Тэатразнаўца прафесар Таццяна Арлова – Чалавек-бясконцасць

29 Sep, 2015.

Арлова

Ці думалі Вы калі-небудзь пра тое, што такое бясконцасць? Як паспець дакрануцца да яе за адно зямное жыцце? У інстытуце журналістыкі БДУ віншавалі з 80-годдзем тэатральнага крытыка, прафесара і выкладчака кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Таццяну Арлову, чалавека-бясконцасць.

Таццяна Дзмітрыеўна вылучаецца сваёй абсалютнай разнастайнасцю як прафесійнай, так і асабістай. Гэта і навуковы дзеяч, і выкладчык, і тэатральны крытык і журналіст. Выкладчыкі Інстытута журналістыкі распавядаюць, што да Таццяны Дзмітрыеўна можна заўсёды звярнуцца за прафесійнай жыццёвай парадай ды падрымкай, шчыра паразмаўляць па-жаночы, абмеркаваць моду (прафесар мае бездакорны густ).

Таццяну Дзмітрыеўну запрасіў выкладаць на факультэт Барыс Васільевіч Стральцоў. І заўсёды падтрымліваў, дапамагаў. Таццяна Арлова пачынала з прадмета марксіска-ленінскае вучэнне пра сябра. Яна прызнаецца: “Я вельмі моцна хвалявалася. Марксіска-ленінскае вучэнне гучала так нязручна. Я вельмі шмат рыхтавалася да кожнай лекцыі”. Потым доўгі час знаёмства студэнтаў з прафесіяй пачынаецца менавіта з Таццянай Дзімтрыеўнай на прадмеце “Уводзіны ў журналістыку”. Адна з яе вучаніц Ларыса Іванаўна Цімошык, сёння паспяховы журналіст газеты “Звязда”, узгадвала пра тое, што для яе было вельмі важна пазнаёміцца з прафесіяй праз моцную, выбітную асобу. Зараз прафесар выкладае «Гісторыю мастацтваў», «Культуралогію», «Культуру і бізнэс», “Мастацтва ў кантэксце журналістыкі», спецкурс па профілі «Тэатральны крытык».

IMG_7830

Першая публікацыя Таццяны Арловай у газеце «Сталинаская молодежь» за 6 жніўня 1954 года «Спектакль-сказка о Красной шапочке и ее друзьях»

Да юбілея Таццяны Дзмітрыеўны супрацоўніца бібліятэкі Інстытута журналістыкі Таццяна Мікалаеўна Ушакова падрыхтавала выставу ўсіх публікацый прафесара, якія былі ў фондзе бібліятэкі, сярод якіх арытыкулы ў прэсе, навуковыя матэрыялы і кнігі (больш за 20). Таццяна Мікалаеўна налічыла прыблізна 380 публікацый, каля паловы з іх навуковыя. Адзін з цікавых экспанатаў выставы – першая публікацыя Таццяны Арловай у газеце «Сталинаская молодежь» за 6 жніўня 1954 года. Артыкул называецца «Спектакль-сказка о Красной шапочке и ее друзьях».

Каб зразумець і ацаніць гэтую тытанічную працу і яе аб’ём, трэба толькі прысці на выставу і падзівіцца, пачытаць, павучыцца. Тэатрыльны крытык і столькі б не стварыў, толькі журналіст. Фама Варанецкі, актор тэатра імя Янкі Купалы, пабачыўшы выставу Таццяны Дзмітрыеўны сказаў: «Вы разумная, што не пайшлі ў тэатр, а ў журналістыку. Слова і там, і там, але ж акторскае слова хутка забываецца, і не застанецца цялежкі публікацый у бібліятэцы». Таму не здіва, што дырэктар фундаментальнай бібліятэкі БДУ Уладзімір Кулажанка прысвоіў Таццяне Арловай званне ганаровага чытача бібліятэкі. Тым больш што прафесар заўседы некалькі разоў на тыдзень ў зале перыёдыкі факультэта журналістыкі прачытвае практычна ўсю прэсу.

Асобна хочыцца заўважыць шанаванне Таццяны Дзмітрыеўны Арловай свайго бацькі Дзмітрыя Аляксеевіча Арлова, рэжысера, народнага актора БССР, выкладчыка Акадэміі мастацтваў. Выбітная дачка ніколі не забывае распаўсюджваць веды пра дзейнасць свайго выбітнага бацькі, працаваць на захоўванне памяці пра яго. Так, у 2004 выйшла кніга Таццяны Дзмітрыеўны «Учитель. Книга о Дмитрие Алексеевиче Орлове: Избранные статьи, воспоминания, документы», прысвечаная яе бацьку. Таксама першую сваю кнігу пра людзей і праблемы сучаснага тэтара і кіно «Ты і я» аўтар таксама прысвяціла памяці свайго бацькі. Гэта не лічачы артыкулаў ў СМІ пра Дзмітрыя Аляксеевіча Арлова.

Таццяну Арлову шчыра віншавалі дырэктар Інстута журналістыкі Сяргей Дубовік і выкладчыкі, вядомыя акторы тэатра, сярод якіх, Генадзій Аўсяннікаў, Таццяна Мархель, Бэла Масумян, Валерый Анісенка і вучні.

Геннадій Овсянніков Татьяна Орлова

Таццяна Арлова з Генадзем Аўсяннікавым

З іх слоў і ўспамінаў пераконваешся, які светлы, жыццясцвярждальны і шматгранны чалавек Таццяна Дзмітрыеўна. Яе любяць і калегі, і вучні, і тэатральны асяродак. Шмат хто падкрэсліваў прынцыповасць, прамалінейнасць прафесара, яе справядлівасць, вернасць сабе, імкненне падтрымаць і дапамагчы там, каму гэта патрэбна. У тэатры Таццяну Дзмітрыеўну паважаюць за   дакладныя, канструктыўныя заўвагі, якія часта спрыяюць прафесійнаму стаўлення актораў і рэжысераў. Бела Масумян узгадвалапра тое, як заўсёды акторы нацыянальнага беларуска гатэатра ім. Горкага чакалі рэцэнзій Таццяны Арловай. Калі яна доўга не пісала нічога пра тэатр, лічылі, што справы благія.

На сустрэчы, прысвечаную юбілею Таццяны Дзмітрыеўны гучала шмат слоў удзячнасці, любові і ўспамінаў. Напрыклад, Таццяна Мархель узгадвала пра тое, што калі яна была на мяжы выключэння з Акадэміі мастацтваў, ёй сказалі, што будучую народную артыстку Беларусі не выключаць, бо яе любіць і заўседы абараняе на кафедры Аляксей Арлоў, Таццяна Мархель хадзіла як на крылах лётала ад думкі, што яе заўважыў і заступіўся за яе Аляксей Дзмітрыевіч.

Татьяна Орлова Татьяна Мерхель

Таццяна Дзмітрыеўна з Т. Мерхель

Успамін Бэлы Амаўны Масумян, пра якую Таццяна Дзмітрыеўна напісала кнігу «Инопланетянка» таксама вельмі светлы і кранальны.

9dzLZFfwOwk

З Бэлай Масумян

«Я вучаніца Дзмітрыя Аляксеевіча Арлова. Яго вучні заўседы імкнуцца трымаць планку таго, што яны Арлоўцы. Найвялікшая пахвала, якая была ўмаім жыцці, гэта артыкул Дзмітрыя Аляксеевіча ў газеце «Советская культура» які называўся «Горжусь ученицей». Таццяна Дзмітрыеўна заўседы падтрымлівае тон свайго бацькі. Мы святкавалі 100-годдзе з дня нараджэння Дзмітрыя Арлова. Тады мне падавалася, што гэта лепшая летішча Савецкага саюза, лепшыя арэлі Савецкага саюза, лепшае застолле. Мы шмат размаўлялі, узгадвалі. А потым Таццяна Дзмітрыеўна сказала нам прайсціся ўздож сеткі забора. Яна перадала нам усім прывітанне ад свайго бацькі, якога тады ўжо не было, вывесіўшы старонкі з дзённікаў Арлова, дзе ён пісаў тое, што думае пра кожнага з нас, пра сваіх вучняў. Мы плакалі. Так, праз столькі год, я знайшла пацвярджэнне, напісанае почыркам Дзмітрыя Аляксеевіча (а ў яго быў складаны почырк, як і характар) таго артыкула, надрукаванага ў «Советской культуре».

У Таццяны Дзмітрыеўны Арловай таксама ёсць адданыя прыхільнікі, якія любяць і шануюць свайго настаўніка. Адзін з іх нават пісаў лістты з арміі свайму любімаму выкладчыку. Сярод вучняў Таццяны Дзмітрыеўны – Людміла Саянкова, загадчык кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі, Ларыса Цімошык, журналіст газеты «Звязда», Арцём Кавалеўскі, паэт, выкладчык каведры літаратурна-мастацкайц крытыкі, Пятро Васючэнка, пісьменнік і шмат шмат іншых. Менавіта яна паўплывала сваімі станоўчымі рэцэнзіямі на прызнанне Генадзія Аўсяннікава і Таццяны Мархель.

Таццяна Дзмітрыеўна Арлова зараз працягвае актыўную тэатральную і выкладчыцкую дзейнасць. Шмат ездзіць на тэатральныя фестывалі Беларусі і замежжа, публікуецца, заўсёды па доўгу размаўляе з студэнтамі на кафедры, разбіраючы ледзвь не па радках іх артыкулы. Цяжка ўявіць сучасную беларускую тэатральную прастору і факультэт журналістыкі БДУ без Таццяны Арловай. Чалавек-басконцасць здольны пражыць некалькі жыццяў у адной.

Марына ЕЛІСТРАТАВА     

print

Вам таксама можа спадабацца: