Кафедры функцыянальнага аналiзу – 40!

28 Sep, 2015.

DSC_7777 Кафедра створана ў верасні 1975 года. Першымі супра­цоўнікамі былі Анта­невіч Анатоль Барысавіч, Еравенка Валерый Аляксандравіч, Князеў Павел Мікалаевіч, Куляшоў Аляксандр Аркадзьевіч, Мазель Мая Хаі­маўна. Крыху пазней да кафедры далучыліся Ждановіч Вітольд Фелік­савіч, Забрэйка Пётр Пятро­віч, Прохараў Васіль Аляксеевіч. З дня яе заснавання па цяперашні час кафедрай загадвае лаўрэат прэміі ЛКСМБ і Дзяржаўнай прэміі Бе­ларусі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар фізіка-матэ­ма­тычных навук, прафесар Радына Якаў Валянцінавіч. Кафедра займаецца выкладаннем i даследаваннямi па функцыянальным аналiзе і тэорыi iмавер­нас­цяў, якiя з’яўляюцца аднымi з галоўных матэматычных дысцы­плiн. Зараз тут працуе 12 выклад­чыкаў, i ўсе маюць ву­чоную ступень. За апошнія 10 гадоў на кафедры падрыхтавана 25 кандыдатаў фізіка-матэма­тычных навук. Усяго тут аба­ронена больш за 100 канды­дацкiх ды­сертацый, а 18 выпускнікоў ат­ры­малі ступень доктара навук! Толькi за апошнiя гады было выдана больш за 20 кнiг, а таксама вялікая колькасць манаграфiй i артыкулаў. Акрамя таго, вядзецца шырокая мiжнародная дзейнасць. Гэта i падрыхтоўка алiмпiяднiкаў, якiя амаль заўсёды вяртаюцца з медалямi; i ўдзел у мiжнародных канферэнцыях; i абмен вопытам з замежнымi калегамi. Украiна, Ра­сiя, Германiя, Швецыя, Швейцарыя, Алжыр, В’етнам, Францыя, Аўстрыя,  Польшча – вось няпоўны спiс краін, з якiмi падтрымлiваюц­ца навуковыя кантакты. Шчыра вiншуем усiх ра­бот­нiкаў кафедры з яе 40-годдзем i жадаем нiколi не спыняцца на дасягнутым, будаваць вялiкiя планы i далей заставацца лiдарамi ў навуковай i выкладчыцкай дзейнасцi! Ад студэнтаў мехмата Яўгенія КРЫЖАНОЎСКАЯ
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *