“Псіалімп–2015” – крокі студэнтаў да вяршыняў псіхалагічных ведаў

6 Jan, 2016.

 

команда-победитель Оформляй по ГОСТу

17 снежня адбыўся другі этап III студэнцкай алімпіяды па псіхалогіі “Псіалімп–2015”. Мінулая алімпіяда набыла адкрыты характар, і ў ёй удзельнічалі восем каманд вядучых ВНУ Беларусі.

Адкрыў алімпіяду загадчык кафедры псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ прафесар І.А. Фурманаў.

На пачатку былі адзначаны каманды-дэбютанты алімпіяды, якія не прайшлі ў другі этап: BSUTeam (БДУ), “НІК “Інсайт” (ГрДУ імя Я. Купалы), каманда “Сентэнцыя” (БДПУ імя М. Танка), EQUINOX (БДУ).

Затым былі ўшанаваныя каманды-пераможцы намінацый першага этапу алімпіяды. “Атэізм голуба” (БДУ) перамагла ў намінацыях “Навучальная відэастужка” і “Унутрыўніверсітэцкая намінацыя”. “Афармляй па ГОСТу” (БДУ) атрымала перамогу ў намінацыях “Псі-эрудыцыя” і “Рашэнне псіхалагічных кейсаў”. Пераможцам намінацыі “Псі-эрудыцыя” ў індывідуальным заліку стала студэнтка 5 курса аддзялення псіхалогіі БДУ Анастасія Цецяерук ( “Афармляй па ГОСТу”). У намінацыі “Даследчы праект” перамогу атрымала “Сентэнцыя” (БДПУ імя М. Танка). Усе пераможцы намінацый былі ўзнагароджаны граматамі і каштоўнымі прызамі ад кафедры псіхалогіі і пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДУ.6vFqyV07rDA

У другі этап алімпіяды прайшлі чатыры наймацнейшыя каманды: “Афармляй па ГОСТу” (БДУ), “Атэізм голуба” (БДУ), “Стас і дзяўчаты” (Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт) і “BoyФрейд & GirlФрейд” (Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава). Камандам трэба было змагацца не толькі ў ведах і эрудыцыі, але і сцэнічным майстэрстве, крэатыўнасці і спрацаванасці ў рамках трох конкурсных намінацый “Візітоўка каманды”, “Кошт памылкі” і “Мазгавы шторм”.

_HiSD6gxRz4

Выступленне каманд у рамках намінацыі “Візітоўка каманды” ацэньвала журы ў складзе дэкана ФФСН БДУ прафесара А.У. Рубанава, загадчыка кафедры псіхалогіі прафесара І.А. Фурманава, намеснікаў дэкана ФФСН дацэнта А.А. Лягчыліна і дацэнта А.М. Бабра, старшыні студэнцкага прафкама БДУ В.В. Локцевай, старшага выкладчыка кафедры сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі ВДУ імя П.М. Машэрава С.А. Вінаградавай і старшага выкладчыка кафедры педагогікі і псіхалогіі БарДУ І.Л. Кішэі. У склад падліковай камісіі ўваходзілі дацэнт кафедры псіхалогіі ФФСН БДУ Ю.С. Смірнова, вядучы спецыяліст па забеспячэнні навучальнага працэсу кафедры псіхалогіі ФФСН БДУ Н.А. Сарока, спецыяліст па забеспячэнні навучальнага працэсу кафедры псіхалогіі ФФСН БДУ К.С. Гаркуша.

606sIayNZAc

Старшыня падліковай камісіі – намеснік арганізацыйнага камітэта алімпіяды старшы выкладчык кафедры псіхалогіі ФФСН Г.А. Фафанава. За выкананнем часавага рэгламенту сачыла выкладчык кафедры псіхалогіі ФФСН  А.Я. Грышчанкава.

Конкурс “Кошт памылкі” быў праведзены выкладчыкам кафедры псіхалогіі ФФСН БДУ С.І. Хонскім і старшым выкладчыкам кафедры псіхалогіі БДУ Э.А. Кутас (праграмнае забеспячэнне конкурсу – С.Е. Кушмар). Конкурс “Мазгавы шторм” быў праведзены дацэнтам кафедры псіхалогіі А.С. Саладуха.

Адзнакі за намінацыі “Кошт памылкі” і “Мазгавы шторм” вызначаліся правіламі саміх конкурсаў і цалкам залежалі ад здольнасцяў каманд.

Перамогу ў намінацыі “Візітоўка каманды” журы прысудзіла камандзе “Атэізм голуба” (БДУ).

LN9dtRuIcrE

Пераможцам намінацыі “Кошт памылкі” стала каманда “BoyФрейд & GirlФрейд” (ВДУ імя П.М. Машэрава).

Пераможцам намінацыі “Мазгавы шторм” стала каманда “Афармляй па ГОСТу” (БДУ).

Па выніках першага і другога этапаў алімпіяды пераможцам “Псіалімп–2015” стала каманда “Афармляй па ГОСТу” (62,5 бала). Другое месца заняла каманда “Атэізм голуба” (56,2 бала). Трэцяе месца заняла каманда “Стас і дзяўчаты” (53,6 бала). Каманда-фіналіст “BoyФрейд & GirlФрейд” набрала 52,9 бала). Камандзе-пераможцу “Псіалімп–2015” быў уручаны пераходны кубак.

Алімпіяда прайшла пры падтрымцы пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў, якая забяспечыла камандам каштоўныя прызы, і студэнцкага саюза ФФСН БДУ, які зрабіў вялікі ўнёсак у арганізацыю і правядзенне яе другога этапу.

Водгукі капітанаў каманд-пераможцаў:

Сакаловіч Кацярына (капітан каманды “Афармляй па ГОСТу”, БДУ): “Алімпіяда была вельмі яркай і эфектнай падзеяй на нашай кафедры, за што велізарнае дзякуй арганізатарам. Усе каманды былі моцныя, таму да самага канца захоўвалася інтрыга: хто ж пераможа. Але самым прыемным было тое, што, нягледзячы на размеркаванне месцаў, кожная каманда засталася задаволеная. Мы атрымалі станоўчыя эмоцыі і новых сяброў!”

Страпко Дзіна (капітан каманды “Атэізм голуба”, БДУ): “Мы атрымалі масу станоўчых эмоцый ад удзелу ў алімпіядзе! Вельмі прыемна, што праводзяцца мерапрыемствы падобнага роду, асабліва на нашай кафедры. І цешыць актыўны ўдзел іншых ВНУ: усе выдатна паказалі сябе, і гэта дапамагло і нам! Ад усяго складу каманды “Атэізм голуба” хочам выказаць падзяку ўсім арганізатарам і ўдзельнікам алімпіяды!”

Акулаў Станіслаў (капітан каманды “Стас і дзяўчаты”, БарДУ): “Вось і адбылася падзея, да якой мы рыхтаваліся доўгіх тры месяцы – фінал алімпіяды “Псіалімп–2015″. <…>Дзякуючы алімпіядзе я атрымаў карысны досвед, вялікую колькасць станоўчых эмоцый і ўспамінаў. Упэўнены, што праз некаторы час, узгадваючы студэнцкія гады, я буду памятаць не бесперапынную плынь пар і семінараў, а менавіта тое, як наша каманда на сцэне наймацнейшай ВНУ краіны адстойвала гонар роднага ўніверсітэта”.

qYJFlKp5b6s

Даведка.

Упершыню студэнцкая алімпіяда па псіхалогіі “Псіалімп” прайшла ў 2010 годзе, з тых часоў арганізуецца раз у два гады. Удзельнікамі першага спаборніцтва сталі шэсць каманд з БДУ. З цяперашняга года алімпіяда набыла статус адкрытай.

Спаборніцтва праходзіла ў два этапы – завочны і вочны. На кожным з іх студэнтам трэба было прайсці выпрабаванне на вызначэнне ўзроўню ведаў у галіне агульнай, сацыяльнай, медыцынскай і педагагічнай псіхалогіі.

У адборачным туры працы каманд ацэньваліся ў пяці намінацыях. Катэгорыя “Даследчы праект” прадугледжвае распрацоўку на выбар тэмы навуковай працы па адным з раздзелаў псіхалогіі. У намінацыі “Навучальная відэастужка” камандам трэба было падрыхтаваць наглядны відэаматэрыял па адной з прапанаваных тэм. У “Рашэнні псіхалагічных кейсаў” запатрабаваліся веды тэорыі і навуковае абгрунтаванне прынятых заключэнняў.

Удзельнікам спатрэбілася выявіць і свае творчыя здольнасці. Ва “Унутрыўніверсітэцкай намінацыі” каманды выконвалі заданні па стварэнні гумарыстычных замалёвак са студэнцкага жыцця, распрацоўвалі шаржы на выкладчыка па псіхалогіі ці рэкламу навучальнага курса. У выпрабаванні ” Ψ-эрудыцыя” ўдзельнікі каманды праходзілі анлайн-тэсціраванне па чатырох дысцыплінах: агульнай, педагагічнай, медыцынскай і сацыяльнай псіхалогіі.

З гісторыяй алімпіяды, а таксама найлепшымі працамі каманд у асобных намінацыях можна азнаёміцца таксама на старонцы алімпіяды сайта ФФСН БДУ.

Галіна ФАФАНАВА

h6g4PU68PQU

Яшчэ больш фота тут:

print

Вам таксама можа спадабацца: