Прэзідэнт Індыі Пранаб Мукерджы – ганаровы прафесар нашага ўніверсітэта (+вiдэа)

12 Jun, 2015.

IMG_0112 900 У БДУ адкрыта галерэя, прысвечаная вядомым дзеячам, якія зрабілі ўнёсак у развіццё сусветнай палітыкі і навукі. Першым у сувязі з візітам прэзідэнта Індыі ва ўніверсітэцкім дворыку ўсталяваны бюст Махатму ГАНДЗІ.     Прэзідэнт Індыі Пранаб Мукерджы ўпершыню наведаў Беларусь. Гэта вялікая палітычная падзея не абышла і наш універсітэт. Ва ўра­чыстай атмасферы 3 чэрвеня адбылося адкрыццё помніка Махатму Гандзі – нацыяналь­наму герою Індыі, вядомаму заснавальніку мірнага руху за незалежнасць краіны. Рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка адзначыў: «Гэтым помнікам адкрываецца галерэя, прысвечаная выбітным дзеячам, якія паўплывалі на ход сусветнай палітыкі і развіццё навукі». У сваёй прамове Пранаб Мукерджы таксама пад­крэсліў, што імя лідара нацыянальна-выз­валенчага руху Індыі Махандаса Карамчанда Гандзі асабліва шануецца ва ўсім свеце. Пад яго кіраўніцтвам у 1947 годзе краіна здабыла незалежнасць. Гандзі выступаў супраць рэлігійных звад і гвалту. Жыццёвая філасофія Гандзі здабыла яму ўсенародную любоў і шанаванне не толькі ў суайчыннікаў. На ўрачыстым сходзе прэзідэнт Індыі быў удастоены звання ганаровага прафесара БДУ. Дыплом Пранабу Мукерджы ўручыў рэктар акадэмік Сяргей Абламейка. Такой узнагародай індыйскі дзяржаўны дзеяч ушанаваны за вялікі асабісты ўнёсак ва ўмацаванне і развіццё ўсебаковых ся­броўскіх адносін паміж Індыяй і Беларуссю. Нагадаем, дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Індыяй усталяваны ў 1992 г. Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка наведваў Індыю з дзяржаўнымі візітамі ў 1997 і 2007 гг. Гандлёва-эканамічныя сувязі дзвюх краін характарызуюцца дынамічным развіццём: аб’ём беларуска-індыйскага гандлю ў 2014 г. склаў $ 402,7 млн, уключаючы беларускі экспарт у памеры $ 215,1 млн, тэмп росту – 103,5 %. На індыйскі рынак пастаўлена прадукцыя 72 найменняў. Індыя з’яўляецца адным з найважнейшых гандлёвых партнёраў Беларусі ў азіяцкім рэгіёне. Беларускі экспарт у Індыю традыцыйна дамінуе над імпартам. Наша краіна экспартуе калійныя ўгнаенні, вялікагрузныя аўтамабілі, жгут сінтэтычных нітак, падшыпнікі і інш. А імпартуе з Індыі лекі і фар­ма­цэўтычныя субстанцыі, тытунёвую сыравіну, гарбату, вострыя прыправы, арэхі, алеі… Напярэдадні візіту прэзідэнта Індыі ў сценах БДУ былі падпісаны 7 мемарандумаў аб супрацоўніцтве паміж вышэйшымі школамі Беларусі і Індыі. У нашай краіне ў сапраўдны момант вучацца 138 індыйскіх студэнтаў. Жанна ВАСАНСКАЯ   IMG_3195+900

ВІДЭА

стрелкa

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *