Мімы, псіхалагічныя тэсты і фізічныя эксперыменты. Студэнты БДУ прынялі ўдзел у cвяткаванні дня горада (+відэа)

6 Sep, 2016.

_vK1e_FQV1o

4 верасня Мінск святкаваў свой 949 дзень нараджэння. Па ўсёй сталіцы адбываліся святкаванні і гулянні. Не застаўся безуважным і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

У парку імя М. Паўлава ў рамках Дня горада правялі мерапрыемства "Квітней, мой Мінск, мая сталіца!", якое наведала больш  за 7 тысяч чалавек. У ім прынялі ўдзел студэнты і супрацоўнікі БДУ. Гасцей у парку віталі мімы творчай студыі "МIM-BSU". Яны прапанавалі намаляваць усім ахвотнікам фэйс-арт. На вачах усмешлівых бацькоў маленькія хлопчыкі і дзяўчаты станавіліся мышкамі і ліскамі, каткамі і сабачкамі, ваўкамі і мядзведзямі. Дзякуючы студэнтам, ніводны ахвотнік не застаўся без яркага малюнка.

xrFL96wMOZw (1)

Псіхалагічная служба БДУ ветліва сустракала гасцей і прапанавала ім прайсці тэсты для вызначэння характару. Яна дапамагала разабрацца ў тыпе тэмпераменту і асобы. А таксама дапамагла зразумець, якія прафесіі ім падыдуць у будучыні.

Сапраўдную міні-лабараторыю разгарнулі ў парку імя Паўлава студэнты фізічнага факультэта. З дапамогай адмысловых прыбораў яны тлумачылі і паказвалі, як дзейнічаюць законы фізікі ў рэальным жыцці. А іскрынкай іх праграмы была падрыхтоўка марожанага проста на вачах у гледачоў.

wgRiwSOCW-4 З дапамогай звычайных прадуктаў харчавання і вадкага азоту (а магчыма і кроплі магіі) студэнты ў лічаныя хвіліны прыгатавалі марожанае і пачаставалі ім гасцей свята. Юных мінчукоў вельмі ўразілі эксперыменты ад студэнтаў. Яны актыўна распытвалі пра вучобу ва ўніверсітэце і цікавіліся прахаднымі баламі на фізічны факультэт.

Самымі цікаўнымі і актыўнымі ўдзельнікамі свята былі дзеці і падлеткі. Магчыма, праз шмат гадоў хтосьці з гэтых дзяцей сам стане студэнтам БДУ – найлепшага ўніверсітэта краіны.

Дар'я КОЎЗА

Відэа:

LD1usN5dV9s

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *