Парады псіхолага. Першая дапамога пасля дзеяння стрэсавых фактараў

14 Jun, 2016.

Стресс борьба со стрессом

Ужо звыклым стала наракаць на шалёны рытм жыцця, узрослыя псіхічныя нагрузкі і стрэсы, стрэсы, стрэсы… Можна прывесці доўгі спіс сітуацый, здольных спараджаць стрэс, але ці наўрад гэта трэба, бо амаль кожная жыццёвая калізія, у якой чалавек адчувае напругу, можа апынуцца прычынай стрэсу. Як мы ведаем, стрэс вельмі шкодны для нашага здароўя і арганізма. Таму неабходна навучыцца выходзіць з гэтага стану з мінімальнымі стратамі.

Калі вы атрымалі раптоўны моцны стрэс, першае правіла, якое неабходна ўзяць на ўзбраенне, гэта не прымаць адразу ніякіх рашэнняў і не рабіць ніякіх дзеянняў.

А што ж рабіць?

— Прыслухайцеся да парады продкаў: палічыце да 10.Стресс борьба со стрессом

— Займіцеся сваім дыханнем. Павольна ўдыхніце паветра носам і на некаторы час затрымайце дыханне. Выдых рабіце паступова, таксама праз нос, засяродзіўшыся на адчуваннях, звязаных з вашым дыханнем (паўтарыце 10 раз).

— Выкарыстоўвайце любы шанец, каб намачыць лоб, віскі і артэрыі на руках халоднай вадой.

— Павольна агледзьцеся па баках нават у тым выпадку, калі памяшканне знаёмае. Пераводзячы погляд з аднаго прадмета на іншай, уяўна апісвайце іх вонкавы выгляд. Засяроджванне на кожным асобным прадмеце адцягне ад унутранай стрэсавай напругі, перавядзе ўвагу на рацыянальнае ўспрыманне наваколля.

— Паглядзіце ў акно на неба. Сканцэнтруйцеся на тым, што бачыце.

— Набярыце вады ў шклянку, павольна, як бы засяроджана выпіце яе. Сканцэнтруйце ўвагу на адчуваннях.

— Уявіце сябе ў прыемнай атмасферы – у садзе, на пляжы, у гарах.

Стресс борьба со стрессом

— Выкарыстоўвайце формулу заспакаення: “Сёння я не зважаю на дробязі”.

— Існуе мноства фізіялагічных механізмаў разрадкі, якія дапамагаюць чалавеку аднавіцца. Вонкава яны выяўляюцца ў выглядзе плачу, смеху, жаданні стукнуць, выказацца і г.д. Не трэба іх стрымліваць.

— Каб хутчэй нармалізаваць стан пасля непрыемнасцяў, неабходна даць сабе ўзмоцненую фізічную нагрузку (20-30 прысяданняў, бег на месцы, падняцца пешшу на 3-5 паверх).

— Калі вас добра супакойвае музыка, уключыце што-небудзь павольнае, паспрабуйце сканцэнтравацца на ёй.

— Займіцеся фізічнай працай: перастаўляйце мэблю, прыбірайце, пачніце сціраць – гэта дапаможа адцягнуцца ад унутранай напругі.

— Прыміце кантрастны душ або расслабляльную ванну. Выкарыстоўвайце араматычныя алеі, гелі, крэмы.Стресс борьба со стрессом

— Пераключыцеся на цікавую дзейнасць, улюбёны занятак – стварыце новую дамінанту.

— Арганізуйце зносіны з блізкімі і прыемнымі людзьмі. Успомніце прыемныя падзеі з уласнага жыцця.

— Здолейце здабыць штосьці станоўчае нават з няўдачы, выкарыстоўваючы прыём “затое”.

— Падзяліце падзеі вашага жыцця, якія з’яўляюцца прычынай стрэсу, на дзве катэгорыі – тыя, якія вы можаце змяніць, і тыя, якія змяніць немагчыма. І калі вы можаце штосьці зрабіць, то рабіце! А калі зрабіць нічога нельга, то прыміце гэта як ёсць. Таму што, прыняўшы сітуацыю, вы супакоіцеся.

І самае галоўнае, ніколі не забывайце, што сонца існуе нават тады, калі неба зацягнута хмарамі. Думайце пра сябе і сваё здароўе!

Вольга АКАТАВА,

псіхолаг установы аховы здароўя “Гарадскі клінічны псіхіятрычны дыспансер”

Стресс борьба со стрессом позитив

 

print

Вам таксама можа спадабацца: