Свята Вялікай Перамогі ў студгарадку БДУ

14 мая, 2015.

журавли

Вось ужо 70 гадоў, як скончылася вайна. Але ў сэрцах людзей назаўжды застануцца імёны тых герояў, каму мы абавязаны сваім жыццём, шчасцем і мірам на зямлі.

Напярэдадні 9 мая ў інтэрнатах БДУ прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтай знамянальнай даты.

4 мая з інтэрната № 4 даносіліся песні ваенных гадоў.

6 общежитие 2Культурна-масавая камісія студэнцкага савета інтэрната правяла акцыю “Ніхто не забыты, нішто не забыта”, прысвечаную 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Пад гукі музыкі ў холе другога паверха ўсім ахвотнікам прымацоўвалі святочныя стужачкі з дзяржаўнай сімволікай, і кожны ўдзельнік акцыі мог адправіць сваё “прывітанне” ветэранам, напісаўшы ліст.

письмо ветерану 1У “паштовую скрыню”, падрыхтаваную адмыслова для такіх “прывітанняў”, ляцелі лісты, напісаныя сучасным пакаленнем. На канвертах загадзя былі ўпісаны адрасы, імёны і прозвішчы 32 ветэранаў з Мінскі вобласці.

А ўжо 5 мая ў інтэрнаце № 4 прайшла святочная акцыя “Пераможная віктарына”, арганізаваная студэнцкім саветам інтэрната.

У холе другога паверха студэнтам была дадзена магчымасць праверыць свае веды гістарычных падзей і фактаў, звязаных з Другой Сусветнай вайной. Былі пытанні, якія праверылі логіку студэнтаў, уменне думаць і выяўляць свой пункт гледжання.

У віктарыне прынялі ўдзел больш за 20 чалавек.

викторина 1 Яны з лёгкасцю называлі даты пачатку і заканчэння вайны, самыя буйныя бітвы і знакамітыя планы наступленняў. Цяжкасці, як ні дзіўна, выклікалі пытанні пра значэнне колераў георгіеўскай стужкі, а таксама пра тое, што Гітлер планаваў уладкаваць на месцы Масквы пасля яе захопу. Правільны адказ для многіх стаў нечаканым: мора.

6 мая ў 20.00 у інтэрнаце № 6 прайшло мерапрыемства, прысвечанае дню Вялікай Перамогі. У ім прыняло ўдзел мноства юнакоў і дзяўчат. Гучалі песні ваенных гадоў, вершы на ваенную тэматыку і, вядома ж, не абышлося без інструментальных нумароў.

У гэты вечар гучалі песні пад гітару і ўжо традыцыйны дуэт: скрыпка – баян. Асабліва яркім і запамінальным стала трыа (скрыпка, гітара, вакал), якое выканала песню “Катюша”. Таксама прагучалі такія ўсімі любімыя песні, як “Смуглянка”, “Мгновения”, “День Победы” і шматлікія іншыя.

Мерапрыемства праходзіла ў холе, які быў папярэдне ўпрыгожаны. Пад столлю інтэрната праляталі папяровыя самалёцікі, а на сцяне быў адлюстраванывечны агонь. Атмасферай ваенных гадоў прасякнуўся кожны, хто прысутнічаў у глядзельнай зале.

7 мая, напярэдадні Дня Перамогі, у спартыўнай зале інтэрната № 10 прайшло ваенна-палявое свята “Франтавыя лісты”, на якім кожны глядач і ўдзельнік змог цалкам зразумець глыбокі сэнс словазлучэння “франтавыя лісты”. На свяце, якое было арганізавана Студэнцкім гарадком сумесна з педагогамі-арганізатарамі інтэрнатаў, было шмат чаго: душэўнае выкананне ваенных песень пад гітару і акапэла, вершы, танцы – усё гэта падрыхтавалі студэнты і прысвяцілі тым, дзякуючы каму мы жывём, атрымліваючы асалоду ад мірнага, вольнага неба.

11 общежитие

Але не толькі вершамі і песнямі здзівіў гэты вечар: кожны мог нацешыцца смакам “салдацкай кашы” і патрымаць у руках франтавыя лісты-трохкутнікі. Удзельнікі вечара на кароткае імгненне нібы акунуліся ў тыя далёкія ваенныя гады, сказалі дзякуй усім героям таго часу. А ў завяршэнне мерапрыемства ў неба быў запушчаны нябесны ліхтарык, які стаў знакам вечнага агню.

Тэматыку франтавых лістоў працягнуў студэнцкі савет інтэрната № 3: увечар 8 мая ля ўваходу ў інтэрнат мілыя дзяўчаты раздавалі складзеныя трохкутнікам састараныя лісты з цікавай інфармацыяй пра Вялікую Айчынную Вайну.

Не засталіся ўбаку і прадстаўнікі з інтэрната № 7, дзе 8 мая адбылася акцыя: жыхары “сямёркі” рабілі з паперы знак надзеі – жураўліка

Культурна-масавая камісія сумесна з інфармацыйнай камісіяй студэнцкага савета інтэрната № 11 БДУ правяла акцыю “Скажы дзякуй дзеду за Перамогу”. У фае інтэрната ўвечар 8 мая ўсё было прасякнута святочнай атмасферай: гучала музыка ваенных гадоў, віселі плакаты і расцяжкі, якія дэманстравалі подзвігі самых адважных. Усім раздаваліся чырвона-зялёныя стужкі, як знак 70-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Таксама ўсе маглі яшчэ раз прыгадаць герояў вайны, бо разам са стужкай жыхары інтэрната атрымлівалі буклеты з інфармацыяй пра тых людзей, чыімі імёнамі названы вуліцы і праспекты, і проста сорамна не ведаць іх подзвігі.

6 общежитие 1

Давайце ўспамінаць пра той цяжкі час як мага часцей. Бо, пакуль мы памятаем, якія разбурэнні прынесла вайна, мы будзем рабіць усё магчымае, каб захаваць мір.

За доблесць, за шчасце наша

Герояў мы свята паважаем

Вечная памяць загінулым!

Вечная слава жывым!

 

Ганна ШЫЛЯЕВА

Мікіта КЕЙНО

Ксенія БАРЫСЕВІЧ

военно-полевой праздник

 

 

 

print

Вам таксама можа спадабацца: