Алена Маркасьян: пра тое, чаму арол – гэта сапраўдны фенікс, і навошта карміць птушак узімку (+відэа)

27 Oct, 2015.

 

Елена Маркосьян "Ахова птушак Бацькаўшчыны"Алена Маркасьян – дацэнт кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў ФМА акрамя  ўдзелу ў навуковых даследаваннях ратуе рэдкія віды птушак у Беларусі. За спонсарскую дапамогу ў акцыі “Выратуй арляня–2015” яна атрымала падзяку грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.

Гутарка з Аленай Іванаўнай пачалася з абмеркавання аднаго з артыкулаў часопіса “Птушкі і мы” – “Вясновае паляванне – быць ці не”. Валанцёры арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” назбіралі больш за тысячу подпісаў, а адказу не дамагліся.

Мышаловы і горы паштовак-птушачак

Падарожнічаючы па Канадзе, Алена Іванаўна распавяла пра стаўленне да мышалова. На слэнгу канадскі долар часта завуць “луні”. Гэта назва звязана з нацыянальным знакам Канады качкай, the Loon, якая таксама з’яўляецца афіцыйнай птушкай сталіцы Канады, Антарыа. Малюнак качкі, the Loon знаходзіцца на манетах у 1 C$.

Алена Іванаўна захацела паглядзець адно з азёр Канады і звярнулася з прапановай да свайго знаёмага:

— Браян, мы пакатаемся на маторнай лодцы?

— Не, нельга. Цяпер мышаловы выводзяць птушанят.

“Маторныя лодкі нават нельга проста ўключаць: можна напалохаць птушак. Вось якое ў іх стаўленне да прыроды!” – адзначыла Алена.

У той час, як мы гутарылі з Аленай, яна паказвала гару паштовак і часопісаў. Усе яны – пра птушак.

Увагу прыцягнулі некалькі паштовак. На адной з іх красавалася кампанія соў.

Елена Маркосьян "Ахова птушак Бацькаўшчыны"

“Гэта мне падарылі сябры з Канады. Ведаюць, што я соў люблю. А гэта чырвоны кардынал – афіцыйны знак штата Вірджынія. А вось белагаловы арол з Канады…” – паказвае розныя паштоўкі Алена.

Алену неаднаразова прасілі прывезці птушанят чырвоных кардыналаў у Беларусь.

“Я здзівілася: іх лавіць нельга! Яны недатыкальныя птушкі. Па-мойму, нават пёры не падлягаюць вывазу з краіны”, – сказала Алена.

У Алены ёсць “улюбёны арол” – чыюк. Аднак мяне цікавіла, чаму Алена любіць менавіта пэўны від птушак – арлоў.

Чаму арол – гэта сапраўдны фенікс. Толькі без агню

На пытанне: “Чаму арлы – гэта вашы ўлюбёныя птушкі?” – Алена распавяла дзве гісторыі.

Падарожнічаючы па Канадзе, Алена чытала шмат газет на англійскай.

У адной з газет быў расказаная гісторыя пра арла.

Арол, як вы ведаеце, гэта адзін са знакаў Канады. Яго нельга страляць, біць, нават проста падкормліваць звычайным людзям, каб не ўплываць на экасістэму. Але дрэнныя людзі ёсць усюды”, – пачала аповед Алена.

Орёл Елена Маркосьян "Ахова птушак Бацькаўшчыны"

Адзін з такіх людзей падстрэліў арла. Калі б няўдачлівы паляўнічы забіў арла – было б паўбяды. Аднак птушцы была знесена вялікая частка наддзюбка, якая мацавалася да чэрапа. На шчасце, тым часам, калі арол ляжаў у лесе і сыходзіў крывёй, яго заўважыў ляснік Роберт Кэмбэл. Пасля абследавання ў ветэрынара ўрач прапанаваў усыпіць арла. Але Роберт адмовіўся. Ён стаў лячыць птушку антыбіётыкамі. Карміў свежымі кавалачкамі ласося. І тым часам напісаў у мясцовай газецу крык пра дапамогу для арла. Адгукнуліся тры дантысты, адзін з якіх – доктар Браян – апынуўся пратэзістам. Тэхнік-пратэзіст пагадзіўся вырабіць пратэз наддзюбка. Птушцы патрэбна была аперацыя.

Алена таксама пісала артыкул пра гэту гісторыю пад назвай “З любоўю да прыроды”.

“… Мне карціць падзяліцца той гісторыяй, што я даведалася з канадскай газеты The Vancouver Sun. …. Арол разумеў, што гэта яго апошні шанец на выратаванне. І паводзіў сябе як самы паслухмяны пацыент. Арлану ўставілі трубку праз насавы праход, каб ён мог дыхаць, калі пратэз зацвярдзее. Арол паводзіў сябе спакойна і не варушыўся. Ён толькі падціскаў лапкі…”

Птушцы нельга даваць наркоз, інакш яны могуць памерці. Арол перажыў аперацыю ўдала і застаўся са сваім выратавальнікам Робертам Кэмбэлам. Птушку назвалі Браянам – у гонар пратэзіста. Праз год арлу зрабілі плацінавую дзюбу.

“Зараз ён можа хапаць усё, што заўгодна, – сказала Алена і задала мне пытанне: – Як вы думаеце, колькі жыве арол?”

З гэтага пытання і пачалася другая гісторыя

Орёл Елена Маркосьян "Ахова птушак Бацькаўшчыны"

Арол можа жыць семдзесят гадоў. Але каб дасягнуць такога ўзросту, яму трэба папрацаваць над сабой. Калі арлу ледзь больш за 40, яго кіпцюры становяцца настолькі доўгімі і вялікімі, што ён больш не можа хапаць здабычу. Дзюба закручваецца так, што птушка не можа хапаць і есці ежу. Старыя цяжкія крылы становяцца настолькі густымі, што арол больш не можа ўзлятаць.

Тады ў яго толькі два выбары: ці памерці, ці прайсці невыносны боль, які будзе доўжыцца 150 дзён. Што яму трэба рабіць? Арол павінен узлезці на гару і схавацца там, дзе яго ніхто не дастане. Першае, што ён павінен зрабіць – збіць сабе дзюбу дашчэнту аб камень. Пасля гэтага ён будзе чакаць, пакуль адрасце новая. А затым сваёй магутнай новай дзюбай арол будзе выдзіраць кіпцюры. Калі адрастуць кіпцюры – ён пачне выдзіраць пёры… Пасля пяці месяцаў пекла ён адродзіцца і пражыве яшчэ трыццаць гадоў.

“Каб нам “ажыць”, трэба здзейсніць глабальныя змены. Нам трэба пазбавіцца старой памяці, старых звычак, старых традыцый. Вызваліўшыся ад цяжару мінулага, мы зможам сустрэць нашу будучыню”, – падагульніла Алена.

“Птушкі ўзімку паміраюць ад голаду, а не ад холаду”

Іншай важнай тэмай, з якой падзялілася Алена – гэта як абараняць птушак у халодны час.

Алена заўсёды падкормлівае галубоў увосень і ўзімку і лічыць, што птушак не бывае “добрых” і “дрэнных”.

Глуби "Ахова птушак Бацькаўшчыны"

“Не ведаю, чаму так не любяць галубоў. Яны ж дробкі і іншыя рэшткі падбіраюць. Горад чысцяць. Я кідаю ім, калі холадна, троху хлеба ці булкі. Яны нават ведаюць, калі я выходжу з дому і штосьці для іх нясу. Заўсёды чакаюць і пільна глядзяць – так чакаюць, каб хтосьці ім дапамог. Яны ўсё разумеюць. Толькі вось людзі не кормяць птушачак. І яны паміраюць. Ад таго, што няма чаго есці. Холад птушка можа перанесці, а голад – не. Хоць бы пяць-шэсць семечак можа выратаваць ім жыццё”, – распавяла Алена.

Пра грамадскую арганізацыю “Ахова птушак Бацькаўшчыны”

Распавяла пра акцыю “Выратуй арляня”спецыяліст па развіцці ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Карына Салавей.

Ратаваць арляня, а менавіта від вялікі падворлік (арлец) арганізацыя пачала з канца мая 2015 года.

Орёл "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Кацярына распавяла, што ідэя акцыі ўзнікла з-за таго, што гэта адзін з чатырох знікаючых відаў птушак на Беларусі і ва ўсёй Еўропе.

“Вялікі арлец, вяртлявая чаротаўка, грыцук вялікі, вялікі кулен – чатыры віду на мяжы знікнення. Папуляцыя вялікага падворліка патрабуе адмысловай увагі, таму што на нашай тэрыторыі знаходзіцца самая вялікая папуляцыя гэтага віду ў Еўропе”.

За пяць месяцаў у акцыі ўдзельнічала больш за 110 чалавек, 45 атрымалі сертыфікаты, гэта значыць зрабілі ахвяраванне на суму ад 200 тысяч беларускіх рублёў.

“Гэта людзі як са сталіцы, так і з рэгіёнаў. Іншы раз з рэгіенаў можа прыйсці ахвяраванне ды 1 млн беларускіх рублёў. Гэта прыемна здзіўляе”, – падзялілася Карына.

Можна стаць сябрам, валанцёрам, партнёрам арганізацыі (http://www.ptushki.org/).

 "Ахова птушак Бацькаўшчыны"

«Я думаю, што для кожнага чалавека свая матывацыя дапамагчы арганізацыі – нехта любіць прыроду і птушак. Яму падабаюцца нашыя мерапрыемствы, экскурсіі, друкаваныя матэрыялы. Для кагосьці важна адчуваць датычнасць да прыродаахоўнай дзейнасці сваімі ўчынкамі. І яны ездзяць разам з намі ў валанцёрскія летнікі – вырубаюць кусты на Тураўскім лузе, каб кулікам было дзе гнездавацца. Ці патрулююць увосень і ўзімку раку ад браканьераў, каб ласось мог аднерасціцца. Для іншых людзей ахова прыроды – важны жыццёвы прыярытэт, але яны, на жаль, не могуць дазволіць сабе дапамагаць напрамую, не хапае таго ж часу, напрыклад, таму мы робім добрыя справы за іх грашовыя ахвяраванні. Людзі ведаюць і адчуваюць, што гэтыя грошы пайшлі на добрыя і карысныя справы. У нас вельмі празрыстая арганізацыя, кожнаму сябру мы напрыканцы года дасылаем справаздачу друкаваную, у тымліку і фінансавую», – расказала Карына.

Акрамя акцый і кампаній і прыродаахоўных мерапрыемстваў, арганізацыя размяшчае матэрыялы і кансультуе пра тое, як зрабіць больш разнастайным свой участак каля дома, прывабіць той ці іншы від птушак, як збудаваць домікі для розных відаў птушак і нават кажаноў, як правільна падкормліваць іх узімку.

 "Ахова птушак Бацькаўшчыны"

«Вельмі шмат званкоў з самымі рознымі пытаннямі раздаецца ў нас штодзённа, і спецыялісты стараюцца ўсім адказаць і дапамагчы”.

Рэкорд на самае незвычайнае пытанне пастаўлены ў мінулым годзе жанчынай з Мінска.

Жанчына запытала, ці ёсць такая машына, якая засмоктвае галубоў, накшталт пылесоса, бо яна лічыць, што гэтыя птушкі распаўсюджваюць заразу.

“Спасылалася, што бачыла па тэлебачанні, што такія машыны ёсць. Прыйшлося тактычна тлумачыць, што мы птушак ахоўваем, а не знішчаем, і за ўсю гісторыю горада Мінска, ніводнага выпадку разпаўсюду заразы праз голуба не было, мы звярталіся па гэтую інфармацыю ў адпаведныя службы.

 "Ахова птушак Бацькаўшчыны"Яшчэ у траўні патэлефанавалі нам наконт жудаснага выпадку – збіцця гнёздаў гракоў. У выніку мы звярнуліся да Дзяржынскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, паднялі хвалю ў СМІ. У выніку камунальная служба і будаўнічая арганізацыя-забудоўшчык заплацілі штрафы (http://www.ptushki.org/info/press/item/15285.html)”, – падзялілася гісторыямі з жыцця Карына.

Карына заклікае ўсіх, хто бачыць як наносяць шкоду прыродзе і жывым істотам, тэлефанаваць ў арганізацыю.

“На жаль, не заўсёды атрымліваецца пакараць злачынцаў, бо цяжка даказаць віну, таму намагайцеся зняць здарэнне, каб былі пацверджанні злачынства”, – адзначыла ў канцы Карына.

Фаіна НАКАНЕЧНАЯ

 Елена Маркосьян "Ахова птушак Бацькаўшчыны"

print

Вам таксама можа спадабацца: