне, што музыка са мной надоўга – гэты ўдзел у рэспубліканскім дзіцячым тэлеконкурсе "Сузор'е надзей", на якім я атрымаў званне лаўрэата.

- Вы як артыст удзельнічалі ў шматлікіх універсітэцкіх мерапрыемствах, якое найбольш уразіла?

- Бадай, "Віват, студэнт!" і "Міс БДУ–2015". Мерапрыемствы здзівілі сваімі маштабамі, пышнасцю арганізацыі і вельмі спагаднай "зараджанай" публікай.

- Нядаўна стала магчымым пачуць вашу песню "Ключы" ў эфіры радыё "АНТ". Ці ёсць у вас новыя песні, якія могуць стаць хітамі радыёчартаў?

- Новую песню я рыхтую да восені. Але пакуль ва ўсім захаваю інтрыгу. Яшчэ ў маёй скарбонцы ёсць сінгл "Ніколі", які ў 2014 годзе стаў дэбютным: упершыню я выступіў як артыст са сваім рэпертуарам, а не з "пераробкамі" чужых хітоў.

- Чаму для ўдзелу ў музычным праекце вы вылучылі менавіта "Хачу да Меладзэ"?

- Насамрэч, гэты не першы мой удзел у тэлепраектах: у Беларусі была і "Акадэмія талентаў", і "Імперыя песні". Шоу "Хачу да Меладзэ" стала для мяне міжнародным досведам. І лічу, што ўдалым, хай я і не "засвяціўся" у тэлеэфірах.

- Якія ў вас найбліжэйшыя планы апроч творчасці?

- Паступленне ў магістратуру. І адпачынак: збіраемся з жонкай у падарожжа. Па размеркаванні ў жніўні зноў прыду ва ўніверсітэт. Гэтым разам у якасці выкладчыка.

- Ці паспяваеце бавіць час з сям'ёй з такім напоўненым праектамі і ідэямі жыццём?

- Усё можна паспець, калі вельмі захацець. І з сям'ёй, і з сябрамі… У наступным годзе яшчэ раз паспрабую праверыць гэтую тэорыю: буду весці пары, а калі паступлю на другую ступень вышэйшай адукацыі, яшчэ і сумяшчаць іх з вучобай, напісаннем дысертацыі і, спадзяюся, журналісцкай і музычнай творчасцю.

- У вас так спрытна выходзіць усё сумяшчаць: вучобу, музыку, сямейнае жыццё – і ўсюды адны поспехі. У чым сакрэт?

- У жаданні браць ад жыцця па поўнай і ў старанні зрабіць так, каб жыццё пры гэтым не крыўдзілася. І, вядома, у звычцы ўсё даводзіць да лагічнага завяршэння.

Таксама глядзiце: http://www.bsu.by/ru/main.aspx?guid=208251

Фота з сацыяльных сетак

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *