БДУ адкрыты для ўсяго свету

3 Apr, 2015.

бгу поступление Абмен студэнтамі, як правіла, змяшчаецца ў кожнай дамове аб супрацоўніцтве паміж БДУ і замежнымі ВНУ і прадугледжвае навучанне ў ВНУ-партнёрах на працягу 1–2 семестраў па асноўнай або сумежнай спецыяльнасці або кароткатэрміновыя абмены групамі студэнтаў для культурнай вучэбна­-азнаямленчай практыкі. БДУ мае больш за 400 дамоў аб супрацоўніцтве, многія з якіх актыўна рэалізуюцца. На дзяржаўным узроўні праграмы абмену ажыццяўляюцца з Казахстанам, Кыргызстанам, Таджы­кі­станам, Туркменістанам, Літвой, Славакіяй, Кітаем і В'етнамам. У рамках міжуніверсітэцкага супрацоўніцтва БДУ праграмы абмену студэнтамі ажыццяўляюцца з ВНУ Расіі, Казахстана, Украіны, Германіі, Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Балгарыі, Сербіі, Швецыі, Кітая, Карэі і Японіі. Германія: Енскі ўніверсітэт імя Ф. Шылера, Рурскі ўніверсітэт  Боху­ма і Лейпцыгскі ўніверсітэт штогод прымаюць па абмене 12-14 студэнтаў БДУ па выніках універ­сітэцкага конкурсу. Меха­ні­ка-матэ­матычны факультэт ажыц­цяўляе нямецкамоўную праграму падрых­тоўкі студэнтаў па камп’­ютарнай матэматыцы сумесна з універсі­тэ­там Магдэбурга. З 2014 г. рэалі­зуецца праграма двайнога дыплома па спецы­яль­насці «сусветная эканоміка» з Вышэйшай школай-Універсітэтам прыкладных навук Мітвайда. Аўстрыя: Універсітэт Альпен-Адрыя ў Клагенфурце прымае сту­дэнтаў БДУ на семестр. Расія: Сеткавы ўніверсітэт СНД, Цюменскі дзяржаўны ўнівер­сітэт. Украіна: Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт, Львоўскі нацыянальны ўніверсітэт. Чэхія: Карлаў універсітэт, уні­версітэт імя Т. Масарыка. Швецыя: FOJO інстытут павышэння кваліфікацыі журналістаў, універсітэт Карла Лінэя. Польшча: універсітэт імя М. Кюры-Складоўскай г. Любліна; Варшаўскі і Лодзінскі ўніверсітэты. Студэнты выязджаюць у Польшчу для навучання на працягу семестра і моўнай практыкі. Для студэнтаў-філолагаў прадугледжаны кароткатэрміновыя стажыроўкі і ўключанае навучанне ў Чэхіі, Балгарыі, Сербіі і Украіне. Студэнты, якія вывучаюць кітай­скую мову, могуць удзельнічаць у праграмах абмену з кітайскімі ўніверсітэтамі ў рамках міжве­да­маснай дамовы з КНР і парт­нёрскіх пагадненняў. Кожны год больш за 30 студэнтаў ФМА і філалагічнага факультэта накіроўваюцца на навучанне ва ўніверсітэты Кітая. Студэнты, якія вывучаюць карэйскую або японскую мовы, могуць выехаць на навучанне ва ўніверсітэты Чон Бук, Кукмін і Ханкук (Карэя) і ўніверсітэт Васеда, Цукубскі ўніверсітэт і ўніверсітэт Фукусімы (Японія). Штогод на стажыроўкі за мяжой з адукацыйнымі і навуковымі мэ­тамі выязджаюць да 500 сту­дэнтаў нашага ўніверсітэта. Квоты, тэр­мі­ны і фінансавыя ўмовы абме­наў вызначаюцца краінамі і ВНУ-партнёрамі. http://ums.bsu.by/images/docs/Scheme.pdf Міжнародныя праграмы акадэмічнай мабільнасці «Рынак» фінансавай дапамогі адукацыі і навуцы велізарны. На ім дзейнічаюць розныя буйныя навуковыя фонды, стыпендыяльныя праграмы замежных дзяржаў, праграмы міжнародных арганізацый. «ЭРАЗМУС МУНДУС» У БДУ З 2007 г. БДУ прымае актыўны ўдзел у праграме акадэмічных абменаў «Эразмус Мундус», якая  фінансуецца са сродкаў ЕС. Студэнты, магістранты, аспіранты, маладыя навукоўцы і супрацоўнікі ўніверсітэта мелі магчымасць прай­сці навучанне ў адной са шматлікіх еўрапейскіх ВНУ, якія з’яўляюцца партнёрамі кансор­цы­умаў праектаў гэтай праграмы, тэрмінам ад 1 месяца да 3 гадоў (у залежнасці ад тыпу мабільнасці). За перыяд 2007–2014 гг. у праграме ўзялі ўдзел звыш 250 навучэнцаў і выкладчыкаў БДУ. У 2015 годзе на змену праграме «Эразмус Мундус» прыходзіць праграма «Эразмус+», якая аб’ядноў­вае ўсе існыя адукацыйныя, моладзевыя і спартыўныя праграмы ЕС – Erasmus, Leonardo da Vinci, Comenius, Grundtvig, «Моладзь у дзеянні», Erasmus Mundus, Tempus, Alfa, Edulink і праграму супра­цоў­ніцтва з прамысловымі краінамі. Бюджэт новай праграмы складае 14,7 млрд еўра і перавышае цякучы на 40%. Прыкладна 2/3 сродкаў пойдуць на праекты студэнцкай мабільнасці і навучанне за мяжой – гэта 2 мільёны новых бака­лаўраў, 200 тысяч магістран­таў, 650 тысяч удзельнікаў карот­катэрміновых адукацыйных праграм і 800 тысяч выкладчыкаў. Якую квоту з гэтай грандыёзнай плыні акадэмічнай мабільнасці атрымае БДУ, залежыць ад еўра­пейскіх універсітэтаў-партнёраў і будзе вядома па выніках іх удзелу ў конкурсе праектаў праграмы «Эразмус+» улетку 2015 года. IAESTE – АСАЦЫЯЦЫЯ ПА АБМЕНЕ СТУДЭНТАЎ ТЭХНІЧНЫХ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЯЎ Праграма IAESTE дае студэнтам 3–4 курсаў, навучанне якіх звязана з тэхнічнымі навукамі – фізікай, хіміяй, інфарматыкай, а таксама біялогіяй, экалогіяй, фармацэў­тыкай, сельскай гаспадаркай і іншымі спецыяльнасцямі, магчымасць прайсці за мяжой стажы­роўку працягласцю ад 1 да 4 месяцаў у перыяд з мая па верасень. БДУ ўдзельнічае ў праграме з 2002 г. За гэты час ёю скарысталіся больш за 50 студэнтаў. СЕТКАВЫ ЎНІВЕРСІТЭТ Мэтай стварэння «Сеткавага ўніверсітэта СНД» з'яўляецца распрацоўка і ўкараненне аналага праграмы «Эразмус Мундус» у рамках адзінай (агульнай) адукацыйнай прасторы дзяржаў-удзель­ніц СНД. Праект накіраваны на арганіза­цыю і рэалізацыю высакаякасных сумесных магістарскіх праграм, умацаванне міжнароднага супра­цоў­ніцтва ў галіне падрыхтоўкі спецыялістаў вышэйшай кваліфі­кацыі. Тэрмін навучання ў магістратуры Сеткавага ўніверсітэта 2 гады: 1 год навучання праходзіць у адной з ВНУ кансорцыума, 2 – у нацыянальным універсітэце (БДУ). Па выніках дзяржаўнай атэстацыі па сумеснай праграме навучэнцы атрымліваюць дакументы аб вышэйшай прафесійнай адукацыі дзяржаўнага ўзору кожнага з уні­версітэтаў-партнёраў, у якіх пра­ходзілі навучанне. Падрабязную інфармацыю глядзіце на сайце ўпраўлення міжнародных сувязяў БДУ www.ums.bsu.by    
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *