Дацягнуцца да зорак. Жаночая зборная БДУ па футзале – ЧЭМПІЁН!

1 Dec, 2015.

Республиканская универсиада 2015 по футзалу БГУ Виктория Бундюкова

З чэмпіёнскім кубкам капітан зборнай БДУ Вікторыя Бундзюкова

Абгуляўшы ў фінальным матчы каманду Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта з лікам 2–0, чэмпіёнкай Рэспубліканскай універсіяды–2015 па футзале сярод жаночых каманд стала зборная БДУ.

У фінальным матчы фаварыткамі лічыліся гродзенкі: дзяўчаты з’яў­ляюцца чэмпіёнкамі леташняга тур­ніру, а таксама выдатна выяў­лялі сябе на працягу ўсёй Універ­сіяды–2015. Аднак спартсменкі з БДУ верылі ў свае сілы.
Абедзве каманды паказалі, што дзяўчаты таксама могуць выдатна абыходзіцца з мячом, часцяком уступаючы ў жорсткія стыкі.
У гульні каманды БДУ адчувалася пісьменная трэнерская ўста­ноўка. Супраць прафесійных су­перніц дзяўчаты гулялі другім нумарам, надзейна абараняючыся і балюча кусаючы суперніц на контратаках. Ужо ў першым тайме дзве з такіх завяршыліся ўзяццем варот каманды ГрДУ.
Гродзенкі з усіх сіл спрабавалі выправіць сітуацыю ў другой палове сустрэчы, аднак наперадзе ў іх атрымлівалася далёка не ўсё задуманае. Забіць ім так і не ўдалося.

Гродно против  БГУ футзал

Гродзенкам перамагчы БДУ так і не ўдалося…

Такім чынам, упершыню ў гісторыі турніру каманда БДУ паднялася на найвышэйшую прыступку пастамента! Віншуем дзяўчат
і жадаем мноства перамог у да­лейшым!
Трэніраваў каманду БДУ старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Віталь Валасюк.
У матчы за «бронзу» футзалісткі БДУФК абгулялі зборную МагДУ з лікам 4–1.
Па выніках турніру найлепшым форвардам абвешчана Ганна Марозава (БДУ).
Нагадаем, што нашы спарт­сменкі ў групавой стадыі абыгралі каманду БДАТУ з лікам 11-1, пера­маглі БДТУ 11-3 і згулялі ўнічыю з ГомДУ 1-1. У паўфінале нашы дзяў­чаты былі мацнейшыя за БДУФК: 3-2.
Склад каманды: Ярадангу­ліева Ксенія (ІЖ, 2 к.), Нікітушкіна Аляксандра (ММФ, 2 к.), Ляўковіч Аліна-Марыя (ММФ, 4 к.), Мейсак Дар’я (фізфак, 5 к.), Марозава Ганна (ДІКСТ, 2 к.), Бундзюкова Вікторыя (фізфак 3 к.), Волкава Дар’я (юрфак, 2 к.), Лепяшко Ксенія (ФФСН, 2 к.), Харытонава Вераніка (ММФ, 3 к.), Ігнацюк Вольга (эканамфак, 3 к.), Тэрліжэнка Ірына (ФПМІ, 3 к.), Валяева Дар’я (юрфак, 1 к.).
Анастасія ПЯЦЬКО

бгу1

print

Вам таксама можа спадабацца: