Уверх па рэйтынгу

30 Sep, 2015.

sm

 

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт ўмацаваў свае пазіцыі ў рэйтынгу найлепшых універсітэтаў свету па версіі ўплывовага брытанскага агенцтва QS (THE - QS World University Rankings) і размясціўся ў групе вышэйшых навучальных устаноў, якія займаюць 421-430 пазіцыю.

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт ужо другі год запар уваходзіць у топ-500 найлепшых універсітэтаў свету – у 2014 годзе вядучая ВНУ краіны займала 491-500 пазіцыю. У параўнанні з мінулым годам БДУ пад­­няўся на 70 пунктаў.
Брытанскае агенцтва QS ужо 10 гадоў ранжыруе ўніверсітэты свету, у даследаванне звычайна ўклю­чаюцца толькі першыя 800 з іх, ці 3 % усіх дзейных уні­версітэтаў. Рэйтынг QS засноў­ваецца на аналізе дадзеных пра вышэйшую навучальную ўстанову і апытаннях незалежных экспертаў. Ацэньваюцца такія паказчыкі, як вынікі апытання экспертаў (акадэ­мічная рэпутацыя), апытанні працадаўцаў, індэкс цытавання навуковых прац за апошнія 5 гадоў, суадносіны колькасці вык­ладчыкаў і студэнтаў, колькасць замежных студэнтаў і выкладчыкаў.
На першым месцы ў абноўленым рэйтынгу размясціўся Масачусецкі тэхналагічны інстытут (ЗША), за ім Гарвардскі ўніверсітэт (ЗША), замыкае тройку Кембрыдж­скі ўнівер­сітэт (Вялікабрытанія).
Сярод расійскіх вышэйшых навучальных устаноў найбольш вы­сока размясціліся МДУ імя М. В. Ламаносава (108 месца), СПбДУ (256), Новасібірскі дзяржаўны ўніверсітэт (317), МДТУ імя М. Э. Баўмана (338) і МДІМА (397). Сярод іншых краін СНД вышэй за БДУ размясціліся дзве казахстан­скія ВНУ: Нацыянальны ўніверсітэт Аль-Фарабі (275) і Еўразійскі на­цыянальны ўніверсітэт імя Л. М. Гу­мілёва (371). Такім чынам, БДУ зай­мае восьмую пазіцыю сярод універсітэтаў краін СНД, падзяляючы яе з Кіеўскім нацыянальным універсітэтам імя Тараса Шаўчэнкі (421-430). У рэйтынгу QS 2015 г. сярод беларускіх ВНУ апрача БДУ прадстаўлены толькі Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (701+).
Пазіцыі вядучых універсітэтаў іншых краін-суседак: Варшаўскі ўніверсітэт (344), Тартускі ўнівер­сітэт (400), Талінскі тэхнічны ўні­версітэт (501-550), Вільнюскі ўніверсітэт (501-550) і Латвійскі ўніверсітэт (701+).
Варта таксама адзначыць, што Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт займае высокія пазіцыі і ў іншых вядомых сусветных рэйтынгах, стабільна трапляючы ў 2 працэнты найлепшых універсітэтаў свету. Так, па апошніх дадзеных (ліпень 2015) іспанскага рэйтынгавага агенцтва Webometrics Ranking of World Universities, БДУ займае 609 месца ў свеце, а сярод ВНУ краін СНД, Грузіі, Латвіі, Літвы і Эстоніі, па дадзеных расійскага агенцтва «Інтэрфакс» (снежань 2013), знахо­дзіцца на другім месцы.
Паводле інфармацыі прэс-службы БДУ

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *