Міс журфак-2016 стала дзяўчына са скрыпкай і “ў шакаладзе” (+відэа)

4 мая, 2016.

OZqtatmSNooЦіхім да пары да часу вясновым вечарам, 6 красавіка, у актавай зале факультэта журналістыкі нешта адбывалася. Натоўп студэнтаў загадзя абступіў дзверы, каб паспець уціснуцца сярод першых і заняць рады для сваіх сяброў. Бо ўсе яны ведалі, што хутка пачнецца сапраўднае свята  прыгажосці і інтэлектуальнага росквіту, “Міс Журфак”. Івэнты такого фармату заўжды былі папулярнымі сярод нашай молодазі і месцаў заўсёды значна меней, чым жадаючых на іх размясціцца. І вось спаборніцтва пачалося. Зал гудзеў, роў і ў пэўнай меры адзначаў прапорцыю заўзятараў за тую ці іншую ўдзельніцу. Вядучыя, Рэнат Мухіянаў і Косця Баяндзін, растлумачылі прышалеламу натоўпу, што тут адбываецца, канкурсанткі атрымалі нумары і ўсё закруцілася. J3ymW2PXdIQ++ Адкрыла творчае спаборніцтва гарачая Караліна Пятрышчава, 3 курс, друкаваныя СМІ. Не менш гарачым танцам з мускулістым юнаком. Насамрэч, бялявая прыгажуня распаліла на сцэне ледзь не сапраўднае вогнішча, аб’яднаўшы акрабатыку і эротыку. Кожнаму хлопцу ў зале было цікава. Ну амаль, журфак жа. У фінале партнёр высока ўзняў яе на руках, задраўшы падол. І доўгі час так пратрымаў. Сама Караліна пасля казала ў прыватнай размове, што ідэя з эфектным фіналам была чыстым экспромтам. Ну, хто ведае. Яшчэ абавязкова трэба адзначыць плакат, разгорнуты фанатамі Караліны. Калі ў агульных рысах, ён суцяшаў канкурсантку, кажучы, што не ўсё жаночае хараство канцэнтруецца ў грудзях,неяк так. GMfu5E0T9O0 Юлія Вераб’ёва, першакурсніца з аўдыявізаў, выклікала ў залы асацыяцыі з Еўрабачаннем і Аляксандрам Рыбаком, выканаўшы кампазіцыю на скрыпцы.Выкананне неблагое, але ж апаратура, як і амаль заўсёды, была не на вышыні. Плюс першакурсніцы не хапала актыўных заўзятараў. Але ўсё гэта не перашкодзіла Юліі, як мы ў будучым і пабачым. Пакуль ішла падрыхтоўка да нумара Таццяны Рамашкевіч, 1 курс, інфаком, вядучыя пыталіся ў аўдыторыі, з чым асацыюецца вясна. Пэўна, на Таццяну і намякаючы. Я, як далёкі ад музыкі чалавек, убачыўшы з далёкага рада скрыню на ножках, падумаў было, што мы ўбачым нумар з распілаванай дзяўчынай. Але ж прабачце, гэта было піяніна. Пад акампанемент якога Таццяна і ўразіла нас сваім моцным пранікнёным вакалам. Як і казаў, экспертам не з’яўляюся. Але, здаецца, добра, што не распілавалі. RCETLxD8-W8 Ганна Скрабец, 3 курс, інфаком, прадставіла камбінаваны нумар. Спачатку яна з хлопцам патанчыла, а пасля таго ж хлопца і намалявала. Дагары нагамі, каб мы адразу не здагадаліся. Сур’ёзным мінусам выступу была прарэзлівая музыкальная кампазіцыя, якая за час малявання 3-4 разы паспела праехацца ўсім па вушах. Вялізны, як той казаў, рэспект Ганне, што можа маляваць у такіх умовах. Прадстаўніца спецыяльнасці аўдыявізуальныя СМІ з 4 курса, Віялета Мордас паказала нам, што такое сапраўдны драйв. Рок-н-рольная кампазіцыя, прыгожая дзяўчына, нейкім чынам неверагодна заматываваны хлопец і дзіўная харэаграфія, што яшчэ патрэбна для поспеху? У нумары Марыі Фінскай, 2 курс, вэб-журналістыка, тэхнічныя праблемы дасягнулі свайго апафеозу. Але дзяўчына не разгубілася і чароўна гутарыла з залай, пакуль праблемы вырашаліся. У выніку, у нумары удзельнічалі хлопец з гітарай, Марыя за сінтэзатарам і яшчэ адзін хлопец, які сядзеў на сцэне і трымаў мікрафон. Вось неяк так. Што накшталт самога нумару, ён пацэліў у самую кропку. Юная вэб-журналістка захапіла залу, выканаўшы цэлы шэраг усімі любых кампазіцый. І няма розніцы, што вакал часам здаваўся не зусім акрэплым. Мы ж не на песенным спаборніцтве былі. Гэта сапраўды здавалася захапляльным. ijRmxsChXxQ І чарга падыйшла да Вольгі Пірог, 2 курс, друкаваныя СМІ. Вольга пачаставала нас  вершам Эдуарда Асадава “Дзве прыгажосці”, у яком тлумачыцца розніца паміх хараством душы і цела. І тое як добра, калі яны абое ў наяўнасці. Пэўна дзяўчына намякала на сябе. І мела на тое поўнае права, напэўна. Далей нам выдалі порцыю спонсараў, а затым запрасілі з залы некалькіх людзей, якія лічуць сабе творчымі. Зразумела (не трэба ж забываць дзе мы знаходзімся!), такія знайшлісь. Пяцёра ўдзельнікаў, саярод якіх быў нават сам Містар Журфак-2012, з рознай ступенню дасканаласці паказвалі нейкую эмоцыю, а затым зачытвалі чатырохрадкоўе з любімага верша. Перамог хлопец Георгій. Па першае, за тое, што, празмерна захапіўшыся, не утрымаўся ў межах чатырохрадкоўя, пранікненна патрабуючы ад залы “не ўцякаць ад свайго кахання”. Чым і сарваў авацыі. А па другое, з-за джэнтльменства “містара” Станіслава, які саступіў прыз пры роўных шансах на перамогу. Такім чынам Георгій зможа некага павесці ў тэатр. І там ўжо не ўцячэ. Зноў  спонсары. Дзясяткі іх. Зала пачынае нервавацца. Але скора захлынаецца ў экстазе, бо надышоў пачатак дэфіле ў вобразах. Рамашкевіч была Мерылін Манро з чароўным “хэпі бёздэй, містэр прэзідэнт”. Пятрышчава змянілася мацней за ўсіх, зрабіўшыся чарнявай смуглай Клеапатрай. З жывым пітонам на шыі, між іншым! Скрабец  - Рагнеда, што было прыемнай нечаканасцю. Вераб’ёва  – Одры Хепберн. Фінская – Коко Шанэль, але без маленькая чорнай сукенкі. Мордас – ранняя Людміла Гурчанка ў футравай шапцы. І Пірог у ролі Ахматавай. LxOZOQssi9U І надышоў час самага цікавага – інтэлектуальнага спаборніцтва.Вядучыя, Косця і Рэнат па чарзе задавалі ўдзельніцам розныя падступныя пытанні, не робячы доўгай паўзы і не ўжываючы “да” і “не”. Трэба адзначыць, што Маша Фінская адразу знайшла добрую стратэгію і намагалася выказвацца словамі пытання, каб раптам не ўжыць лішняга. Скрабец на пытанне “Ці любіш ты спорт?” абурылася, нават дапустіўшы памылку: “А па мне не бачна?”. “Пэўна часта глядзіш Алімпійскія гульні?” – наступным пытаннем удакладніў вядучы, у чым я пабачыў пэўную кпіну. А вось Вераб’ёвай на пытанне, ці бачна па ёй, што яна любіць салодкае, ужо адразу адказалі, што не бачна. Але каму раптам спатрэбіцца, хлопцы, яе любімая страва – шакалад. Вольга Пірог у сваіх адказах падкрэсліла, што замуж не збіраецца і наогуле той, хто задае пытанні, на ідэальнага мужчыну не падобны. Рамашкевіч спачатку парадавала, жорстка выказаўшыся супраць наркотыкаў. А пасля выклікала горкі сум, калі не здолела вырашыць заданне “6*2”. Але хуценька апраўдалася, заявіўшы, што гуманітарый. Ну тады ніякіх прэтэнзій. Самы арыгінальны адказ, на мой погляд, быў у Пятрышчавай, якая на пытанне “Што бліжэй: “Карона” ці “Еўраопт”?” заўважыла, што карону яна ўжо бачыла за сцэнай. Ну і Віялета Мордас проста разамлела, калі гаворка зайшла пра Дзмітрыя Нікановіча і яго спевы ў душы. Наогул, дасканала адпавядаць умовам конкурсу ні ў каго не атрымалася, а таму ацэнівалі, напэўна, у першую чаргу вынаходлівасць і досціп.Z6-D3Ogx61g+ Далей паміж конкурсамі адбыўся перапынак і сцэну акупавала Анжаліка Пушнова, вядомая ў пэўных колах спявачка. Некаторыя гледачы адразу дэманстратыўна утыкнуліся ў свае гаджэты, нібыта творчасць Пушновай іх не цікавіць. Але большасць аудыторыі яе песні ведала і ахвотна падхоплівала, як сапраўдныя хіты. Але і гэтага дзяўчыне было мала.Яна збегла ў зал, выклікала людзей па імёнах і прымушала іх спяваць. І што трэба сказаць, нейкі Максім быў някепскі. Чарговая навала спонсараў. Усе былі вельмі задаволены, што “крэсла-мешок-бай”, напрыклад, падтрымлівае конкурс, але здавалася, што з рэкламай у гэты раз бый нейкі перабор. Між тым мы пабачылі пляжнае дэфіле і выхад у вячэрніх спадніцах. Усе канкурсанткі былі на ўзроўні, што тут казаць. mnuO3cOyPvg Адразу пасля юнацкага танцавальнага ансамбля на сцэну, на пэўным кантрасце, выйшла іншая зорка, Улад Макарэвіч. Яго голас рэзаў сэрца па жывому, без нажа, а танцаваныя па у некаторых момантах выклікалі асацыяцыі з творчасцю Аляксандра Пісталетава. Апошнім нумарам культурнай праграмы стаў  Аляксандр Лапуцька, разам са сваёй легендарнай шапкай. Бясспрэчна таленавіты рэп-выканаўца, які прымусіў ледзь не ўсю залу качаць рукой. І нарэшце, як былі размеркаваныя намінацыі. Тут я, маючы ўласныя нерэалізаваныя чаканні, ад каментарыяў утрымаюся і проста пералічу, для гісторыі. LR_9HeMeRZUВераб’ёва – Міс Фота і Міс Журфак! Рамашкевіч – Прыз глядацкіх сімпатый, Міс Грацыя, 2-я віцэ-міс Vw7D0R1QbRo Мордас – Міс Стыль, Пірог – Міс Гармонія, Скрабец – Міс Талент Фінская – Міс Кангеніяльнасть, 1-я віцэ-міс Пятрышчава – Міс Бікіні 2YofE1eFgFc Спаборніцтва скончылася. Нехта з удзельніц і заўзятараў застаўся больш задаволены, а нехта менш. Але, як гледачы, мы ўсе атрымалі цудоўны, за што шчыра нашым дзяўчатам і ўдзячныя. Кажуць, што пасля такіх урачыстасцяў у скверы побач звычайна адбываюццца не менш эпічныя падзеі. Але гэтая інфармацыя не афіцыйная і навогуле адносіцца да зусім іншай гісторыі. Мікалай ІЗАІТКА Відэа:
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *