На стэндавай канферэнцыі падведзены вынікі студэнцкага турніру прыродазнаўча-навуковых дысцыплін

2 Jun, 2015.

85ewtrfVIb0Гэта навуковае спаборніцтва ўпер­шыню праходзіла з 4 па 8 мая на пляцоўках БДУ і Нацыянальнай ака­дэміі навук Беларусі. Першае месца заваявала каманда Хар­каўскага нацыянальнага ўніверсі­тэта імя В. Н. Каразіна. Другімі сталі студэнты МДУ імя М. В. Ламаносава. «Бронзавым» прызёрам прызнана зборная Белгарадскага ўніверсітэта. У фінале каманды за адну гадзіну, карыстаючыся роз­нымі крыніцамі інфармацыі, апера­тыўна распрацавалі план па абароне насельніцтва ад наступстваў маштабнага выкіду радыеактыўных ізатопаў у асяроддзе. У турніры выступілі 14 каманд уні­версітэтаў Беларусі, Расіі і Украіны. На працягу чатырох дзён маладыя даследчыкі вырашалі задачы, аба­пі­ра­ючыся на міждысцы­плінар­ныя веды па хіміі, фізіцы і біялогіі. У прыватнасці, удзельнікі паспра­бавалі разгадаць дзіўныя ўласці­васці ціхаходак. Гэта прадстаўнікі тыпу мікраскапічных бесхрыбтовых. Ціхаходка можа пражыць да 200 гадоў, з якіх больш за 10 гадоў здольная абыходзіцца без ежы і пітва. Да некалькіх тыдняў яна можа правесці і без паветра. Аднак самая дзіўная ўласцівасць ціхаходак – гэта іх здольнасць «уваскрасаць». Зараз навукоўцы спрабуюць зразумець, якім чынам ціхаходцы ўда­ецца падтрымліваць жыццядзейнасць у экстрэмальных умовах. Акрамя таго, маладыя наву­коў­цы вырашалі канкрэтныя вытворчыя задачы, прапанаваныя бела­рус­кімі прадпрыемствамі і аргані­за­цыямі. Гэта былі не акадэмічныя заданні, а праблемы прыкладнога характару. Напрыклад, аднаму з вядучых айчынных прадпрыем­стваў лёгкай прамысловасці студэнты распрацавалі недарагі і эфек­тыўны метад аб’ектыўнай экспертызы былога ва ўжыванні тэкстыльнага вырабу на прадмет ад­паведнасці яго эксплуатацыі спа­­­жыўцом паказаным інструк­цы­ям. Прынятыя рашэнні студэнты пра­дэманстравалі на стэндавай кан­ферэнцыі, дзе заказчык ацэнь­ваў перспектыўнасць дадзеных пра­паноў. Арганізатарамі турніру выс­тупілі БДУ і НАН Бе­ларусі. Накі­равана мерапрыемства на раз­віццё навукова-пазнавальнай ак­тыў­­насці навучэнцаў. Дар’я КОЎЗА
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *