Адчуваеш сябе адзінокім? БДУ цябе не пакіне!

23 Feb, 2016.

EQd3SVM-Otk

“14 лютага—дзень камп’ютаршчыка, а ў Германіі ўвогуле псіхічна хворых людзей” — прыкладна так буркоча сабе пад нос кожны адзінокі студэнт. І калі закаханыя цэлыя выхадныя правялі разам, то я, напрыклад, з коцікам і серыяламі :(
Але БДУ ніколі не пакіне табе засмучаным! Так, студэнцкі саюз Інстытута журналістыкі ўжо ў трэці раз ладзіць Forever Alone Day. Мерапрыемства, дзе вучаць ставіцца да ўсяго з усмешкай, дзе можна падсілкавацца салодкім пасля складаных заняткаў, дзе атрымліваеш прызы і добры настрой. І абавязкова знаходзіш новых сяброў. Не верыце? А вы паглядзіце.
Гасцей віталі прапановай з’есці печыва з прадказаннямі.26VaFtQX90s Выказванні даволі філасофскага напрамку, але прымушаюць паверыць у будычыню! Акрамя гэтага, ласуны каштавалі карамелькі, ледзяшы, мармелад і бісквіты. Не забываліся на гарбату. Мы паспелі ацаніць усе кандытарскія вырабы на стале.
Асаблівую ўвагу прыцягвала скрыня з незвычайнымі цукеркамі. Кожная абяцала альбо прыемны падарунак, альбо заданне. Дарэчы, людзей было няшмат, але тыя, хто прыйшоў, меў магчымасць паўдзельнічаць у латарэі не адзін раз. Дзяўчаты атрымалі памаду для вуснаў, формы для выпякання. Хлопцам шанцавала на кіндары. А я выцягнула спачатку ўзнагароду ў выглядзе рознакаляровых пластмасавых трубачак, потым мне была пастаўлена задача патэлефанаваць сястрычцы і сказаць, што я яе люблю, а пазней я выйграла яшчэ і вафлю.
Шумлівай была варажба з шарыкамі. Каб даведацца імя будучага каханка ці каханкі, патрэбна было лопнуць яго і знайсці паперку з запаветным імем. Калі верыць шарыку, маім шчаслівым лёсам павінен стаць хлопец Арцём:).k7c3AKq5IVE
Ну а пасля гэтага студэнты пачалі гуляць у кракадзіла і змагацца ў славесным батле “Я настолькі адзінокі, што…”.  Хто ў выніку перамог — Рэнат Мухіянаў альбо Аляксандра Егунёва, гледачы так і не вызначылі. Таму абодва засталіся пераможцамі.
Трэба адзначыць, як “пераапранулі” простую студэнцкую аўдыторыю. Прыемная музыка, паўсюль упрыгожванні, а на дошцы — ватман, на якім можна напісаць самыя цёплыя словы: прызнанне ў любові да БДУ, пажаданні сябрам і роднаму факультэту, парады.
Так, панядзелак ператварыўся з цяжкага працоўнага дня ў насычаны, напоўнены цеплынёй і весялосцю. Гэта была сапраўдная магчымасць набыць новых сяброў і адчуць сябе не адзіным чалавекам у свеце.
Паліна Даўгіленка, 1 курс ІЖ:

Для мяне Forever Alone Day – вельмі актуальны дзень. Таму я з вялікай радасцю прыняла ўдзел і ў арганізацыі дадзенага мерапрыемства. На жаль, 14 лютага выпала на нядзелю, і гэта значна паўплывала на атмасферу. Менавіта таму гасцей было не так шмат. А яшчэ мы зрабілі выснову: пара пераносіць усе дзеянні з аўдыторыі на “калідор”. Бо на нашым факультэце дастаткова адзінокіх сэрцаў, якія проста саромеюцца прыйсці на Forever Alone Day. І ведаеце, не варта саромецца! Бо ў нас цёплая, сяброўская атмасфера. А яшчэ мноства ўсякіх варожбаў і конкурсаў! Печыва з прадказаннямі, шарыкі з імёнамі і многае-многае іншае. Усё гэта не толькі падымае настрой, але і нагадвае пра тое, што мы ўсе несамотныя.

Знайшла новых сяброў
Таццяна МОРАВА

nG_3jDvoSBE

print

Вам таксама можа спадабацца: