Распрацоўкай БДУ зацікавіліся Расія і Ізраіль

13 Jun, 2016.

IMG_9275

Комплекс абсталявання для абясшкоджвання фармацэўтычных адходаў і цытастатычных фармацэўтычных прэпаратаў распрацаваны ў БДУ. Працу выканалі навукоўцы Інстытута ядзерных праблем пад кіраўніцтвам загадчыка лабараторыі радыёфізічных даследаванняў Віктара Карповіча.

Дадзены комплекс дазволіць абясшкодж­ваць фармацэўтычныя і цытастатычныя прэпараты. Яны валодаюць высокатаксічным і актыўным дзеяннем і адносяцца да небяспечных адходаў. Іх утылізацыя патрабуе спальвання пры высокай тэмпературы ці пахавання ў герметычнай металічнай капсуле на спецыялізаваных палігонах. Дзеянне новага комплексу дазволіць вырашыць гэту праблему шляхам абясшкоджвання меды­цынскіх адходаў і пераводу іх у групу бытавых. Пасля гэтага адпрацаваны фарма­цэўтычны матэрыял можна ўтылізаваць без шкоды і пагрозы навакольнаму асяроддзю.оборудование по утилизации медотходов
Абсталяванне для абясшкоджвання заснавана на тэхналогіі мікрахвалевага ўздзе­яння. Працоўная ёмістасць аб’ёмам 100 л з адходамі змяшчаецца ў адмысловую камеру і награецца да 650 градусаў. У выніку ўтва­раюцца пірагаз і попел. Пасля гэтага настае фільтраванне пірагазу і яго раскладанне на бяспечныя складнікі пры тэмпературы 1100 C°. Яны выкідваюцца ў атмасферу, не наносячы ёй шкоды. Попел падлягае пахаванню на звычайным палігоне.
Варта адзначыць таксама і эканамічную выгаду новага комплексу. Акрамя электрыч­насці яна не патрабуе дадатковых выдаткаў. Кошт абясшкоджвання 1 кг медыцынскіх адходаў складзе не больш за 3,5 долара.
«У нашай краіне штогод утвараецца каля 30 тысяч тон медыцынскіх адходаў. Сёння для цэнтралізаванага і своечасовага абяс­шкоджвання фармацэўтычных прэпаратаў для Беларусі неабходна 25 комплексаў», – заўважае Віктар Карповіч. Падчас правя­дзення вопытна-тэхналагічных прац комплексу супрацоўнікі Інстытута ядзерных праблем БДУ паспяхова абясшкодзілі больш за 10 т адходаў з анкалагічных цэнтраў.
Комплекс навукоўцаў БДУ распрацаваны ў адпаведнасці з беларускімі, расійскімі, еўрапейскімі нарматывамі па абяс­шко­дж­ванні фармацэўтычных прэпаратаў. У наш час атрымана ліцэнзія Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя на правядзенне прац дадзенага абсталявання, заключэнне Навукова-практычнага цэнтра гігіены пра экалагічную бяспеку і еўразійскі патэнт.
Адзначым таксама, што комплекс Інстытута ядзерных праблем БДУ сёлета на міжнароднай выставе-кангрэсе «Высокія тэхналогіі. Інавацыі. Інвестыцыі» ў Санкт-Пецярбургу заваяваў залаты медаль і заняў трэцяе месца ў намінацыі «Энергазахавальныя экалагічныя тэхналогіі» на Беларускім прамысловым форуме.
Распрацоўкай навукоўцаў БДУ ўжо заці­кавіліся Расія і Ізраіль.
Алена МАРЦУЛЕВІЧ

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *