Непахісны дух

1 Dec, 2015.

фудасин каратэ бгу 14–15 лістапада прайшлі спаборніцтвы адкрытага кубка Мінскай гарадской лігі каратэ, на якіх паспяхова выступілі студэнты БДУ са спартыўнага клуба “Фудасін”. Каратэ – адзін з самых папулярных відаў адзінаборстваў у Беларусі. Датай узнікнення дадзенага баявога мастацтва ў нашай краіне ўмоўна называюць травень 1975 года – калі выкладанне каратэ было ўпершыню пачата на базе Беларускага дзяржаўнага інстытута фізічнай культуры. Набіраючы папулярнасць і пераадольваючы перашкоды – нават афіцыйныя забароны на выкладанне, –баявое мастацтва прайшло складаны шлях сталення і развіцця і сёння прадстаўлена некалькімі кірункамі (такімі як, напрыклад, Кіакушынкай, Сётакан, Сіта-ру) і даволі значнай колькасцю школ і клубаў.
сергей снегирёв фудасин каратэ бгу

Сяргей Снегіроў

Пачынаючы з 2002 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце каратэ сётакан прадстаўлена спартыўным клубам “Фудасін”, заснавальнікам і дырэктарам якога з’яўляецца ўладальнік 3 дана па сётакан каратэ-до Сяргей Мікалаевіч Снегіроў. Назва “Фудасін” ў перакладзе на беларускую мову азначае “Непахісны дух”. Адзін з галоўных прынцыпаў клуба для кожнага ўдзельніка – удасканаленне сябе і штодзённыя перамогі над сваімі слабасцямі. Акрамя асваення прыёмаў нападзення і абароны і іх фармальных комплексаў, студэнты Беларускага дзяржаўнага універсітэта атрымліваюць ад заняткаў каратэ не менш важныя рэчы: паляпшаюць агульную фізічную падрыхтоўку, знаходзяць новых сяброў, вучацца разумнай стрыманасці і спакою ў любых жыццёвых абставінах, закаляюць волю і ўмацоўваюць характар, пазбаўляюцца ад шкодных звычак. Вынікі плённай працы трэнера і навучэнцаў выдатна дэманструюць поспехі ва ўдзеле ў спаборніцтвах самага рознага ўзроўню. 14-15 лістапада 2015 года ў Мінску прайшоў другі этап Мінскай гарадской лігі каратэ сезона 2015-2016 “Адкрыты Кубак спартыўнага клуба “СЭНКЁ” па каратэ”. Мэты мерапрыемства – прапаганда здаровага ладу жыцця, удасканаленне майстэрства спартсменаў, трэнераў і суддзяў, папулярызацыя каратэ ў г. Мінску, прафілактыка правапарушэнняў. Спартсмены выступалі ў двух раздзелах: ката – дэманстрацыя фармальных комплексаў, якія складаюцца з тэхнічных і тактычны прыёмаў каратэ, - і кумітэ – непасрэдная рэалізацыя прыёмаў атакі і абароны ў паядынку.
фудасин каратэ бгу Кривошеева Курилина

Першае месца заняла студэнтка 2 курса механіка-матэматычнага факультэта Вікторыя Крывашэева, трэцяе месца – студэнтка 3 курса біялагічнага факультэта Елізавета Курыліна

Панасюк фудасин каратэ бгу

Дзяніс Панасюк

У спартыўным мерапрыемстве паспяхова выступілі студэнты БДУ, многія з якіх маюць вялікі досвед выступлення ў спаборніцтвах. У раздзеле “Ката” ў катэгорыі “16+” першае месца заняла студэнтка 2 курса механіка-матэматычнага факультэта Вікторыя Крывашэева, трэцяе месца – студэнтка 3 курса біялагічнага факультэта Елізавета Курыліна.Мужчыны, якія выступалі ў раздзеле “Кумітэ”, таксама выдатна праявілі сябе: так, 2 месца ў катэгорыі “18+, -75 кг” здабыў студэнт 2 курса факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Сяргей Шамякоў, 3 месца ў той жа катэгорыі – студэнт 4 курса фізічнага факультэта Дзяніс Панасюк. Спартсмены прадэманстравалі высокі ўзровень валодання тэхнікамі каратэ, выдатныя фізічныя здольнасці, тактычныя навыкі, сілу духа і ўменне перамагаць. Наступны этап Мінскай гарадской лігі каратэ на базе СК “СЭНКЁ” адбудзецца 17 студзеня 2016 года. Пажадаем нашым спартсменам поспеху ў спаборніцтвах і плёну ў працы па ўдасканаленню свайго майстэрства! Падрабязней даведацца пра дзейнасць клуба «Фудасін» у БДУ можна даведацца ў суполцы клуба ў сацыяльнай сетцы “УКантакце”: https://vk.com/club825232 Сяргей МАЕЎСКІ Фота Сяргея ФІЛІПОВІЧА Спасылка на клубный flickr: https://www.flickr.com/photos/senko_club/sets/
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *