«Я гэты край радзімаю клічу». Фундаментальная бібліятэка запрашае студэнтаў паўдзельнічаць у конкурсе творчых прац

20 Jun, 2018.

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

1. Аповяд.
2. Вершы.
3. Фэнтэзі.
4. Эсэ.
5. Артыкул.
6. Інтэрв’ю.
7. Рэпартаж.

Прыём конкурсных работ – з 15 чэрвеня па 30 верасня 2018 года.

Звесткі пра аўтара і конкурсныя работы накіроўвайце на:

1. электронны адрас Kinchykava@bsu.by з пазнакай “На конкурс” «Я гэты край радзімаю клічу»
2. або перадаюцца ў друкаваным выглядзе ў каб. 229, пр. Незалежнасці, 4 (аддзел гуманітарна-асветніцкай працы і папулярызацыі кніжных помнікаў Фундаментальнай бібліятэкі БДУ).

Аб патрабаваннях да конкурсных прац, аб крытэрыях адзнакі работ, пра тое, як будуць падводзіцца вынікі конкурсу, чытайце больш падрабязна на сайце:
https://library.bsu.by/index.php/about-library/9-home.

#BSU_event

 

print

Вам таксама можа спадабацца: