Па наш досвед

30 Sep, 2015.

IMG_3287

З 25 жніўня па 6 верасня ў БДУ ажыццяўлялася праграма павышэння кваліфікацыі «Арганізацыя навучання і навуковых даследаванняў» для 11 кіраўнікоў Чжэцзянскага Шужэн універсітэта, якія ў выніку атрымалі пасведчанні БДУ.

Праект арганізаваны ўпершыню. На працягу курса навучання кітайскім калегам былі прачытаны больш за 10 лекцый, якія падрых­тавалі кіраўнікі падраздзяленняў БДУ. Тэмы датычыліся арганізацыі кіравання ВНУ: уплыву сектара эканомікі на фарміраванне тэма­тыкі навуковых даследаванняў у ВНУ, прасоў­вання іх вынікаў у інтэрнэце, вывучэння менеджменту ведаў. У апошнія дні знаходжання госці з’ездзілі на экскурсію ў Нясвіж і Мір.
На ўрачыстай цырымоніі ўзна­гароджання рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка павіншаваў кітайскіх калегаў з завяршэннем навучання. «Прыемна, што мы ра­зам добра скончылі гэту працу. Мы распавялі вам, як уладкавана сістэма адукацыі ў Беларусі. У сваю чаргу даведаліся пра арганізацыю навучальнага працэсу ў Кітаі і непасрэдна ў вашым універсітэце. Гэта быў вельмі карысны тыдзень сумеснай практыкі».
З правінцыяй Чжэцзян БДУ звязваюць даўнія дзелавыя і ся­броўскія адносіны. Яшчэ ў 2006 г. наша дэлегацыя наведала г. Ханчжоу, падпісаўшы дамову пра супрацоўніцтва з дэпартаментам навукі і тэхналогій. З 2013 г. у ліку кітайскіх партнёраў БДУ з’явіўся Чжэцзянскі Шужэн універсітэт, які з’яўляецца першай кітайскай ВНУ, якая забяспечваецца прыватным фінансаваннем.

IMG_3291Кваліфікаваныя навуковыя кадры, дзелавы падыход кіраўніцтва ўніверсітэта даз­волілі ўжо праз год пачаць практычную рэалізацыю навукова-тэх­нічных праектаў у галіне біятэх­налогій. Гэтыя даследаванні з пры­­чыны сваёй асаблівай знач­насці былі ўключаны ў міжурада­выя праграмы супрацоўніцтва Беларусі і Кітая.
Сяргей Абламейка падкрэсліў, што ўжо зроблена вялікая навуковая праца. Да прыкладу, створана прамысловая ўстаноўка для апрацоўкі тэхналогій. З’явілася паспяховая каманда беларускіх і кітайскіх навукоўцаў. Рэктар БДУ перакананы, што сённяшні праект таксама прывядзе да станоўчага выніку.
«Наша сумеснае супрацоўніцтва будзе спрыяць дасягненню новых вышынь у навуцы», – адзначыў ён.
Прадстаўнікі кітайскай дэлега­цыі выказалі падзяку за цёплы прыём і выдатную арганізацыю мерапрыемства. IMG_3293Яны запэўнілі, што падчас навучання атрымалі шмат карыснай інфармацыі. Тун Гаяа, прарэктар Чжэцзянскага Шужэн універсітэта, падзяліўся ўражан­нямі: «Нягледзячы на адрозненне менталітэтаў, мы зразумелі беларускае жыццё і культуру. БДУ справядліва называецца вядучым універсітэтам не толькі ў навукова-тэхнічнай сферы, але і ў сістэме адукацыі. Веды, атрыманыя тут, будуць дастасоўныя, але па асобных пунктах. Вельмі здзівіла аргані­зацыя навучальнага працэсу.  Да прыкладу, сістэма набору кадраў вышэйшай кваліфікацыі вельмі строгая: дацэнтам не можа стаць той, у каго няма ступені. У Кітаі такога няма. Да фізічных заняткаў у нас не такія вялікія патрабаванні.  А нагрузкі ў выкладчыкаў і студэнтаў кітайскіх універсітэтаў у цэлым нашмат меншыя».
Кітайскія калегі адзначылі, што ў наш час супрацоўніцтва паміж двума ўніверсітэтамі імкліва раз­віваецца. За рэалізацыю сумесных праектаў спецыялісты БДУ ўжо ганараваліся высокай узнагароды. Кітайскія партнёры спадзяюцца на працяг супрацоўніцтва ў далейшых даследаваннях, плануюць ажыц­цяўляць абмен студэн­тамі і аргані­зоўваць стажыроўкі.
Таццяна МОРАВА

IMG_3292

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *