Кафедры міжнародных адносін ФМА споўнілася 25 гадоў

20 Dec, 2017.

З першых жа дзён існавання кафедры быў зроблены ўпор на прыцягненне  вы­со­какваліфікаваных кадраў у галіне знешняй палітыкі, гісторыі і тэорыі міжнародных адносін. Яе першыя выкладчыкі прафесары А. А. Разанаў, У. Е. Снапкоўскі, А. А. Чалядзінскі, дацэнт Л. В. Лойка, а таксама вядомыя навукоўцы-гісторыкі дацэнты М. Э. Часноўскі і В. Г. Шадурскі. Важны ўклад у развіццё кафедры ўнеслі дацэнты Л. М. Хухлындзіна, С. Ф. Свілас, а таксама лабарант  Н. А. Дабржанская.
Затым у калектыў уліліся да­цэнты Ю. І . Малевіч, А. А. Дастанка, А. У. Селіванаў, А. В. Ціхаміраў, Р. М. Турарбекава і А. У. Русаковіч, а таксама выпускнікі спецыяльнасці: дацэнты У. В. Фральцоў, С. А. Лашкевіч, А. М. Садоўская, Д. Л. Шавялёў, М. В. Шавялёва, і аспірантуры кандыдаты гістарычных навук М. У. Даніловіч і Ф. С. Салум.
У апошнія гады калектыў кафед­ры значна ўмацаваўся дзякуючы прыходу вядомага спецыяліста па бяспецы і знешняй палітыцы Кітая прафесара А. М. Байчорава і вяртанню на кафедру пасля шматгадовай дзейнасці ў якасці рэктара БрДУ імя А. С. Пушкіна прафесара М. Э. Часноўскага.
Выкладчыцкі патэнцыял кафед­ры з’яўляецца адным з самых высокіх у БДУ. Сёння на ёй працуюць 7 прафесараў, дактароў навук і 13 кандыдатаў навук.
 Кафедра забяспечвае падрых­тоўку спецыялістаў у сферы міжнародных адносін па дзвюх спецыялізацыях: знешняя палітыка і дыпламатыя і міжнародныя арганізацыі. Узаемадзеянне з асноўным заказчыкам спецыялістаў – Міністэр­ствам замежных спраў – у апошнія гады стала ажыццяўляцца на ас­нове пагаднення аб супрацоўніцтве паміж МЗС РБ і БДУ, а таксама працоўных праграм.
З 1992 г. пачалі фарміравацца дзве навуковыя школы: у галіне вывучэння гісторыі і сучасных міжнародных адносін (кіраўнік – прафесар А. В. Шарапа) і гісторыі знешняй палітыкі Беларусі (кіраў­нік – прафесар У. Е. Снапкоўскі). У верасні 2015 г. кафедру ўзначаліў прафесар М. Э. Часноўскі, які з’яўляецца заснавальнікам беларускай навуковай школы даследавання сістэмнай трансфармацыі еўрапейскіх краін былога сацыялістычнага саюза.
За час працы кафедра падрых­тавала каля 1 тыс. спецыялістаў, якія цяпер складаюць прыкметную частку супрацоўнікаў МЗС і працуюць у многіх беларускіх дыпламатычных прадстаўніцтвах у розных краінах. Сярод нашых выпускнікоў: Пасол Беларусі ў ФРГ Д. У. Сіда­рэнка, начальнік упраў­лення міжнароднай бяспекі і кантролю над узбраеннямі МЗС РБ А. М. Часноўскі, начальнік упраўлення інфармацыі – прэс-сакратар МЗС РБ Д. Л. Мірончык.  Сярод іншых начальнікаў упраў­ленняў – А. В. Бу­шыла, Я. С. Вараб’ёў, Ю. А. Слука, А. В. Кажан.
Нашы выпускнікі занятыя ў іншых міністэрствах і ведамствах, уключаючы Савет Бяспекі, мініс­тэрства абароны, міністэрства ўнут­раных спраў, міністэрствы эканамічнага блока, структуры дзяр­жаўнай бяспекі. Яны паспяхова працуюць на шматлікіх бела­рускіх прадпрыемствах, у прадстаў­ніц­твах за мяжой, у СМІ, установах адукацыі, навукі і культуры. Некаторыя з іх сталі буйнымі прад­прымальнікамі і дапамагаюць кафедры і факультэту.
За час працы на кафедры абаронена шэсць доктарскіх і больш за дваццаць кандыдацкіх дысер­тацый. Пры кафедры дзейнічае    інфармацыйна-аналітычны цэнтр (кіраўнік Ф. З. Прыбыткоўскі), а таксама СНДЛ «Знешняя палітыка і дыпламатыя ў сучасных міжнародных адносінах: прыкладны аналіз». Шэраг наву­чальных дысцыплін чытаецца на ан­глійскай мове, адбылося ўжо тры выпускі нашых   магістрантаў з ліку за­­межных грамадзян, якія навучаліся ўвесь пе­рыяд на англійскай мове.
Выкладчыкамі кафедры выда­дзена больш за 500 навуковых  публікацый, у тым ліку манаграфіі, зборнікі дакументаў і навучальныя дапаможнікі, навуковыя артыкулы ў беларускіх і замежных рэцэнзаваных часопісах і зборніках. Каля 50 публікацый, уключаючы манаграфіі, выдадзена за межамі СНД: у Польшчы, Літве, Германіі, Швецыі, Францыі, Швейцарыі, Кітаі, ЗША. Толькі за апошнія 5 гадоў выкладчыкамі выдадзена 29 манаграфій,  у тым ліку 9 за мяжой; апублікавана 238 артыкулаў з іх 36 за мяжой; падрыхтавана 8 навучальных дапаможнікаў.
Кафедра ўстанавіла цесныя    сувязі з Расійскім універсітэтам дружбы народаў, Інстытутам міжнародных даследаванняў Уроц­лаўскага ўніверсітэта. Падтрым­ліваюцца кантакты з Жэнеўскім інстытутам міжнародных даследаванняў (Швейцарыя), Інстытутам міжнародных эканамічных і палітычных даследаванняў РАН, Дыпламатычнай акадэміяй МЗС Расіі, Кіеўскім інстытутам міжнародных адносін. Наша кафедра – удзельнік праектаў па інтэрнацыяналізацыі вышэйшай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусі.
Калектыў кафедры міжнародных адносін пастаянна пашыраецца, уключаючы ў свае шэрагі як вопытных, так і маладых выкладчыкаў, даследчыкаў, спецыялістаў-практыкаў, што дазваляе своечасова і эфектыўна рэагаваць на новыя патрабаванні працадаўцаў, укараняць сучасныя методыкі і новыя падыходы да выкладання, вес­ці актыўную навуковую працу, пастаянна ўдасканальваць вучэбна-педагагічны і выхаваўчы працэс.

Прафесар Аляксандр ШАРАПА,
загадчык кафедры міжнародных адносін у 1992–2015 гг.

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *