Адкрытыя ўсяму свету

14 Apr, 2016.

Копия Безымянный Ва ўніверсітэце вызначаны найлепшыя вэб-рэсурсы факультэтаў (інстытутаў) і іншых падраздзяленняў 2015 г. Праводзіўся конкурс па трох намінацыях. У наміна­цыі «Адкрытыя адукацыйныя і навуковыя рэсурсы факультэтаў (інстытутаў)» першае месца падзя­лілі фізічны факультэт і ФПМІ. На другім месцы хімічны і біялагічны факультэты. На трэцім месцы – гістарычны  і юрыдычны факультэты. У намінацыі «Адкрытыя адукацыйныя і навуковыя рэсурсы іншых падраздзяленняў» на першым месцы размясцілася Фундаментальная бібліятэка. На другім месцы – Галоўнае ўпраўленне навукі. У адпаведнай намінацыі сярод навукова-даследчых устаноў першае месца дасталася НДІ фізіка-хімічных праблем. Да кожнага пункта былі свае па­трабаванні і ўмовы. Галынский В.М.«У першай намінацыі конкурс пра­водзіўся па трох групах пара­метраў: вэбаметрычных (займае палову вагавога каэфіцыенту), навукаметрычных і статыстычных да­дзеных (па студэнтах і выкладчыках). А для астатніх дзвюх намiна­цыях – толькі па вэбаметрычных», – тлумачыць Уладзімір ГАЛЫНСКІ, намеснiк начальніка ГУВНМР. Группа вэбаметрычных пара­метраў самая важная. Па-першае, з дапамогай тэматычнага індэкса цытавання – тэхналогіі пошукавай сістэмы «Яндэкс» – вызначаецца аўтарытэтнасць інтэрнэт-рэ­сурсу праз колькасць спасылак з іншых сайтаў. Па-другое, у вэбаметрычны параметр уваходзiць колькасць праіндэксаваных старонак інтэр­нэт-рэсурсу ў пошукавых сіс­тэмах Google і «Яндэкс». Па-трэ­цяе, улiчваецца колькасць даку­ментаў, размешчаных у электроннай біб­ліятэцы БДУ, паколькі 90% даку­ментаў з ЭБ БДУ трапляе ў Google Scholar і тым самым па­дымае рэйтынг БДУ. Такім чынам, можна прааналізаваць уклад фа­куль­тэтаў у рэйтынг БДУ. «Першае месца падзялілі паміж сабой фізічны факультэт і ФПМІ. Але гэта не значыць, што па ўсіх па­раметрах яны былі найлепшымі. Так, самы вялікі індэкс тэматыч­нага цытавання мае юрфак, а гіс­т­фак можа ганарыцца самай вялі­кай колькасцю пра­індэксава­ных старонак. Аднак толькі пры сумяш­чэнні ўсіх склад­нікаў вызначаецца самы лепшы факультэт», – расказвае Уладзі­мір Галынскі. Група навукаметрычных пара­метраў галоўным чынам дапама­гае сачыць за колькасцю навуковых артыкулаў у Scopus, якія апу­б­лікавалі супрацоўнiкi факуль­тэтаў, а таксама за колькасцю штатных работнікаў з высокім h-­індэксам у розных рэфератыўных базах да­дзеных. H-індэкс (iндэкс Хiрша) з’яўляецца адным з паказ­чыкаў навуковай працы вучонага. З дапамогай статыстычных да­дзеных вылічваецца працэнт вы­клад­чыкаў з вучонай ступенню, працэнт замежных студэнтаў і коль­касць выкладчыкаў, запрошаных у БДУ з іншых краін. «Большасць міжнародных рэй­тынгаў улічваюць гэты параметр. Чым больш замежных студэн­таў вучыцца ва ўніверсітэце, тым больш папулярным лічыцца сама ВНУ, тым больш высокія ступені ў рэйтынгах яна можа займаць», – сцвярджае Уладзімір Галынскі.

У дзвюх іншых намінацых улiч­валi толькі групу вэбаметрычных параметраў. Між іншым, каб удзельнічаць у конкурсе, не трэба было падаваць аніякіх заяў. Усе інтэрнэт-рэсурсы аўтаматычна пры­­­­малі ўдзел у спаборніцтве.
Фундаментальная библиотека library.bsu.by 815
Главное управления науки research.bsu.by 724
Энциклопедия кораблей ship.bsu.by 705
Газета «Унiверсiтэт» gazeta.bsu.by 654
НИИ физико-химических проблем fhp.bsu.by 604
НИУ «Институт ядерных проблем» inp.bsu.by 602
Студгородок БГУ studgorodok.bsu.by 602
Сайт для абитуриентов abiturient.bsu.by 565
Азбука веб поиска кафедры общей химии и методики преподавания химии abc.chemistry.bsu.by 547
Институт прикладных физических проблем им. А.Н.Севченко niipfp.bsu.by 540
НИИ прикладных проблем математики и информатики apmi.bsu.by 521
Управление научно-инновационной деятельности ГУН БГУ - Продукция БГУ product.bsu.by 487
ЦПРО edc.bsu.by 480
Студенческая наука Республики Беларусь sws.bsu.by 469
Театральный Куфар theatre-fest.bsu.by 468
УНИ-Центр-XXI uni.bsu.by 456
Управление подготовки кадров высшей квалификации ГУН БГУ nirs.bsu.by 430
Национальный научно-исследовательский центр мониторинга озоносферы ozone.bsu.by 427
Сайт УМС ums.bsu.by 406
Портал наноэлектромагнетики nano.bsu.by 403
Учебно-научная исследовательская лаборатория белорусского фольклора folkndl.bsu.by 387
Управление по делам культуры culture.bsu.by 387
Форум хоров Папараць кветка chorum.bsu.by 384
Клуб ориентирования кафедры физического воспитания и спорта. orienteering.bsu.by 377
Информатизация образования, сайт конференции ie.bsu.by 365
Центр международных исследований БГУ centis.bsu.by 364
Международный конгресс по информатике csist.bsu.by 348
Унитехпром unitehprom.bsu.by 348
Очно-заочная школа по математике и информатике school.bsu.by 334
Открытая лига КВН БГУ kvn.bsu.by 330
Сайт информационного пункта совета Европы coe.bsu.by 327
Профсоюзный комитет сотрудников БГУ tradeunion.bsu.by 322
Конференция Webprog webprog.bsu.by 318
Республиканский центр проблем человека rchp.bsu.by 316
Конференция Webconf webconf.bsu.by 304
Фольклорно-этнографический музей Филологического факультета folkmuseum.bsu.by 299
Центр аэрокосмических исследований aec.bsu.by 295
Центр социологических и политических исследований cspr.bsu.by 290
Конференция Математическое моделирование и дифференциальные уравнения konfmmdu.bsu.by 271
Студенческий чемпионат мира по программированию acm.bsu.by 266
Гид студента info.bsu.by 253
Республиканский центр олимпийской подготовки БГУ football.bsu.by 190
Сайт кафе Gaudeamus, РПУП "Комбинат общественного питания БГУ" cafe.bsu.by 176
Управление кадров hrm.bsu.by 170
Управление редакционно-издательской работы urir.bsu.by 133
УВРМ uvrm.bsu.by 122
Сайт БРСМ brsm.bsu.by 118
Проект Tempus. Юрфак tradir.bsu.by 116
Сайт Союза женщин unionwomen.bsu.by 113
Заслуженный фольклорно-этнографический ансамбль Неруш nerush.bsu.by 112
НИЛ Прикладного вероятностного анализа apa.bsu.by 106
Сайт к 70-летию Великой Победы. Проект студентов ФСК hero.bsu.by 104
Лыжный клуб БГУ (спортивная секция) skiclub.bsu.by 95
Белорусская зимняя школа по теории массового обслуживания bwwqt.bsu.by 87
Издательский центр drukar.bsu.by 63

«Для таго, каб падняцца ў рэйтынгах, патрэбна мець як мага больш спасылак i на свой сайт, i на апублікаваныя навуковыя працы. Рабіць новы карыстальны кантэнт, цiкавыя матэрыялы, размяшчаць іх на сваiм рэсурсе; праводзiць мерапрыемствы, пра якiя будуць гаварыць у сецiве. Чым больш будзе ўнiкальнай інфармацыі, тым лепей», – раіць Уладзімір Міхай­лавіч. Наогул, гэты конкурс праходзіць з 2012 года. Але ў такім шырокім фармаце першы раз. Раней яго праводзілі выключна па вэбаметрычных параметрах у адпавед­насцi з алгарытмам Webometrics. Для таго, каб пашырыць прад­стаў­ле­насць БДУ ў міжнародных рэй­тынгах, вядзецца супрацоў­ніц­тва з Расійскім індэксам навуко­вага цытавання. Апошні будзе аналізаваць не толькі патэнцыял БДУ як цэлага комплексу, але і асобных яго падраздзяленняў. Ак­рамя таго, абмяркоўваецца магчымасць разгорнутай падпіскі на рэфера­тыўныя базы Scopus i Web of Science для навукоўцаў БДУ. Таццяна МОРАВА

З падрабязнымі вынікамі конкурса можна пазнаёміцца тут: Презентация

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *