Student English Club – пляцоўка для англійскай мовы і цікавых да Балонскага працэсу ў БДУ

11 Jan, 2016.

Student English Club БГУ

У гэтым годзе ў Мінску будуць дзейнічаць не менш чым 20 размоўных клубаў для аматараў англійскай мовы. Адзін з такіх – Student English Club. Гэты праект нарадзіўся ўвосень 2015 дзякуючы студэнтам 5 курса фізічнага факультэта БДУ Уладу Папову, Андрэю Цішкову і Ілью Карусейчыку. 19 снежня яны арганізавалі сустрэчу пасла Вялікабрытаніі Бруса Бакнела і студэнтаў БДУ на тэму навучання ў Балонскай сістэме. Газеце “Універсітэт” Ілья расказаў пра студэнцкі англійскі клуб, тэмы працы клуба ў новым годзе, а таксама крыху паразважаў пра Балонскі працэс у Беларусі.

Student English Club – некамерцыйны праект, які не мае спонсараў і жыве на стыпендыі і энтузіязме арганізатараў. Памяшканне для сустрэч клуба дае ўніверсітэт (аўд. 309 фізічнага факультэта), гэтак жа ўніверсітэт дапамагае з друкам афіш. Кожная сустрэча – гэта дыскусіі на актуальныя тэмы па адукацыі, інтэлектуальныя гульні, дыскусіі, лекцыі, а таксама кавабрэйкі для ўдзельнікаў. Уваход у клуб вольны. Многія выдаткі на праект ляжаць на стыпэндыях арганізатараў-студэнтаў і пакуль толькі часткова кампенсуюцца дапамогай, якая вылучаецца з боку студэнцкага савета па якасці адукацыі БДУ.

Student English Club БГУ

“Я часта кажу: нам патрэбна была практыка – мы стварылі клуб, у якім можам папрактыкавацца. Часу ў нас гэта забрала шмат, але вынік варты таго. Ну і, безумоўна, другая вельмі важная ідэя, якая ляжыць у аснове клуба – спроба актывізаваць студэнтаў. Прымусіць іх перастаць жыць, як набяжыць. Задумацца над адукацыяй у цэлым, над адукацыйнымі працэсамі ў Беларусі. Інфармаваць студэнтаў, распавядаць ім пра Балонскі працэс, праграмы абменаў. Уцягнуць іх у гэтыя працэсы. Гэта вельмі важна, на мой погляд, не менш важна, чым першая мэта”, – адзначае адзін з заснавальнікаў клубу Ілья Карусейчык.

-Чаму студэнтаў трэба прымушаць думаць пра сваю адукацыю? Напрыклад, у такіх краінах, як Вялікабрытанія, Германія, дзе ўжо вельмі даўно працуе Балонская сістэма, для студэнтаў ведаць англійскую мову – гэта асноўнае.

 -На Захадзе людзі за навучанне плацяць вялікія грошы. Тых, хто не вучыцца – адлічваюць. Я размаўляў з людзьмі з дзясяткаў еўрапейскіх краін, і мала дзе колькасць гадзін англійскай мовы ў школах моцна большая, чым у нас. Мабыць, вінаватая састарэлая савецкая методыка навучання замежнай мове, у прыватнасці, недахоп гутарковай практыкі. Мне цяжка меркаваць, як вырашыць гэтую праблему, але яе наяўнасць відавочная.

Student English Club БГУ

Ілья хоча, каб студэнты думалі над сістэмай адукацыі, як хочуць яе бачыць, што змяніць.

“Атрымліваецца, што частка студэнтаў патрабуе студэнцкага самакіравання, але пры гэтым у студэнтаў няма ніякіх думак з нагоды таго, якой бы яны наогул хацелі бачыць адукацыю, няма якой-небудзь пазіцыі па гэтых пытаннях і няма самастойнасьці для ажыццяўлення гэтага самага самакіравання”.

Самі заснавальнікі наведваюць розныя мерапрыемствы (накшталт выступу Крысціяна Баха https://vk.com/student_english_club?w=wall-104269864_88) і дзеляцца атрыманай інфармацыяй з астатнімі ўдзельнікамі.

Студэнты ўжо запрашалі выкладчыцу ангельскай мовы з хімфака БДУ, яна распавядала пра інавацыйныя методыкі вывучэння мовы. Ладзілі лекцыі пра Балонскую сістэму.

На сустрэчы прыходзяць студэнты з 7-8 розных факультэтаў старыйшых курсаў, часцей з фізіка-матэматычных спецыяльнасцяў.

Student English Club БГУ

“Гэта звязана з тым, што інфармацыя пра наш клубе па-ранейшаму ў асноўным распаўсюджваецца праз сарафаннае радыё, а там (на фізічным факультэце) у нас больш за ўсё сяброў і знаёмых. Па-другое, гэтыя спецыяльнасці патрабуюць ведання мовы. Хоць цяпер амаль усе патрабуюць. Спачатку многія саромеюцца, гавораць з цяжкасцю. Але праз 1-2 сустрэчы літаральна расцвітаюць. Прыемна назіраць за такімі вынікамі нашай дзейнасці. Разумееш, што стараўся не дарма”, –адзначае Ілья.

У планах Student English Club – запусціць конкурс эсэ сярод студэнтаў, у якіх студэнты змогуць выкласці сваё бачанне некаторых праблем і рашэнняў праблем адукацыі. У будучыні клуб разглядае магчымасць зарэгістравацца як некамерцыйная арганізацыя і паспрабаваць супрацоўнічаць з прыватнымі кампаніямі.

“Мы заўсёды рады цікавым гасцям, якія могуць 15-20-хвілінны выступ на якаснай мове. Асноўныя, але не адзіныя тэмы – гэта адукацыя і англійская мова. Было б вельмі выдатна, калі б на нашых сустрэчах прысутнічалі носьбіты мовы, ад якіх мы б маглі пераймаць правільнае і натуральнае вымаўленне”.

Больш падрабязна пра новыя праекты клуба можна даведацца на старонцы “Укантакце” (https://vk.com/student_english_club)

Фаіна НАКАНЕЧНАЯ

Student English Club БГУ

print

Вам таксама можа спадабацца: