Вынікі экспарту навукова-тэхнічнай прадукцыі і паслуг БДУ ў 2014 годзе

23 Jan, 2015.

I-12-NAUKA-imun-f53_640& 1. Інтэгральныя мікрасхемы і навуковыя прыборы для мікра­электронікі1- НЦ ФЧВЭ em6190 Аб’ём экспарту паслуг – 370 тыс. дол. ЗША. Заказчык – Аб’яднаны інстытут ядзерных даследаванняў, г. Дубна, Расія. Распрацоўка: НЦ фізікі часціц і высокіх энергій. Каардынатары – дырэктар доктар фіз.-мат. навук М. М. Шумейка, на­м. дырэктара канд. тэх. навук М. А. Бату­рыцкі. Ва ўзаемадзеянні з НВА «Планар» і філіялам «Белмікрасістэмы» ААТ «Інтэграл» у НЦ ФЧВЭ БДУ створаны новае навуковае абсталяванне і інтэгральныя мікрасхемы, якія пастаўлены ў АІЯД. Устаноўка зондавая ЭМ-6190А (каардынатар – М. М. Шумейка) прызначана для тэсціравання паўправадніковых дэтэктараў іанізацыйнага выпраменьвання на паскаральных ком­плексаў. Камплекты 8-канальных узмацняльнікаў, кампаратараў (каардынатар – М. А. Батурыцкі) прызначаны для шматдрацяных прапарцыйных камер MPC уста­ноўкі СВД-2 на паскаральніку У-70 (ІФВЭ, г. Пратвіно Маскоўскай вобл., Расія) і для лавінных ды­ёдаў MAPD-1 у эксперыменце PANDA на паскаральным комп­лексе FAIR (г. Дармштат, Германія). 2. Даследаванні графенавых структур і нанапамерных фор­маў вугляроду2-графены Аб’ём экспарту паслуг – 290 тыс. дол. ЗША. Заказчык – ФДБАУ ВПА «Разанскі дзяржаўны радыётэхніч­ны ўніверсітэт», Расія. Навуковы кіраўнік – дырэктар НДІ ядзерных праблем доктар фіз.-мат. навук С. А. Максіменка. У другім паўгоддзі 2014 г. супрацоўнікамі лабараторыі электрадынамікі неаднародных асяроддзяў і лабараторыі моцнатокавай электронікі НДІ ЯП у супрацоўніцтве з РДРУ, галоўным расійскім цэнтрам падрыхтоўкі спецыялістаў для радыётэхнічнай і абароннай прамысловасці, заключана пяць кантрактаў у галіне даследавання і выкарыстання нанаструктур з агульным фінанса­ван­нем на 2014–2016 гг. 39 млн рас. руб. Мэтамі з’яўляюцца: – атрыманне значных навуковых вынікаў у выкарыстанні новага пакалення ультралёгкіх (пены і аэрагелі) і ультратонкіх (графен, нанаметровыя плёнкі піралітычнага вугляроду, сэндвічы палімер/графен, плёнкі вугляродных нанатрубак) праводных матэрыялаў для мікрахвалевых і ТГц прылад; – фарміраванне навукова-тэхнічнага зачыну ў галіне стварэння халодных выбухаэмісійных катодаў для выкарыстання ў вакуумных прыладах моцнатокавай электронікі. Сфера выкарыстання: электро­ніка, прыборабудаванне. 3. Арыгінальныя ўстаноўкі з фізічнымі прыборамі 3- лаборат установки Аб’ём экспарту паслуг – 170 тыс. дол. ЗША. Заказчык – РНПЦ «Дарын» Мініс­­тэрства адукацыі і навукі Казахстана. Распрацоўка – фізічны факультэт. Каардынатар праекта – канд.фіз. мат. навук А. І. Слабадзянюк. Вытворчасць – РУП «Актыў БДУ». Распрацаванае абсталяванне дазваляе паставіць 20 арыгіналь­ных лабараторных прац па ас­ноўных кірунках лазернай фізікі, нелінейнай і кагерэнтнай оптыкі, валаконнай оптыкі, аптычнай ап­рацоўкі інфармацыі. Абсталяванне адаптавана да праграм навучання краін СНД, пастаўляецца поўнае праграмнае і метадычнае забес­пячэнне лабараторных прац. У чэрвені 2014 г. прадпрыемствам было выраблена і адгружана 425 камплектаў арыгінальных установак з фізічнымі прыборамі для эксперыментальнага тура між­на­роднай алімпіяды па фізіцы, якая праводзілася Міністэрствам аду­кацыі і навукі Казахстана. Сфера выкарыстання: адукацыя, навуковыя даследаванні. 4. Тэрмаўстойлівыя матэ­рыялы на аснове фасфатнага злучальніка 4-терм мат Аб’ём экспарту паслуг – 150 тыс. дол. ЗША. Заказчык – Інстытут нафтахіміі Хэйлунцзянскай акадэміі навук, Кітай. Навуковы кіраўнік – вяд. навук. супр. НДІ фізіка-хімічных праблем кандыдат хім. навук К. М. Лапко. Распрацаваны склад тэрма­ўстойлівых поліфункцыянальных фасфатных кампазіцыйных матэ­рыялаў з тэмпературамі эксплуа­тацыі да 1500°С. Матэрыялы не гараць, нетаксічныя, вытворчасць кампазітаў безадкідная і не пат­рабуе складанага абсталявання. Важнай перавагай тэхналогіі вы­рабу тэрмаўстойлівых матэрыялаў з’яўляюцца паніжаныя тэмпературы іх ацвярдзення (20-300°С). Выкарыстанне распрацаваных матэ­рыялаў дазволіла вырабіць серыю тэксталітаў з нізкай шчыльнасцю (1,5-2,5 г/см3) і высокімі трываль­нымі ўласцівасцямі (мяжа трыва­ласці на сціск і выгін > 150 МПа). Сфера выкарыстання: ракетна-касмічная і авіяцыйная тэхніка, металургія, вытворчасць вогнеўпо­раў, машынабудаванне. 5. Імпульсныя крыніцы сілка­вання і генератары моцнатокавых імпульсаў магутнасцю 1–10 кВт з убудаваным мікрапра­цэсарам 5-Импул источник Аб’ём экспарту паслуг – 115 тыс. дол. ЗША. Заказчык – ФКП «Навукова-выпрабавальны цэнтр ракетна-касмічнай прамысловасці», г. Пе­ра­свет, Расія. Навуковы кіраўнік – вяд. навук. супр. НДІ прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі кандыдат фіз.-мат. навук В. А. Лапшын. Апошнія тры гады адным з найбольш удалых інавацыйных пра­ектаў з’яўляецца распрацоўка і па­стаўка крыніц сілкавання імпуль­с­­нага тыпу для электратэхнічных прылад па замове прадпрыемстваў Федэральнага касмічнага агенцтва Расіі (Раскосмас). Зароблена 272 тыс. дол. ЗША. У 2014 г. складзены і выкананы 2 новыя кантракты з расійскім заказчыкам. Тэхналагічная навізна прылад заключаецца ў кардынальнай змене структуры крыніц сілкавання – ва ўжыванні метаду шыротна- імпульснай мадуляцыі і наяўнас­ці мікрапрацэсарнага кіравання. Зніжэнне энергазатрат за кошт павышэння ККД і надзейнасці працы крыніц сілкавання дасягае ад 2 да 5 разоў у шэрагу тэх­на­лагічных працэсаў. Сфера выкарыстання: тэхнала­гічныя плазменныя паскаральнікі, зварка, кінапраекцыйная тэхніка, асвятляльная апаратура вялікай магутнасці. 6. Тэхналогія вытворчасці кам­пазіцыйнага цвёрдага палі­ва з адкідаў нафтапрадуктаў і гідролізнага лігніну 6-Лингосорб Аб’ём паслуг – 110 тыс. дол. ЗША. Заказчык – ААТ «Цэнтральная кампанія Міждзяржаўнай прамы­слова-фінансавай групы «Фармаш», Расія. Навуковы кіраўнік – заг. лаб. НДІ ФХП, доктар хім. навук, прафесар Д. Д. Грыншпан. Выраблена нестандартнае абсталяванне па сумяшчэнні шмат­танажных адкідаў гідролізнага лігніну і адпрацаваных нафта­пра­дуктаў, якія страцілі свае спажы­вецкія ўласцівасці, з мэтай ства­рэ­­ння вопытна-прамысловай выт­вор­часці цвёрдага кампазіцый­нага паліва з цеплынёй згарання больш высокай, чым у вядомых відаў цвёрдых паліваў – торфу, каменнага вугалю, антрацыту. Распрацавана тэхнічная дакументацыя для арганізацыі вопытнай выт­ворчасці цвёрдага кампазіцыйнага паліва магутнасцю 20 000 т у год на ААТ «Бабруйскі завод біятэхналогій». Сфера выкарыстання: хімічная прамысловасць, энергетыка. 7. Відэаспектральная сістэма (ВСС)7-BCC Аб’ём экспарту паслуг – 100 тыс. дол. ЗША. Заказчык – ракетна-касмічная карпарацыя «Энергія», г. Масква, Расія. Навуковыя кіраўнікі – заг. аддзела НДІ ПФП імя А. Н. Сеўчанкі доктар фіз.-тэх. навук Б. І. Бяляеў і вяд. навук. супр. доктар фіз.-тэх. навук Л. В. Каткоўскі. Відэаспектральная сістэма (ВСС) прызначана для выканання маніторынгу зямной паверхні падчас навукова-прыкладных дасле­даванняў у касмічным эксперыменце «Ураган» на Міжнароднай касмічнай станцыі. 29 кастрычніка 2014 г. ВСС была дастаўлена на борт МКС і зараз працуе ў штатным рэжыме. З дапамогай відэа­спектральнай сістэмы з МКС мяркуецца ажыццяўляць кантроль стану атмасферы над гарадамі, выяў­ленне тэхнагенных выкідаў прамысловых прадпрыемстваў, рас­паўсюд «пылавых-салявых» бур. Сфера выкарыстання: касміч­ныя даследаванні. 8. Тэхналогія атрымання самазгасальнага валокна з раст­вораў прыродных палімераў8-Волокно завод Аб’ём паслуг – 80 тыс. дол. ЗША. Заказчык – ААТ «Цэнтральная кампанія Міждзяржаўнай прамы­слова-фінансавай групы «Фармаш», Расія. Навуковы кіраўнік – заг. лаб. НДІ фізіка-хімічных праблем, доктар хім. навук, прафесар Д. Д. Грыншпан. Асаблівасць тэхналогіі ў тым, што ў гідратцэлюлозных валокнаў з’яўляецца ўнікальная ўласці­васць – самазгасанне, г. зн. валакно перастае гарэць пры выдаленні крыніцы адкрытага агню. У 2014 г. на базе ААТ «Светла­горскхімвалакно» створана вопыт­на-прамысловая ўстаноўка па вытворчасці самазгасальнага кампазітнага валакна з сумесных раствораў цэлюлозы і хітазану па бессеравугляроднай тэхналогіі, распрацаванай НДІ ФХП. Атрыманы першыя эксперыментальныя ўзоры цэлюлозна-хітазанавага валакна. Тэкстыльныя матэрыялы на іх аснове ў адрозненне ад вогне­ахоўных сінтэтычных тканін могуць быць скарыстаны не толькі для вырабу верхняга адзення, але і бя­лізнавага (ніжняга) трыкатажу. Сфера выкарыстання: вытворчасць тэкстыльных вогнеахоўных матэрыялаў. 9. Спірометр аўтаматыза­ва­ны шматфункцыянальны «МАС-1» 9-МАС-1 Аб’ём пастаўкі прыбораў і паслуг – 70 тыс. дол. ЗША. Заказчыкі – установы аховы здароўя Расіі – 19 прыбораў, Казахстана – 4 прыборы. Навуковы кіраўнік – заг. лаб. УП «Унітэхпрам БДУ» кандыдат фіз.-мат. навук І. А. Манічаў. Аўтаматызаваны шматфункцыянальны прыбор «МАС-1» прызначаны для ацэнкі стану дыхальнай сістэмы чалавека з дапамогай вымярэння і вылічэння параметраў вонкавага дыхання, іх параўнання з закладзенымі ў памяць спірометра нарматывамі, а таксама візуалі­зацыі працэсу дыхання. Па даклад­насці вымярэнняў, функцыянальных магчымасцях, сучасным дызайне «МАС-1» не саступае найлепшым сусветным аналагам. У наш час у Беларусі паспяхова эксплуатуецца больш за 1000 спі­рометраў «МАС-1». Сертыфікаваны ў Расіі (2006 г.), Казахстане (жні­вень 2010 г.) і Інданезіі (2012 г.). У 2010 г. атрыманы сертыфікат на права маркіроўкі знакам СЕ ўсіх мадыфікацый спірометра МАС-1 і сертыфікат адпаведнасці міжна­род­наму стандарту якасці ISO 13485:2012 еўрапейскага ўзору «Вырабы медыцынскія». Сфера выкарыстання: медыцына, ахова здароўя. 10. Дазавальная ўстаноўка для нанясення аднакампанентных поліўрэтанавых клеяў сэндвич-панели Аб’ём экспарту паслуг – 30 тыс. дол. ЗША. Заказчык – ТАА «Хотвел», Маскоўская вобласць, Адзінцоўскі раён, г. Кубінка. Навуковы кіраўнік – заг. лаб. НДІ ПФП імя А. Н. Сеўчанкі БДУ доктар фіз.-мат. навук М. А. Ксенафонтаў. Універсальнае абсталяванне дазваляе перапрацоўваць усе тыпы аднакампанентных клеявых сістэм з вязкасцю кампанента да 15000 мПа*с. Праца абсталявання складаецца ў дакладным дазаванні і падачы клеявога складу спецыя­лізаванай хімічнай помпай з расходнай ёмістасці па трубаправодах з неабходнай арматурай у клеенаносную прыладу. Прадукцыйнасць дазатара па клеі разлічваецца, падтрымліваецца і кантралюецца аўтаматычна мікрапрацэсарнай сістэмай для 10 розных праграм адначасова. Абсталяванне прызначана для нанясення клею пры вытворчасці шматпластовых сэн­д­віч-панэляў. Сфера выкарыстання: будаў­ніцтва. Упершыню на замежным рынку 1. Экалагічна бяспечныя дэзінфектанты пралангаванага дзеяння для сельскай гаспадаркі Аб'ём экспарту паслуг – 22,7 тыс. дол. ЗША Заказчык – VEBED s.r.o. Прага, Рэспубліка Чэхія, ТАА "Аграперспектыва XXI стагоддзе", Масква, РФ Распрацоўка: НДІ ФХП БДУ, навуковы кіраўнік – Шаблоўскі Пра праект Экалагічна бяспечныя дэзінфектанты, распрацаваныя нашымі навукоўцамі, шырока вядомыя ў Беларусі. Прэпарат ТУБІСАН быў скарыстаны ў барацьбе з эпідэміяй афрыканскай чумы свінняў улетку 2013 года. Ужыванне сродку НАВІСАН-1 на ААТ "Савушкаў прадукт" (г. Брэст) дазволіла атрымаць сертыфікат для экспартных паставак у краіны ЕС. У 2014 годзе навукоўцы выйшлі са сваёй прадукцыяй на замежны рынак. Сфера выкарыстання: сельская гаспадарка, харчовая прамысловасць. 2. Валідацыя методыкі вымярэння субстанцый, правядзенне аналітычнага і біястатыстычнага этапаў біяэквівалентных даследаванняў лекавых сродкаў Аб'ём экспарту паслуг – 19,6 тыс. дол. ЗША Заказчык – фармацэўтычны завод "POLPHARMA" (Рэспубліка Польшча), ААТ "АВВА РУСС, Расія" Распрацоўка: біялагічны факультэт БДУ, навуковы кіраўнік – І. В. Сямак Сфера выкарыстання: фармацэўтыка, навуковыя даследаванні
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *