Пра правядзенне конкурсу на суісканне прэмій імя У. І. Пічэты і А. Н. Сеўчанкі

10 Mar, 2016.

Копия HYD_5309Загадам рэктара БДУ ад 23 лютага 2016 года № 73-ОД абвешчаны конкурс на суісканне прэмій імя У. І. Пічэты ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук і А. Н. Сеўчанкі ў галіне прыродазнаўчых навук. Конкурс у 2016 годзе будзе праходзіць у намінацыі "Адукацыя" ў перыяд з 1 сакавіка па 30 верасня. Прэмія ў намінацыі "Адукацыя" прысуджаецца за выбітныя дасягненні, якія ўключаюць: - распрацоўку новых адукацыйных тэхналогій, якія істотна павышаюць узровень падрыхтоўкі спецыялістаў; - стварэнне падручнікаў, навучальных дапаможнікаў і навучальнага абсталявання. Суіскальнікам прэміі неабходна прадставіць у Галоўнае ўпраўленне навукі БДУ (вул. Бабруйская, 9, да. 416) да 5 мая 2016 года наступныя дакументы: - выпіску з рашэння савета ўстановы ці падраздзялення БДУ пра вылучэнне працы на суісканне прэміі; - копіі ці арыгіналы прац, якія высоўваюцца на суісканне прэміі; - дакументы, што пацвярджаюць значнасць і практычнае выкарыстанне навуковых прац; - даклад суіскальніка на пасяджэнні савета ўстановы ці падраздзялення БДУ. На конкурс прадстаўляюцца працы асобных аўтараў і калектыўныя працы, лік суаўтараў працы не можа быць больш за чатыры чалавекі. Інфармацыю па конкурсе можна атрымаць у аддзеле навукова-тэхнічнай інфармацыі (тэл. 209-51-60), а таксама на сайце: http://research.bsu.by/research_results/competitions/vi-picheta-an-sevchenko-awards-contest/    
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *