Апытанне: якія кнігі чытае моладзь?

7 Aug, 2015.

       книги бгуУсё часцей можна чуць ад старэйшага пакалення: «Моладзь зусім не любіць чытаць!». Ці так гэта? Мы правялі апытанне сярод моладзі, і вось што ў нас атрымалася.

У апытанні ўдзельнічала 140 чалавек ва ўзросце 18–25 гадоў. Варта адзначыць, што самі апытаныя лічаць, што і яны, і іх аднагодкі з розных прычын чытаюць недастаткова шмат (70 %). У большасці папросту не хапае часу: трэба паспяваць і рыхтавацца да заняткаў, і займацца любімым спортам, і бавіць час з сябрамі. На пытанне «Ці любіце Вы чытаць?» больш за 90 % адказала сцвярджальна. Пры гэтым палова апытаных адказала, што чытаюць яны кожны дзень або некалькі разоў на тыдзень. Таму казаць, што цяперашняя моладзь зусім не чытае, няправільна. Хутчэй за ўсё, старэйшае пакаленне мае на ўвазе нешта іншае, калі кажа пра нелюбоў моладзі да кнігі.

книги бгу

Зразумела, моладзь чытае. Іншая справа – што менавіта яна чытае. Для нашых бабуль і дзядуляў, мам і татаў літаратура з’яўлялася крыніцай духоўнасці і маральнасці. Вядома, ім зараз не зразумела, як можна атрымліваць веды і чэрпаць натхненне з любімай сёння моладдзю фантастыкі і фэнтэзі. Напрыклад, сваімі любімымі аўтарамі маладыя людзі называлі Д. Роўлінг, С. Кінга, Р. Брэдбэры, Ч. Паланіка, П. Каэльё, якія адносяцца да імёнаў літаратуры другой паловы 20–пачатку 21 стагоддзя. Старэйшае ж пакаленне больш арыентавана на класіку.

Не дзіўна, што моладзь аддае перавагу творчасці аўтараў сучаснай літаратуры: літаратура класічная можа здавацца ім смутнай, чужой, неактуальнай, месцамі нават сумнай. А кнігі таго ж Паланіка з яго арыгінальнасцю і правакацыйным стылем успрымаюцца з большай цікавасцю. Мяняюцца эпохі – мяняюцца густы і норавы. Але зусім не звяртаць увагі на правераную часам класіку, лічачы яе нібыта непатрэбнай і састарэлай, здаецца няправільным і нават блюзнерскім. Класічная літаратура – частка культуры любой нацыі, спадчына, страціць якую будзе проста злачынства.

книги бгу Чалавек, які не прачытаў ні адной такой кнігі, будзе назаўсёды самотным. І размова ідзе зусім не пра сям’ю або сяброў, а пра адсутнасць сувязі з мінулым.

Да прычын, па якіх маладое пакаленне перастала быць «літаратураарыентаваным», адносяць у першую чаргу з’яўленне камп’ютара і інтэрнэту. Раней кніга была крыніцай і інфармацыі, і задавальнення, зараз жа для гэтага з’явілася шмат іншых спосабаў. Тэхнічны прагрэс не стаіць на месцы, і ад яго нікуды не схаваешся. Узяць хоць бы электронную кнігу, так нялюбую старэйшымі. Адвечная спрэчка якая з кніг лепей – папяровая або электронная – не сціхае і па гэты дзень. І кожны бок прыводзіць масу аргументаў на сваю карысць, заўзята адстойваючы сваю пазіцыю і не разумеючы, што спрачаюцца яны пра адно і тое ж – толькі пра форму.

Ёсць пытанне больш важнае: як навучыць моладзь любіць чытаць? Многія прызнаюцца, што ў школе чыталі з вялікай неахвотай, а ёсць і такія, хто не прачытаў ні аднаго твора са школьнай праграмы… Можна колькі заўгодна наракаць на ляноту і разгільдзяйства школьнікаў. Але нельга ў гэтым не ўбачыць і «заслугу» некаторых настаўнікаў, сэнс працы якіх і заключаецца ў прышчапленні любові да вучобы. Іх задача (сумесна з бацькамі, зразумела) – закласці базу любові да чытання ў дзіцячым узросце.

книги бгу Вучоба ў цэлым і тым больш літаратура не павінна быць проста ўбіраннем гатовых ведаў, а павінна быць развіццём уласнай думкі, палётам творчай фантазіі. Але што мы маем на практыцы? Праца па метадычцы і чаканне ад вучняў адказаў «як у падручніку». Так і не паспеўшы пачацца, і праходзіць любоў да чытання ў гэтым юным узросце.

Вернемся ўсё ж да першапачатковага пытання пра тое, якія кнігі чытае моладзь. Мы ўжо сказалі, што любімым жанрам з’яўляецца жанр фэнтэзі. Чаму менавіта фэнтэзі? Магчыма, таму што гэта – добры спосаб адысці ад рэальнасці. Бо творы гэтага жанру малююць выдуманы, звышнатуральны свет, дзе магчымае існаванне драконаў, гномаў і іншых міфічных істот. І ў гэтым выдуманым свеце можна самому пабываць у ролі чараўніка ці рыцара, адысці ад дакучлівай штодзённасці. Тут магчыма не проста многае – тут магчыма ўсё. Нават самы забіты пустэльнік можа стаць славутым каралём – ці не гэта жаданне сучаснага чалавека?

Акрамя мастацкай літаратуры маладыя людзі чытаюць літаратуру па самаадукацыі і самаразвіцці. Так сказала 40 % апытаных. Сярод дзяўчат папулярныя тэмы псіхалогіі адносін, павышэння самаацэнкі, вывучэння замежных моў.

книги бгу Хлопцы часцей за ўсё называлі кнігі, з якіх можна даведацца, як дабіцца поспеху, а таксама кнігі па ўдасканаленні прафесійных навыкаў.

Падводзячы рысу, можна з упэўненасцю сказаць, што цяперашняя моладзь любіць чытаць. І хай густы яе ў пэўнай ступені спецыфічныя і не зразумелыя старэйшаму пакаленню, але тым не менш яны ёсць.

Руслана ФРАЛОВА

книги бгу

print

Вам таксама можа спадабацца: