Экалагічны інстытут пад крылом БДУ (+відэа)

25 Sep, 2015.

IMG_2678
красовский владимир

Уладзімір Красоўскі

З 1 верасня Міжнародны дзяржаўны экалагічны ўніверсітэт імя А. Д. Сахарава паўстаў перад студэнтамі ў новым абліччы. Зараз гэта інстытут у складзе БДУ ў якасці юрыдычнай асобы. Далучэнне і ўзаемадзеянне з абодвух бакоў ужо прынесла шмат цікавага. Пра сумесныя праекты мы пагутарылі з Уладзімірам КРАСОЎСКІМ, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай і ідэалагічнай рабоце. Прайшло зусім мала часу, але планаў і праектаў ужо шмат. Нават першы восеньскі дзень прайшоў незвычайна. Акрамя традыцыйнай дэгустацыі цукру (даўняя звычка «сахараўцаў»), першакурснікі пабывалі на ўрачыстай лінейцы БДУ і нават у кабінеце рэктара. Наведалі яны і Палац спорту, дзе ўдзельнічалі ў праграме «Віват, студэнт!». Цяпер моладзь будзе атрым­ліваць дыпломы БДУ, і не толькі тыя, хто толькі пачынае вучыцца, але і тыя, хто амаль скончыў адукацыю. Акрамя гэтага, МДЭІ атрымаў моцную матэрыяльную падтрымку. – У нас тут заўсёды быў неда­хоп памяшканняў, што стрым­лівала рост. Цяпер свае аўдыторыі нам прапанаваў факультэт філасофіі і сацыяльных навук, студэнты будуць займацца на Кальварыйскай два дні на тыдзень, – адзначыў Уладзімір Іванавіч. – Вельмі парадавала, што цяпер мы зможам адкрыць і новы вучэбны корпус. Памяшканне будавалася больш за 10 гадоў.  Акрамя гэтага, істотна палепшыліся ўмовы пражывання іншагародніх студэнтаў. Колькасць месцаў у студгарадку павялі­чы­лася. Вядома, кожная вышэйшая навучальная ўстанова займаецца не толькі вучэбным працэсам. Зараз студэнты факультэтаў БДУ могуць пазнаёміцца з арганізацыямі МДЭІ, а сахараўцы – ацаніць спартыўны комплекс, гурткі і секцыі. – Мы зрабілі заяўку на басейн, пакуль яшчэ не атрымалі адказу, але думаем, што студэнты будуць ім карыстацца. І паспяваць на заняткі таксама –  комплекс знахо­дзіцца ад нас зусім недалёка, за 2 станцыі на метро, – распавядае Уладзімір Іванавіч. – Цяпер мы бу­дзем даследаваць магчымасці працы студэнцкага самакіравання. Увогуле, тое, што вырашаецца і даступна для ўсяго БДУ, стала маг­чымым і для экалагічнага інстытута. У структуру МДЭІ БДУ ўвахо­дзяць факультэт маніторынгу на­вакольнага асяроддзя і факультэт экалагічнай медыцыны, НДІ эка­ла­гічных праблем. Международный государственный экологический універсітет имени А. Д. СахароваМае ён і вучэбна-навуковы комплекс «Волма». Энергапарк дэманструе ўсе магчымасці альтэрнатыўнай энергетыкі: гідра-, бія-, з дапамогай цяпла зямлі і сонечнай энергіі. Акрамя даследчых работ, ВНК «Волма» выкарыс­тоўваюць як месца практыкі і адпачынку студэнтаў. – Хлопцы і дзяўчаты з задавальненнем бавяць там час. А хто ўваходзіць у склад нейкай суполкі, што праводзіць там мерапрыемства, пражывае ўвогуле бясплатна, – расказвае намеснік ды­рэктара. І дадае: «Калі жадаеце выехаць з начлегам, пабыць на прыродзе, можна заўсёды аплаціць пуцёўку. Ёсць адна праблема, якая таксама будзе вырашацца ў гэтым годзе, – адсутнасць пункта харчавання. Гэта значыць, гатаваць ежу трэба самому, на плітках. Тым не менш у парку ідуць навучальныя заняткі і праводзяцца студэнцкія канфе­рэнцыі». Дарэчы, традыцыйна ў канцы кастрычніка – пачатку лістапада МДЭІ праводзіць канферэнцыю на англійскай мове, што яшчэ раз  пацвярджае міжнародны статус. Сёлета яна будзе сумеснай з БДУ. – Канферэнцыя ахоплівае вялікую колькасць спецыяльнасцяў. Планы пачалі складаць яшчэ ўвесну. Запрашаем усіх да нас! Усяго ў Міжнародным дзяржаў­ным экала­гічным інстытуце навучаюцца 1861 студэнт і 33 магістранты.
Международный государственный экологический універсітет имени А. Д. Сахарова

У Міжнародным дзяржаў­ным экала­гічным інстытуце навучаюцца 1861 студэнт і 33 магістранты.

МДЭІ імя А. Д. Сахарава зараз насычаны новымі падзеямі. Але разам з тым ён захаваў сваю ўнікальнасць і традыцыі. Мы вылу­чылі 5 самых значных асаблівас­цяў установы. Международный государственный экологический універсітет имени А. Д. Сахарова 1. Міжнароднасць Такі статус інстытут атрымаў не выпадкова. Ён мае добрыя сувязі і праекты з рознымі краінамі, арга­нізацыямі і ўніверсітэтамі. Моладзь МДЭІ паглыблена вывучае некалькі замежных моў, удзель­нічае ў між­народных канферэнцыях. 2. Установа СНД Міжнародны дзяржаўны экала­гічны інстытут з’яўляецца базавай арганізацыяй у галіне экалагічнай адукацыі дзяржаў-удзельніц СНД. 25 лістапада 2005 года ён атрымаў гэты статус. 3. Набор спецыяльнасцяў Сахараўскі інстытут ганарыцца сваімі факультэтамі. Вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў у галіне ядзернай бяспекі, а гэта значыць, выконваецца дзяржаўная ўрадавая праграма падрыхтоўкі спецыя­лістаў беларускай атамнай стан­цыі. Тут хочацца адзначыць і групу спецыяльнасцяў, якіх, мабыць, няма ў іншых ВНУ: медыцынская экалогія, энергаэфектыўныя тэхна­логіі і энергетычны менеджмент, медыцынская фізіка. Апошняя спецыяльнасць, дарэчы, сёння новая і запатрабаваная. 4. «Гільдыя студэнтаў» Нешта накшталт БРСМ, але ўтварылася раней, у 90-я. Гільдыя аб’ядноўвае абсалютна ўсіх асоб экалагічнага інстытута. Гільдый­цамі лічацца нават тыя, хто ўжо даўно скончыў вучыцца. Гэты саюз дапамагае кожнаму сахараўцу знайсці сабе сябра, удзельнічаць у самых цікавых мерапрыемствах. 5. Роля ў грамадстве Не трэба забываць, што сахараўскі інстытут займаецца экалагічнай праблематыкай.  Кожны разумее, што яна адна з самых актуальных для нашага грамадства. Кожны спецыяліст імкнецца як мага лепш раскрыць яе і зрабіць так, каб наша развіццё было ўстойлівым, а нашчадкам засталася здаровая планета. Гутарыла Таццяна МОРАВА Відэа: Международный государственный экологический універсітет имени А. Д. Сахарова Международный государственный экологический універсітет имени А. Д. Сахарова  
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *