Падводзім вынікі зімовай сесіі: як паўплывалі платныя пераздачы на паспяховасць студэнтаў

14 Mar, 2016.

d912fef8f924967fb953556c04ad2dac Як вядома, перад зімовай сесіяй 2015/2016 у БДУ былі ўведзеныя платныя пераздачы залікаў і экзаменаў, што было ўспрынята не ўсімі студэнтамі з разуменнем. Цяпер узнікае натуральнае пытанне, ці дало гэта істотны эфект? Мы абмеркавалі вынікі сесіі з начальнікам Галоўнага ўпраўлення вучэбнай і навукова-метадычнай работы Людмілай ХУХЛЫНДЗІНАЙ.   Людміла Міхайлаўна нагадала, што кіраўніцтва ўніверсітэта мусіла зрабіць адпаведныя захады ў ад­каз на тэндэнцыю да паніжэння паспяховасці студэнтаў. Па дадзеных ГУВНМР, узімку 2013/2014 навуч. г. паспяхова здалі сесію толькі 76,8% студэнтаў дзённай формы. Гэта значыць, права­ліўся амаль кожны чацвёрты. Каб па­высіць матывацыю студэнтаў і іх адказнасць да вучобы, кожны ня­здадзены залік ацанілі ў суму ка­ля 35 тысяч, а экзамен – каля 50 тысяч рублёў. Дадзеныя кошты не вельмі значныя, але ўсё ж гэта спрацавала. 67695d8f05b4059bda3eee7b791dc741    
Паспяховасць студэнтаў у зімовую сесію 2015/2016 навуч. г. павялічылася на 1,9% з папярэдняга года і склала 80,8%. Гэта самы высокі ўзровень за апошнія 5 гадоў
Лепей за ўсіх сесію здаў 5 курс – 88,1%, горш за ўсіх – трэці – 75,1%. Амаль на 0,19% вырасла колькасць круглых вы­датнікаў з адзнакамі 9 і 10 (6,6% ад агульнай колькасці студэнтаў, або недзе кожны 15-ы). З іншага боку, амаль у два разы паменшала круглых двоечнікаў, якія завалілі тры экзамены. Гэта 108 чалавек супраць 211 у папярэднім годзе. На пятым курсе ў мінулую і гэту зімовую сесію было менш за ўсё двоечнікаў (13 і 2 студэнты адпаведна), а максімальная іх колькасць на другім курсе (68 і 36). Агульная паспяховасць перша­­кур­с­нікаў у БДУ складае 79,5%. Гэта значыць, што чатыры з пяці сту­дэнтаў сваю першую сесію здалі. Але статыстыку знач­на сапсаваў біяфак, дзе амаль 40% пер­ша­курснікаў чамусьці праваліліся. 2015-2016-new Студэнты-платнікі здалі экзамены на 1,5% лепей, чым год таму (70,7% супраць 69,2% узімку 2014/2015) Самы паспяховы зноўку пяты курс – 81,4%. Складаней за ўсіх здаваць было платнікам першага курса 67,2%. Сярод сту­дэнтаў платнай формы навучання ёсць і круглыя выдатнікі, па дадзеных з рэктарата, гэта 2,34% ад іх агульнай колькасці  або адзін на 43 чалавекі.
Найбольшай паспяховасцю вылучаюцца студэнты журфака, ваенфака, хімфака і ФПМІ
Па гуманітарных факультэтах і інстытутах найбольш паспяхова здаюць сесію на факультэце жур­налістыкі – 87,9% (+8,1%). Можна падлічыць, што не шанцуе там толькі крыху больш, чым кожнаму дзясятаму. А вось у Дзяржаўным інстытуце кіравання і сацыяльных тэхналогій здалі без праблем толькі 74,9%, што тым не менш на 2,9% больш, чым у мінулую сесію. Сярод факультэтаў і інстытутаў прыродазнаўчых і тэхнічных навук лідар – хімічны факультэт. Тут ажно 90,1% студэнтаў здалі се­сію без запазычанняў. А навучэн­цы ФПМІ паднялі гэты паказчык адра­зу на 6,9 пунктаў з 82,5 да 89,4%. Яшчэ адной спецыфічнай рысай гэтай сесіі стала тое, што амаль усе студэнты цалкам атрымалі залікі перад сесіяй. Справа ў тым, што студэнт не дапускаўся да экзаменаў з неўкамплектаванай залікоўкай. 4181e55381aa8f4c681520fd2f726fce
Рашэнне пра выкарыстанне грашовых сродкаў будзе прымацца разам са студэнцкімі арганізацыямі
Грошы, атрыманыя ад пераздач, пакуль што невялікія, бо ад увя­дзення новага парадку прай­шло толькі два месяцы. Пытанне пра размеркаванне сродкаў ужо абмяркоўвалася на пашыраным пасяджэнні Студэнцкай асамблеі БДУ, у якім прынялі ўдзел рэктар Сяргей Абламейка і прадстаўнікі адміністрацыі нашага ўніверсітэта. Удзельнікі пацвердзілі, што грошы пойдуць выключна на адукацыйны працэс і што прапановы факуль­тэтаў і студэнцкіх арганізацый стануць асновай пры прыняцці кан­чатковага рашэння. Падрыхтаваў Віталь АРЭШКА
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *