Больш за 70 % – новая рэальнасць студгарадка

1 Sep, 2015.

общежитие бгуБадай, жнівень – адзін з самых напружаных месяцаў у працы студэнцкага гарадка. Бо зусім хутка калідоры інтэрнатаў напоўняцца толькі што прыбылымі студэнтамі. У прыёмнай час ад часу звініць тэлефон, кожны хоча даведацца, ці атрымае ён запаветны пакой. Намеснік прарэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях Міхаіл ЧАРАПЕННІКАЎ паразмаўляў і з намі.
Черепенников Михаил

Намеснік прарэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях Міхаіл ЧАРАПЕННІКАЎ

– Што можна сказаць пра засяленне–2015? – За апошнія 5 гадоў гэта самы высокі працэнт забеспячэння. Усе 9 інтэрнатаў (8 тыс. месцаў) уве­дзеныя ў працу. А значыць, каля 72 % ад усіх, хто мае патрэбу, мы зможам размясціць. Вядома, такі вынік радуе. На дасягнутым БДУ спыняцца не збіраецца. У комплексе «Студэнцкая вёска» будуецца яшчэ адзін інтэрнат на 1800 месцаў. Магчыма, у будучыні там змогуць размясціцца і нашы студэнты. А ў 2017 г. плануем забяс­печыць усіх ахвотных, з прычыны невялікага школьнага выпуску. Традыцыйна адмысловая ўвага надаецца першаму курсу. Студэнты прыродазнаўчанавуковых спе­цыя­льнасцяў засяляюцца на 100 %, гуманітарных – на 80 %. Дарэчы, з гэтага года ёсць навіна: рассыланне апавяшчэнняў аб наяўнасці месцаў па электроннай пошце. Так што самы правільны варыянт – дачакацца ліста. Асаб­ліва нецярплівыя могуць даведацца інфармацыю на сайце student.bsu.by. Калі месца не дадзена – БДУ прапануе варыянт наймання жылля. – Ці трэба імкнуцца да поўнага ўкамплектавання ін­тэр­натаў іншагароднімі студэн­тамі? Ці ёсць у гэтым сэнс? – Вядома, хацелася б прыйсці да такога. У сем’ях перыядычна ўзнікаюць фінансавыя праблемы, а наяўнасць інтэрната застаецца важным фактарам, які можа падтрымаць. Часам аказваецца так, што платніку-мінчаніну па сутнасці вучыцца танней, чым бюджэтніку, які здымае жыллё. Сацыяльная скіраванасць і падтрымка ў гэтым пытанні з’яўляюцца адметнымі рысамі нашай дзяржавы. Замежныя ВНУ пайшлі па ін­шым шляху. Цэннік на арэнду жылля зраўняўся з цэннікам пражывання ў інтэрнаце. І тады ўніверсітэты вельмі проста забяспечылі сабе ўкамплектаванне на 100 %. Паменшылася колькасць ахвотных, бо койка-месца ў блоку не параў­на­ецца з пакоем у кватэры. Пазіцыя БДУ такая: максімальна высокі працэнт забеспячэння тых, хто мае патрэбу, які можа сабе дазволіць універсітэт на дадзеным этапе эканамічнага развіцця дзяржавы. А таксама правільны, адкрыты і зразумелы механізм па зася­ленні. Каб людзі разумелі, чаму аднаму далі месца, а іншаму – не. На мой погляд, павінна заставацца канкурэнцыя, у першую чаргу звязаная з поспехамі ў навучанні.Изображение 020 Дарэчы, па ступені незадаво­ленасці хачу сказаць, што чым ніжэйшы працэнт забеспячэння, тым менш незадаволеных, чым вышэйшы – тым больш хлопцаў і дзяўчат прыходзіць з скаргамі. Калі месцаў мала, усе разумеюць: пакоі дастануцца самым лепшым. А вось калі трое з чацвярых заселеныя, пачынаюцца крыўды… Падводзячы вынік вышэйсказанаму, адзначу, што трэба імкнуц­ца да поўнага ўкамплектавання, але, на мой погляд, гэта не з’яў­ля­­ецца абавязальніцтвам універ­сі­тэта або дзяржавы. – Скончаная глабальная дзейнасць па будаўніцтве і рамонце інтэрнатаў. Чаго чакаць у далейшым? – Сапраўды, можна падвесці нейкую рысу. Усё, што планавалі, зроблена, пабудавана і капітальна адрамантавана. Інтэрнаты сталі істотна лепш выглядаць. Важным аспектам застаецца захаванне таго, што маем. Шмат залежыць і ад саміх тых, хто там пражывае. Фарбаваць і тынкаваць можна вечна. Да прыкладу, у інтэрнаце № 5 капітальны рамонт быў зроблены ў 1995 годзе. 20 гадоў прайшло, яго зноў можна рамантаваць. Так што ёсць чым заняцца ў найбліжэйшыя гады. А сказаць, што дзяржава павінна будаваць адзін будынак за другім – нельга, гэта абыходзіцца ў 15 мільёнаў долараў за 1000 месцаў. Можна гэтыя грошы, напрыклад, укласці ў навучальны працэс, развіццё навуковай базы ВНУ. – У 1985 годзе быў уведзены ў эксплуатацыю восьмы інтэрнат, які ў далейшым стаў домам для супрацоўнікаў універсітэта. Наколькі ён запатрабаваны? У якім стане знаходзіцца? – БДУ – адзіная ВНУ ў Мінску, якая мае месцы для пражывання супрацоўнікаў. У першую чаргу «васьмёрка» даецца тым, хто паспяхова скончыў аспірантуру. Усяго там 400 месцаў, у пакоях пражываюць цэлымі сем’ямі. Сёння 8-ы інтэрнат заселены цалкам. Больш за тое, ёсць яшчэ чарга з 90 супрацоўнікаў, якія жадаюць туды патрапіць. Зараз, дзякуючы арэнднаму жыллю і дапамозе ўніверсітэта ў будаўніцтве ўлас­нага, яна скарацілася. 8-ы інтэрнат па дамове выдаецца на ўвесь час працы і пражывання, пакуль супра­цоўнік не пабудуе кватэру. Рух такой чаргі наогул нельга спрагназаваць. Хацелася б пачаць капітальны рамонт, але зрабіць яго ў месцы, дзе асноўная маса жыхароў – сем’і з маленькімі дзецьмі, вельмі ня- проста. Неабходна супрацоўнікаў перасяліць, а дзяцей перавесці ў іншыя школы, сады. І тым не менш, у планах у нас замена вокнаў і цеплавая рэабілітацыя. Варта адзначыць, што сам будынак у добрым стане. З прычыны таго, што супрацоўнікі жывуць даўжэй і акуратней, да рэчаў ставяцца больш беражліва, чым студэнты, якія заехалі на адзін год. – Міхаіл Барысавіч, а з якімі пытаннямі да Вас часцей за ўсё звяртаюцца студэнты? – Супрацоўнікі студэнцкага гарадка імкнуцца быць адкрытымі для ўсіх студэнтаў, мы ёсць ва ўсіх сацыяльных сетках. Імкнёмся ад­казваць на самыя складаныя пы­тан­ні і вырашаць кожную праблему. Радуе, што саміх скаргаў не вельмі шмат, а самыя актыўныя жыхары гарадка звяртаюцца з простымі і крэатыўнымі ідэямі, знаходзячы выхад з няпростай сітуацыі. Прыходзяць людзі з рознымі просьбамі. У другой палове лета самае распаўсюджанае пытанне пра наяўнасць месцаў у інтэрнатах. Некаторыя скардзяцца на адсутнасць абменнага пункта. Некаторыя хочуць павялічыць плошчу аўтапаркоўкі. Бываюць і нейкія тэхнічныя накладкі. Да прыкладу, калі няма гарачай вады, высвятляем для пачатку, у якім інтэрнаце і канкрэтным блоку. А сёння раніцай патэлефанавалі са скаргай, што ў адзін пакой з дзяўчатамі засялілі хлопца… І ўсё ж не варта тэлефанаваць адразу або пісаць адразу ў адміністрацыю студгарадка, як толькі зламаўся, да прыкладу, замок. Праблему прасцей і хутчэй вырашыць, спусціўшыся на першы паверх свайго інтэрната і пакінуўшы заяўку ў «журнале сталяра». – Якую параду Вы можаце даць учарашнім школьнікам? – Будзьце актыўнымі, адважвайцеся і спрабуйце. З уласнага досведу магу сказаць, што са­праўдным студэнтам стано­вішся, жывучы ў інтэрнаце. Мінчане адкрыта зайздросцілі статусу інша­гародняга, нашай волі і прыгодам. На жаль, інтэрнаты кватэрнага тыпу памяншаюць зносіны паміж студэнтамі. Ды і самі студэнты адзначаюць, што ўжо не ведаюць суседа нават па блоку. У больш старых інтэрнатах, калідорнага тыпу (у нас іх два – № 5 і № 6) – агульная кухня і душ на паверсе. Хай умовы не такія добрыя, але жыць веся­лей, з’яўляецца шмат сяброў і знаёмых. Так што не замыкайцеся ў сябе ў пакоях! – У студгарадку праводзіцца вялікая колькасць мерапры­емстваў. Ці ёсць адмысловыя праграмы па арганізацыі вольнага часу замежнікаў? – Замежныя студэнты валодаюць іншай ментальнасцю, верай, поглядамі на жыццё. Тое, што падаецца простым і зразумелым беларусу, не так проста і зразумела будзе ім. У нас ёсць асобная сумесная з псіхалагічнай службай праграма па падтрымцы такіх студэнтаў. Вялікая частка за­меж­нікаў усё ж рускамоўная. А з хлоп­цамі і дзяўчатамі, якія валодаюць рускай мовай у поўным аб’ёме, працаваць істотна прасцей. Але, як паказвае практыка, самы лепшы варыянт – засяленне замежніка з беларусамі. Па-пер­шае, ён істотна хутчэй адаптуецца да мовы, да пытанняў куль­туры, і больш за тое – вельмі актыў­на прадстаўляе ўласную радзіму. Таму замежнікі з асаблівай стараннасцю ўдзельнічаюць у розных конкурсах і фэстах, паказваючы нацыянальную культуру, кухню, танцы. Дарэчы, беларусы часцяком таксама вельмі задаволеныя такімі суседзямі. Гэта магчымасць даведацца нешта абсалютна новае. – Міхаіл Барысавіч, а што Вам больш за ўсё запомнілася за час працы ў студгарадку? – Гэтае пытанне задаюць даволі часта, яно для мяне самае скла­данае. На яго няма адказу… За­помніліся ўсе дні, з таго моманту, як я ў жніўні 1995 г. пераступіў парог другога інтэрната юным першакурснікам. Я, па сутнасці, і не развітваўся са студгарадком. Для мяне, як і для большасці, хто тут працуе і, спадзяюся, жыве, гэта дом, сям’я і жыццё… Гутарыла Таццяна МОРАВА Изображение 022
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *