“Капуснік”: першакурснікі паказалі іншы журфак (+відэа)

28 Oct, 2015.

Капустник Первокусник журфак 2015 21 кастрычніка актавая зала Інстытута журналістыкі быў цалкам запоўненая. Студэнты, выкладчыкі, куратары і, вядома ж, першакурснікі сабраліся ў адным месцы, каб высветліць, якая з груп факультэта журналістыкі стане самай крэатыўнай, самай дружнай, самай таленавітай і проста самай найлепшай.

Выступленні ўразілі ўсіх гледачоў сваім высокім узроўнем. Адразу былі бачныя плады тварэння бяссонных начэй. Хлопцы і дзяўчаты ўзмоцнена рыхтаваліся дзеля таго, каб хоць бы некалькі хвілін правесці на сцэне і заявіць пра сябе. І ў іх гэта атрымалася! Эфектныя строі, масіўныя дэкарацыі, тонка сыграныя вобразы – усё гэта і сфарміравала агульную карціну гэтага цудоўнага свята.

Капустник Первокусник журфак 2015

Нумар кожнай групы, якая выступала на “Капусніку”, быў асаблівым і непаўторным. Так, напрыклад, “інфакам” перанёсся троху ў будучыню і ўявіў, што журфак – гэта месца, дзе праводзяцца “Галодныя гульні” сярод студэнтаў розных груп.

“Літаратурная праца” пазнаёміла нас з тэорыяй шасці поціскаў рукі, дзе кожны чалавек знаёмы з любым чалавекам на Зямлі праз шэсць іншых знаёмых ці сяброў. У гэтым нумары галоўны герой паспрабаваў знайсці дзяўчыну сваёй мары, з якой у яго некалі разышліся шляхі, і яна паступіла на журфак.

“Менеджмент СМІ” не толькі ажывіў кава-машыну, але і зрабіў яе галоўным героем! Нумар быў вельмі смешным і пацешным, а ігра кава-машыны – па-за канкурэнцыяй!

Капустник Первокусник журфак 2015

І вось калі штосьці пачынае перагортвацца з ног на галаву, прыходзяць “аўдыявізы” і пачынаюць думаць над тым, як стварыць поўную супрацьлегласць Інстытуту журналістыкі – антыжурфак. Тут выкладчыкі не патрабуюць адпрацоўваць прапушчаныя пары, але наогул, гэты антыжурфак, нягледзячы на падобныя плюсы, не прыйшоўся даспадобы галоўным героям.

Наступная група студэнтаў спецыяльнасці “аўдыявізуальная журналістыка” практычна прысвяціла свой нумар аднаму з выкладчыкаў Інстытута журналістыкі, змагла знайсці машыну часу на вядомым каталогу анлайн-пакупак і пераканацца ў геніяльнасці Гамера.

Капустник Первокусник журфак 2015

Але лідарам па колькасці пародый стала каманда, якая прадстаўляла “друкаваныя СМІ”. Там удзельнікі зладзілі цэлы кастынг выкладчыкаў і не выпусцілі з-пад увагі ніводнага з вядомых настаўнікаў у сваім выступленні. Яны настолькі прадумалі ўсе вобразы, што ім практычна атрымалася стварыць копіі сваіх выкладчыкаў!

А спецыяльнасць “вэб-журналістыка” перанесла гледачоў на таямнічую выспу, куды патрапіў галоўны герой пасля таго, як яму адключылі інтэрнэт. На нязведаным лапіку зямлі яму ўдалося знайсці спосаб падлучыцца да сеткі і паскорыць эвалюцыю першабытнікаў у сучасных людзей. На жаль, ці на шчасце, усё гэта апынулася сном галоўнага героя, а сама гісторыя не мае заканчэння.

Першакурснікі, якія паступілі ў свой час на міжнародную журналістыку, працягнулі тэму сну і прадставілі да ўвагі гледачоў і суддзяў сваю версію “Дня сурка”, калі галоўны герой штодня прачынаўся, а на календары заўсёды было першае верасня. Змянялася толькі адно: месца вучобы галоўнага героя. То ён на хімічным факультэце, то на мехмаце. Але ўсё адно ён змог знайсці сябе на журфаку.

Кожны з вышэйпералічаных нумароў быў непаўторным і годным перамогі.

Синявский Дмитрий Капустник Первокусник журфак 2015 Але пераможца заўсёды адзін. І ім стаў нумар студэнтаў друкаваных СМІ, з чым і можна павіншаваць пераможцаў! У іх была неверагодна велізарная група падтрымкі, якая складалася з людзей з самых розных курсаў! Як жа выдатна, што на нашым факультэце ёсць такое сяброўства паміж пакаленнямі! І нягледзячы на тое, што астатнія спецыяльнасці не занялі першае месца, усё ж кожная атрымала сваю маленькую перамогу: кожная з іх зараз не проста навучальная група. Гэта – КАМАНДА.

Махры ЯГШЫЕВА

Мухабат ХАДЖМУРАДАВА

Капустник Первокусник журфак 2015

print

Вам таксама можа спадабацца: