У медыяцэнтры распрацавалі фірмовы стыль універсітэта

25 Sep, 2015.

mediacentr bgu Вось ужо на працягу амаль ста гадоў пакаленнямі студэнтаў і выкладчыкаў фарміруецца культура і традыцыі нашага ўніверсітэта. Імя БДУ стала вядомым не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт стаў папулярным брэндам, які прыцягвае найлепшых студэнтаў, выкладчыкаў і навукоўцаў, умацоўваючы свае пазіцыі ў міжнародных рэйтынгах. І сёння наспела неабходнасць прывесці ў актуальны стан візуальную частку карпаратыўнай культуры нашай alma mater – фірмовы стыль БДУ. У 2000 годзе Савет БДУ зацвердзіў герб універсітэта, дзе цэнтральным знакам стала галінка папараці. mediacentr bguПошук кветкі папараці ў славянскіх традыцыях адлюстроўвае веру і імкненне чалавека да шчасця, пазнання навакольнага свету, зямных таямніц. Знайсці папараць-кветку не­звы­чайна цяжка. Толькі пера­адолеўшы найскладанейшыя перашкоды, чалавек на этапе свайго станаўлення (у маладосці) можа здабыць гэту цудадзейную кветку. Той, хто знойдзе кветку, стане мудрым, адукаваным, будзе свя­ціцца ад любові і дабрадзей­насці, спазнае мінулае, сучаснасць, будучыню. Ліст папараці на фоне свячэння яго таямнічай кветкі сім­валізуе беларускае паходжанне, беларускае нацыянальнае прызначэнне і сэнс дзейнасці БДУ. Серабрыстае свячэнне кветкі папараці ўвасабляе вечную маладосць, імкненне чалавека да шчасця, дабра і пазнання праўды, паступовы пераход ад бла­кітнага (знака навукі, вучонасці) да серабрыстага сімва­лізуе, на­колькі цярністы і доўгі шлях да ве­даў і мудрасці. Фірмовая сімволіка ўнівер­сітэта, апрача герба, сцяга і штандара, звычайна складаецца і з шэрагу дадатковых элементаў – лагатыпа, фірмовага знака, каляровай палітры, якія выкарыс­тоў­ваюцца ў афармленні друкаванай, сувенір­най прадукцыі.
mediacentr bgu

Друкаваная прадукцыя БДУ

У рэчышчы актуальных тэндэнцый у БДУ распрацаваны рэкамендацыі па выкарыстанні фірмовай сім­во­лікі (брэндбук), а колераграфічнае выкананне сім­волікі БДУ адапта­вана з улікам сучасных палігра­фічных патраба­ванняў.mediacentr bgu Аўтарамі праекта сталі Валерыя Ня­пеўная і Вікторыя Холад – выпуск­ніцы факультэта са­цыя­­­­­­куль­турных камуні­кацый, навуковым кіраўніком была Вольга Каржаневіч – выкладчык кафедры дызайну ФСК, пра­ект каар­дынаваў Медыяцэнтр БДУ. mediacentr bgu Сімволіка БДУ, замацаваная ў яго гербе, знаходзіць сваё адлюстраванне і ў лагатыпе ўніверсі­тэта – ён таксама транслюе ідэю папараць-кветкі, бо знак з’яў­ля­ецца не толькі непаўторным і ўні­кальным элементам беларускай культуры, але і неад’емнай часткай гісторыі БДУ. Сіні колер лагатыпа адлюстроўвае характар БДУ: гэта знак навукі, колер надзейнасці, сталасці і класікі. Неад’емнай часткай лагатыпа з’яўляецца назва Беларускага дзяржаўнага ўнівер­сі­тэта, кірылічнае напісанне шрыфта для якой было адмыслова распрацавана аўтарамі праекта. Дапоўніць карпаратыўны стыль БДУ закліканы фірмовы знак – дадатковы элемент карпаратыўнай сім­волікі, які выкарыстоўваецца ў графічным афармленні. Фірмовы знак уяўляе сабой элемент традыцыйнага беларускага знака «вась­мірог» і нясе ў сабе багатую разнастайнасць асацыяцый: колас пша­ніцы, кніга ведаў, лесвіца ўгару, акадэмічная шапка-канфедэратка.mediacentr bgu ВосьмирогФірмовы знак БДУ складае аснову патэрна.
Патэрн – паўтаральны шаблон, заканамерная рэгулярнасць, якая сустракаецца ў дызайне. Элементы патэрна прадказальна паў­тараюцца, утвараючы ўзоры. Патэрны выкарыстоўваюцца там, дзе важны візуальны складнік, напрыклад, пры афармленні фону ці падкладкі.
Увядзенне ў склад сімволікі БДУ лагатыпа і фірмовага знака не звужае сферу выкарыстання герба ўніверсітэта (фасады галоўнага корпуса БДУ, афіцыйныя бланкі факультэтаў БДУ, газета «Універ­сітэт», сцяг БДУ, сцягі факультэтаў, штандар рэктара БДУ, пры афар­мленні кніг, якія выпускаюцца выдавецкім цэнтрам БДУ, пры выпуску друкаванай прадукцыі і г. д.), дадатковыя элементы могуць выка­рыстоўвацца пры распра­цоўцы дызайну сайтаў БДУ і пад­раздзяленняў, пры афармленні паліграфічнай і сувенірнай пра­дукцыі, рэкламных матэрыялаў. mediacentr bgu Варыянты і правілы выкарыстання фірмовага стылю БДУ апі­саны ў брэндбуку БДУ, даступным на сайце www.bsu.by у раз­дзеле «Універсітэт / Сімволіка БДУ». Там жа можна запампаваць герб, лагатып, фірмовыя шрыфты, шаблоны прэзентацый, фоны для манітора камп’ютара, макеты візі­то­вак. Каментарыі і прапановы з нагоды фірмовага стылю накіроў­вайце ў Медыяцэнтр БДУ па e-mail: media@bsu.by Ксенія КАРАВАЯ, Ірына РУДЗЬКО mediacentr bgu
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *