Куратар «ГІС-ла­ба­раторыі» і матыватар адоранай моладзі

14 Apr, 2015.

КонфБГУПленЗас2014-42 Дацэнт геаграфічнага факультэта Дзмітрый КУРЛОВІЧ нядаўна стаў пераможцам конкурсу «Найлепшы арганізатар НДР студэнтаў і аспірантаў БДУ». Студэнты і аспіранты кафедры глебазнаўства і зямельных інфар­мацыйных сістэм і СНДЛ «ГІС-ла­ба­раторыя» пад кіраўніцтвам Дзмі­трыя Курловіча з 2012 па 2014 гг. удзельнічалі ў выкананні 13 даследчых работ, зрабілі 165 дакладаў на навуковых канферэнцыях (у тым ліку 60 дакладаў на канферэнцыях міжнароднага ўзроўню), падрых­тавалі 125 навуковых публікацый (у тым ліку 1 дапаможнік, 13 арты­кулаў у выданнях, якія ўключаны ў пералік ВАК, 104 артыкулы ў зборніках навуковых канферэнцый), прадставілі на конкурсы 53 навуковыя працы (дыпломамі I ступені ўзнагароджаны 10 прац, II і III ступеняў – па 9 прац), пад­рых­тавалі 6 актаў укаранення вынікаў НДР у вытворчасць і 2 акты – у навучальны працэс. Дзмітрый Міраслававіч кіруе навукова-даследчай работай сту­дэнтаў з 2008 г. і з’яўляецца кі­раўніком міжкафедральнай СНДЛ «ГІС-лабараторыя», якая за сваю дзейнасць у 2013 і 2014 гг. пры­знавалася «Найлепшай СНДЛ БДУ». У мінулым годзе «ГІС-лаба­ра­торыя» была рэкамендавана для заахвочвання спецыяльным фондам Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі.
Менавіта Дзмітрый Курловіч вызначае тэматыку даследаванняў студэнтаў кафедры і СНДЛ геа­графічнага факультэта, штогод складае план іх працы, ажыццяў­ляе кансультаванне і метадычнае кіраўніцтва даследаванняў, аказвае дапамогу ў асваенні студэнтамі і аспірантамі сучасных навуковых метадаў, сочыць за ходам і якасцю іх выканання.
Студэнцкія навуковыя працы кафедры адпавядаюць прыярытэтным кі­рункам даследаванняў у нашай краіне. Напрыклад, студэнты бяруцца даследаваць глебы і зем­лі асобных рэгіёнаў Беларусі, вы­­з­на­чаюць геахімічныя асаблівасці ландшафтаў, праводзяць ГІС-ана­ліз і 3D-мадэляванне прыродных і антрапагенных ландшафтаў і іх кампанентаў, выкарыстоўваюць геаграфічныя інфармацыйныя сіс­тэмы (ГІС) і дадзеныя дыстанцыйнага зандавання Зямлі з мэтай картаграфавання прыродных рэ­сурсаў, тым самым ствараючы гарадскі і зямельны кадастр. Дзміт­рый Міра­слававіч лі­чыць, што праца студэн­таў у асяродку ГІС не толькі цікавая з навуковага пункта погляду, але яе можна прымяніць і ў любой іншай галіне. Транспарт, лагістыка, мані­торынг надзвычайных сітуацый – усюды запатрабаваны геагра­фічныя інфармацыйныя сіс­тэмы. 1169417_1ppf2ov24plws4g0 Дзмітрый Курловіч у свой час стаў іні­цыя­тарам правядзення конкурсаў геаграфічных ін­фар­мацыйных пра­ектаў студэнтаў і аспірантаў усіх устаноў вышэйшай адукацыі на­шай краіны, якія праходзяць у БДУ звычайна ў рамках штогадовага міжнароднага дня ГІС. Дзмітрый Міраслававіч каардынуе працу рэдакцыйнай камісіі зборніка ма­тэрыялаў студэнтаў і аспірантаў, якія ўдзельнічалі ў гэтым мера­прыемстве, а таксама рыхтуе іх для электроннай біб­ліятэкі БДУ. Гэтую яго дзейнасць кіраўніцтва геаграфічнага факультэта расцэньвае як новую форму арга­нізацыі і стымулявання навукова-даследчай работы студэнтаў. У мінулым годзе Дзмітрый Курловіч выступіў на рэспубліканскім семінары-нарадзе з дакладам «Арганізацыя працы з адоранай моладдзю». Адоранай моладдзю ён якраз і лічыць студэнтаў, з якімі ў сувязі са сваёй выклад­чыцкай дзейнасцю сустракаецца кожны дзень. Ганна ЛАГУН
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *