Фестываль эстрады БДУ запаліў новыя таленты (+відэа)

29 Apr, 2016.

IMG_5209

14 красавіка на маштабным аглядзе творчых здольнасцяў студэнты БДУ змагаліся за званне найлепшага майстра сцэны. Акцёры і спевакі, танцоры і музыканты – конкурс праходзіў нават паміж вядучымі!

Гала-канцэрт “Фэст эстрады БДУ” праходзіць ужо у 16-ы раз. Гэта выдатная магчымасць атрымаць пуцёўку на вялікую сцэну тым, хто толькі пачынае займацца творчасцю. І гэта не проста словы: у свой час конкурс пакарылі Георгій і Дзмітрый Калдуны, Яўген Булка, гурт Light Sound.

Па традыцыі, рэктар універсітэта акадэмік Сяргей Абламейка павітаў гледачоў і павіншаваў удзельнікаў:IMG_5214

“У БДУ праводзіцца шмат канцэртаў, але сённяшні конкурс патрабуе асаблівай увагі. Мы станем сведкамі самых лепшых творчых нумароў, адабраных з усіх факультэтаў і інстытутаў БДУ. Таму нас чакае цудоўны вечар! Дзякуй кожнаму фіналісту за гэту магчымасць”.

“Фестываль эстрады БДУ” паміж студэнтамі сёлета быў па-сапраўднаму гарачым. З 200 удзельнікаў дайшлі да фінальнай стадыі толькі 50. Дарэчы, гэта рэкордная колькасць фіналістаў за ўсю гісторыю фэсту. Колькі рэпетыцый, cходаў, прымерак… Сур’ёзны іспыт для маладых зорак!

Але праца не прайшла дарэмна. Музычны вечар атрымаўся хвалюючым і поўны творчых сюрпрызаў. Са сцэны прагучаў студэнцкі гімн БДУ, які адкрыў мерапрыемства. Зала, запоўненая сябрамі выступоўцаў і проста неабыякавымі да мастацтва гледачамі, падтрымлівала кожнага канкурсанта.

IMG_5428

І было чаму! Публіка пабачыла танцы ў самых розных жанрах і стылях: ад чачоткі да брэйк-дансу. Выступалі сольна, дуэтам і вялікімі групамі. “Адчайныя хатнія гаспадыні”, “Глорыя”, Rika’s band – вось назвы тых творчых калектываў, што скарылі сэрца кожнага ў зале.

Песняры кожную сваю песню імкнуліся не толькі праспяваць, але і паказаць: антураж быў багатым. На сцэну выносілі люстэркі, вешалкі, крэслы…Многія яшчэ і танцавалі.

IMG_5412

А колькі таленавітых музыкаў мае наш універсітэт! Акардэон, фартэпіяна, піпа, гітары – гэта не ўвесь спіс музычных інструментаў, якія прагучалі ў зале. Прыемна, што нават замежныя студэнты не прайшлі міма фестывалю: Юань Хаа Шаінь, Лю Чан паказалі беларусам традыцыі Кітая, Бурыдэ – Манголіі. У выніку, скарыўшы журы, атрымалі прызавыя месцы.IMG_5294

Крэатыўнасці ад вядучых таксама хапіла. Яны зладзілі танцэвальны батл паміж гледачамі, пазнаёмілі з ліцэйскім дамавым, прайшліся на хадулях па сцене, паказвалі фокусы.

Атэстоўвала выступленне студэнтаў БДУ аўтарытэтная каманда прафесіяналаў. Гэта вядомыя артысты беларускай эстрады – Вольга Сацюк, Ян Маерс, Іван Буслай, Дзмітрый Нікановіч, Мікалай Руткоўскі. Сёлета ацэнка праходзіла ў закрытым фармаце галасавання. Гэта дадало інтрыгі. Агульная сума балаў журы была агульнай ацэнкай за нумар. Цікава, што ліцэісты, будучыя юрысты і журналісты выходзілі на сцэну часцей за іншых.

У выніку пераможцамі XVI фэсту эстрады БДУ сталі:

У намінацыі “Песня” перамогу атрымала першакурсніца Інстытута журналістыкі Лідзія Заблоцкая, якая праспявала на англійскай мове. Яе поспех заканамерны: дзяўчына мае вялікі эстрадны вопыт, бо у свой час дзяўчына ўдзельнічала ў дзіцячым Еўрабачанні. Яе вакальныя дадзеныя, рухі і сцэнічны вобраз спадабаліся ўсім.

У намінацыі “Гутарковы жанр” (вядучыя) найлепшымі апынуліся трэцякурснік эканамічнага факультэта Уладзіслаў Макарэвіч і студэнтка 5 курса юрыдычнага факультэта Крысціна Аляксенка.

IMG_5358

Найлепшым танцавальным дуэтам прызнаны другакурснікі эканамічнага факультэта Дзяніс Кірута і Мікіта Пшанай. Менавіта яны палка і вельмі сінхронна выканалі чачотку пад несціханыя апладысменты.

У намінацыі “Танец” (сола) першае месца заняў студэнт з Кітая факультэта даўніверсітэцкай адукацыі Бурыдэ.

У намінацыі “Танец” (група) найлепшымі сталі ўдзельнікі калектыву “Глорыя” Ліцэя БДУ.

Намінацыю “Арыгінальны жанр” скарыў студэнт факультэта даўніверсітэцкай адукацыі Юань Хаашаінь. Сюды ўключаліся незвычайныя інструментальныя нумары. Юнак віртуозна сыграў на кітайскім народным інструменце эрху, за што атрымаў галоўны прыз.

Поўны спіс пераможцаў глядзіце на сайце http://www.culture.bsu.by/

Таццяна МОРАВА

Відэа:

IMG_5552

print

Вам таксама можа спадабацца: