Першы курс: Who is who? Вынікі залічэння ў БДУ 2014 года

15 Sep, 2014.

итоги зачисления бгу  На дзённую бюджэтную форму навучання пры плане прыёму 2081 залічана 2054, адсотак выканання плана прыёму – 99 (у 2013 г. было залічана 2075). Сярод залічаных: 127 пераможцаў міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд (у 2017 г. – 123); 2 лаўрэаты спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (у 2013 г. – 3). 804 набралі 300 балаў і больш, што складае 54 % ад залічаных па конкурсе па трох сертыфікатах (у 2013 г. – 59 %); 484 скончылі сярэднюю школу з медалямі альбо сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы з дыпломамі з адзнакай, што складае 24 % ад агульнага ліку (у 2013 г. адпаведна 481 і 23 %); 1031 выпускнік ліцэяў і гімназій, што складае 50 % ад агульнага ліку залічаных (у 2013 г. адпаведна 1140 і 50 %); на педагагічныя кірункі залічана 95 абітурыентаў, сярод іх без іспытаў залічана 23 пераможцы абласной алімпіяды і выпускнікі сярэднюю школу з медалямі альбо сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы з дыпломамі з адзнакай; паменшылася колькасць выпускнікоў сельскіх устаноў адукацыі – 146, што складае 7 % (у 2013 г. адпаведна 183 і 9%); рэкордна нізкая колькасць мінчукоў – 737, што складае 36 % (у 2013 г. адпаведна 772 і 37 %); істотна павялічылася колькасць залічаных з Брэсцкай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Самыя высокія прахадныя балы сярод прыродазнаўчанавуковых спецыяльнасцяў: "актуарная матэматыка" – 370 (у 2013 г. – 366); "геалогія і выведка радовішчаў карысных выкапняў" – 351 (у 2013 г. – 329); "прыкладная інфарматыка (кірунак – праграмнае забеспячэнне камп'ютарных сістэм)" – 350 (у 2013 г. – 355); "хімія лекавых злучэнняў" – 334 (у 2013 г. – 336); "інфарматыка" – 334 (у 2013 г. – 358); "камп'ютарная бяспека (кірунак – матэматычныя метады і праграмныя сістэмы)" – 321 (у 2013 г. – 352); "камп'ютарная бяспека (кірунак – радыёфізічныя метады і праграмна-тэхнічныя метады)" – 320 (у 2013 г. – 302); "эканамічная кібернетыка" – 320 (у 2013 г. – 343); "хімія (фармацэўтычная дзейнасць)" – 316 (у 2013 г. – 316); "хімія высокіх энергій" – 314 (у 2013 г. – 310); "матэматыка і інфармацыйныя тэхналогіі" – 311 (у 2013 г. – 317); "біяхімія" – 306 (у 2013 г. – 304); "фундаментальная хімія" – 301 (у 2013 г. – 304).  Сярэднія балы залічаных па агульным конкурсе па выніках цэнтралізаванага тэсціравання на прыродазнаўчанавуковыя факультэты: факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі – 329 (у 2013 г. – 357); хімічны факультэт – 323 (у 2013 г. – 321); біялагічны факультэт – 300 (у 2013 г. – 293); факультэт радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій – 276 (у 2013 г. – 270); механіка-матэматычны факультэт 265 (у 2013 г. – 298); геаграфічны факультэт – 245 (у 2013 г. – 280); фізічны факультэт – 236 (у 2013 г. – 241). Самыя высокія прахадныя балы сярод сацыяльна-гуманітарных і эканамічных спецыяльнасцяў: "сусветная эканоміка" – 371 (у 2013 г. – 372); "бізнес-адміністраванне" – 371 (у 2013 г. – 363); "міжнароднае права" – 369 (у 2013 г. – 388); "кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі" – 366 (у 2013 г. – 361); "міжнародныя адносіны" – 364 (у 2013 г. – 364); "лагістыка" – 363 (у 2013 г. – 374); "менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)" – 362 (у 2013 г. – 373); "лінгвакраіназнаўства" – 361 (у 2013 г. – 363); "менеджмент (кірунак – міжнародны менеджмент)" – 351 (у 2013 г. – 359); "эканоміка" – 340 (у 2013 г. – 349); "мытная справа" – 340 (у 2013 г. – 323); "фінансы і крэдыт" – 337 (у 2013 г. – 353); "сацыяльныя камунікацыі" – 337 (у 2013 г. – 350); "сучасныя замежныя мовы" – 337 (у 2013 г. – 335); "эканамічная інфарматыка" – 334 (у 2013 г. – 351); "маркетынг" – 332 (у 2014 г. – 316); "музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны" – 325 (у 2013 г. – 325); "эканамічнае права" – 325 (у 2013 г. – 305); "усходняя (кітайская) філалогія" – 324 (у 2013 г. – 330); "менеджмент (кірунак – фінансавы і інвестыцыйны менеджмент)" – 324 (у 2013 г. – 317); "рамана-германская (англійская) філалогія" – 323 (у 2013 г. – 309); "паліталогія" – 322 (у 2013 г. – 340); "рамана-германская (французская) філалогія" – 321 (у 2013 г. – 305); "рамана-германская (італьянская, нямецкая) філалогія" – 321 (у 2013 г. – 303); "псіхалогія" – 319 (у 2013 г. – 306); "эканамічная тэорыя" – 315 (у 2013 г. – 331).  Сярэднія балы залічаных па агульным конкурсе па выніках цэнтралізаванага тэсціравання на сацыяльна-гуманітарныя і эканамічныя факультэты: Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій – 373 (у 2013 г. – 367) Факультэт міжнародных адносін 369 (у 2013 г. – 355) Эканамічны факультэт – 345 (у 2013 г. – 346) Філалагічны факультэт – 337 (у 2013 г. – 319) Юрыдычны факультэт – 330 (у 2013 г. – 316) Факультэт філасофіі і сацыяльных навук – 329 (у 2013 г. – 312) Гістарычны факультэт 307 (у 2013 г. – 315) Гуманітарны факультэт – 300 (у 2013 г. – 293) Дзяржаўны інстытут кіравання і сацыяльных тэхналогій – 297 (у 2013 г. – 296) Інстытут тэалогіі – 238 (у 2013 г. – 240) Прахадныя балы на творчыя спецыяльнасці: журналістыка (аўдыявізуальная) – 365; журналістыка (менеджмент сродкаў масавай інфармацыі) – 342; журналістыка міжнародная – 341; журналістыка (вэб-журналістыка) – 327; журналістыка (друкаваныя СМІ) – 311; дызайн (прадметна-прасторавага асяроддзя) – 244; дызайн (камунікатыўны дызайн) – 227. Сярэдні бал залічаных па агульным конкурсе ў Інстытут журналістыкі – 355. На завочную бюджэтную форму пры плане прыёму 350 залічана 286, адсотак выканання плана прыёму – 82 (у 2013 г. было залічана 337). Самыя высокія прахадныя балы: руская філалогія – 269; журналістыка (друкаваныя СМІ) – 225. Павялічыўся прыём на скарочаны тэрмін навучання – залічана 73, што складае 25 % (у 2013 г. адпаведна – 55 і 16 %). Самыя высокія прахадныя балы на скарочаны тэрмін навучання: "фінансы і крэдыт" – 250; "менеджмент (кірунак – міжнародны менеджмент)" – 242; "правазнаўства" – 228. DSC00406 ВЫНІКІ залічэннЯ ў БДУ у 2014 г. на платную форму навучання: На дзённую платную форму навучання залічана 1828 абітурыентаў (у 2013 г. – 2125). Сярод залічаных: 99 скончылі з адзнакай сярэднюю школу альбо сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы; 736 выпускнікоў ліцэяў і гімназій (40 %); 1184 абітурыенты залічаныя па агульным конкурсе па выніках ЦТ, сярод іх маюць больш за 300 балаў – 249 (што складае 18 %), маюць больш за 200 балаў – 1096 (што складае 79 %); на скарочаны тэрмін навучання залічаны 31 абітурыент. Самыя высокія прахадныя балы сярод прыродазнаўчанавуковых спецыяльнасцяў: хімія лекавых злучэнняў – 286; біяхімія – 234; мікрабіялогія – 209. Самыя высокія прахадныя балы сярод сацыяльна-гуманітарных і эканамічных спецыяльнасцяў: міжнароднае права – 289; лінгвакраіназнаўства – 283; міжнародныя адносіны – 270; мытная справа – 265; менеджмент у сферы міжнароднага турызму – 256; бізнес-адміністраванне – 257; сусветная эканоміка – 243; інфармацыя і камунікацыя – 238; лагістыка – 234; журналістыка міжнародная – 224; менеджмент, правазнаўства, кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі – 209. На завочную платную форму залічаны 654 абітурыенты (у 2013 г. – 911), сярод іх на скарочаны тэрмін навучання – 176 (што складае 27%). Самыя высокія прахадныя балы: сацыяльная праца (скарочаны тэрмін навучання) – 209; менеджмент (скарочаны тэрмін навучання) – 198; фінансы і крэдыт (скарочаны тэрмін навучання) – 190; бізнес-адміністраванне (скарочаны тэрмін навучання) – 159; журналістыка (кірунак – аўдыявізуальныя СМІ) – 158; правазнаўства – 157; біяхімія – 155; мікрабіялогія – 154. Для атрымання другой вышэйшай адукацыі залічаны 263 абітурыенты (у 2013 г. – 289). Найбольш папулярныя спецыяльнасці: правазнаўства: конкурс 1,8 чалавека на месца, залічана 85; фінансы і крэдыт: конкурс 1,7 чалавека на месца, залічана 10; менеджмент: конкурс 1,3 чалавека на месца, залічана 10; лагістыка і бізнес-адміністраванне: конкурс 1,2 чалавека на месца, залічана 90; псіхалогія: конкурс 1,1 чалавека на месца, залічана 50. dguпреа            
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *