У БРСМ новы лідар — Канстанцін Андрусевіч

7 Apr, 2016.

guoVoKSzMsE На працягу апошніх двух дзён сакавіка ў САК “Брыганціна” паўсюль было чуваць ўсхваляваных актывістаў самай масавай моладзевай арганізацыі БДУ – БРСМ. І нездарма: прычынай гэтаму было важнае мерапрыемства ў жыцці “пярвічкі” – выбар яе сакратара, кіраўніка, які будзе шукаць шляхі паляпшэння работы арганізацыі і рэалізоўваць патэнцыял студэнтаў. У рамках дзелавой грамадска-адукацыйнай гульні "Твой выбар" "Брыганціна" сабрала больш за 200 чалавек. Зрабіць такі выбар – значыць вырашыць свой шлях на тры гады наперад, а гэта задача не з лёгкіх. Паказаць арганізацыі неабходны кірунак, знайсці маладых і таленавітых, якія не баяцца цяжкасцяў і гатовы аддана працаваць у сваёй галіне, быць апорай для арганізацыі і падтрымкай для яе членаў – усё гэта павінен рабіць сапраўдны кіраўнік. На пасаду сакратара БРСМ БДУ прэтэндавалі Канстанцін Андрусевіч (2 курс, гістфак), Станіслаў Пінчук (4 курс, ваенфак), Алена Саламевіч (5 курс, хімфак) і Аляксандр Якуценя (5 курс, юрфак). Барацьба абяцала быць напружанай. За плячыма кандыдатаў і іх штабаў – тыдні падрыхтоўкі, каб даказаць, што яны найлепшыя.
ZIuGLTUTJVc

Канстанцін Анд­русевіч, Алена Саламевіч, Станіслаў Пінчук і Аляксандр Якуценя

Пачалася "Брыганціна" з так званага “стэндапа” цяпер ужо былога сакратара. Яўген Харук распавёў, якую нішу ў яго жыцці заняў за гэтыя гады БРСМ БДУ, і паабяцаў, што і пасля перадачы пасады гэты радок у спісе найбольш яркіх момантаў застанецца. А адразу пасля абеду ў выбаршчыкаў з'явілася магчымасць пазнаёміцца бліжэй з кандыдатамі падчас серыі круглых сталоў і майстар-класаў "Будучыня БРСМ БДУ ў канкурэнтным асяроддзі самакіравання". Карціну дапоўніла прэзентацыя кандыдатамі сваіх перадвыбарных праграм, напрыканцы якой ужо можна было скласці амаль цэльнае ўяўленне, як яны бачаць далейшае развіццё арганізацыі. U2R0mT_rkSA Увечары з'явілася магчымасць для кандыдатаў прадэманстраваць, а для іншых – ацаніць іх творчыя здольнасці. Былі арганізаваны прадстаўленне нумароў з праглядам відэаролікаў. Кожны падышоў да задання адказна і крэатыўна. Гэта заўважыла і публіка, якая сапраўды атрымлівала асалоду на працягу ўсяго вечара і не шкадавала далоняў для шчырых апладысментаў. Скончылася праграма перадапошняга сакавіцкага дня рэтрадыскатэкай "Back in BSSR". catl4FGfnAA Час у “Брыганціне” ляціць незаўважна. Надышоў той дзень, калі патрэбна было зрабіць свой выбар. У кандыдатаў былі яшчэ магчымасці паказаць сябе на прэс-канферэнцыі і на дэбатах, дзе ім трэба было адказаць на ўсе пытанні. А стэнды, размешчаныя ў холе, дадавалі інфармацыі зацікаўленым выбаршчыкам і быццам няўзнак нагадвалі ўсім пра мэту прыезду ў “Брыганціну”. Не абышлося і без ганаровых гасцей. Пры знакавай падзеі прысутнічалі рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта С. У. Абламейка, прарэктар У. В. Сувораў, першы сакратар ЦК ГА “БРСМ” А. Э. Белякоў, другі сакратар ЦК БРСМ С. М. Клішэвіч, а таксама прадстаўнікі адміністрацый факультэтаў. Усе яны адказвалі на пытанні студэнтаў, жадалі поспехаў, перажывалі, падаецца, не менш, а то і больш за ўсіх прысутных і, канешне, раілі зрабіць правільны выбар. NX3LrwB5oDo Хутка надышоў час галасавання. Барацьба была сур'ёзнай. Толькі ў другі раз у гісторыі выбараў сакратара БРСМ БДУ ўсе не вырашылася з першага разу (Андрусевіч – 67, Саламевіч – 49, Якуцэня – 32 галасоў). Наперадзе чакаў другі тур галасавання, дзе трэба было выбіраць паміж Аленай Саламевіч і Канстанцінам Андрусевічам. Пакутлівыя хвіліны чакання перад абвяшчэннем вынікаў. Хваляванне ў голасе вядучага, напружанне аўдыторыі да апошняга, нарэшце абвяшчэнне вынікаў галасавання – уся “Брыганціна” замерла… будучы сакратар БРСМ БДУ... АНДРУСЕВIЧ КАНСТАНЦІН!!! PZCosZDtqDc Студэнт гістарычнага факультэта, які скарыў усіх сваім "вялікім партфелем і скарочанымі штанамі", атрымаў такую няпростую перамогу. Жадаем яму далейшых поспехаў! Хочацца сказаць, што гэтыя дні былі асаблівымі. Столькі эмоцый «Брыганціна» не бачыла даўно: слёзы і смех, крыўда ад таго, што наступіў канец "эпохі Харука", і радасць, што наперадзе яшчэ столькі ўсяго новага, невядомага і ад таго яшчэ больш цікавага. Мяркуем з упэўненасцю, што кожны адчуў сябе часткай вялікай сям'і БРСМ БДУ. H2TF-74_SGY P.S. Марыя Бялевіч , студэнтка 2 курса гістарычнага факультэта спецыяліст па знешніх сувязях ПА ГА “БРСМ” гістарычнага факультэта БДУ: “З’яўляючыся студэнтам 1 курса, Косця здолеў за невялікі час свайго навучання ва ўніверсітэце праявіць сябе як чалавек адказны, актыўны, таленавіты, вынаходца розных ідэй і памкненняў у працы. У яго атрымалася аб’яднаць вакол сябе і арганізацыі выдатных людзей, якія, сфарміраваўшыся ў стойкі маналітны падмурак, пачалі сапраўднае “будаўніцтва” новых плыняў БРСМ. Кіруючыся ўласнымі цікавасцямі іншых, ен умела арганізоўвае мерапрыемствы і святы, шматлікія выправы “ў свет”. Усёю душою ён у сваёй улюбёнай працы, усёю душою ён у БРСМ!” Таццяна Федарэнка, студэнтка 3 курса гістарычнага факультэта, кіраўнік перадвыбарнага штаба Канстанціна Андрусевіча: “БРСМ БДУ стаў сапраўды важнай часткай майго жыцця за яшчэ няпоўны год, што я знаходжуся ў гэтай арганізацыі. А ўсё гэта дзякуючы Кастусю. Менавіта ён паказаў мне, што такое БРСМ БДУ. Ды і не толькі мне. Але самае галоўнае – ён літаральна ўзнавіў пярвічную арганізацыю гістфака і падняў планку настолькі высока, наколькі гэта было магчыма. А гэта натхняе і прымушае задумацца. Я не ведаю чалавека больш адказнага і патрабавальнага да сябе. Чалавека, які не проста кажа, а робіць. І максімальна. Можна па-рознаму ацэньваць падзею, якая адбылася. Але гэта ўсё адбываецца ад неразумення таго, хто такі Канстанцін Андрусевіч. Гэта чалавек, якога адначасова ведаеш вельмі добра і не ведаеш зусім. Відавочна, з моцным патэнцыялам. Але ў адным можна быць цалкам упэўненым: гэта чалавек, які ў свае 18 стаў сакратаром БРСМ БДУ, а значыць зробіць і немагчымае магчымым.” jNhv2u3PvMQ Святлана Аніхоўская, прэс-сакратар ПА ГА “БРСМ” філалагічнага факультэта БДУ: "Канстанцін адкрыўся нам з новага боку і праявіў сябе сапраўдным лідарам. Уся каманда ўдзячная яму за гэты надзвычайны досвед працы, за магчымасць быць датычнымі да твайго трыумфу. Мы вельмі ганарымся табой і верым, што нашу арганізацыю чакае квітнеючая будучыня з новым перспектыўным сакратаром”. Уладзіслаў Каломенскі, намеснік сакратара ПА ГА “БРСМ” юрыдычнага факультэта БДУ: “Нягледзячы на даволі малады ўзрост, Косця зарэкамендаваў сябе як ідэйны і адказны актывіст. Ён не толькі добры кіраўнік, але і выдатны і верны сябар, які дзякуючы свайму тэмпераменту і прыязнасці зарадзіць добрым настроем і вераю ва ўласныя сілы на доўгі час”. Паліна ЛЕАНОВІЧ 8Q1mT_9RXFY
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *