Мiнскi паўмарафон: сабраць нядзельнай раніцай 20 тысяч чалавек розных узростаў, сацыяльных статусаў і нацыянальнасцяў (+вiдэа)

12 Sep, 2016.

marafon_pushkin_tutby_phsl_20150913_dsc_0695-kopiya

Адно з самых маштабных спартыўных святаў краіны – другі Мінскі паўмарафон – прайшло ў сталіцы 4 верасня. Свае сілы паспыталі таксама  студэнты і выкладчыкі БДУ.

bezymyannyj-1

Старт быў прызначаны на 11:00, але ўжо ў 10 многія бегуны сабраліся, каб падрыхтавацца і расцерціся. У сталіцу прыехалі жыхары з усёй Беларусі, а таксама прадстаўнікі 42 краін блізкага і далёкага замежжа. Забегі праводзіліся на тры дыстанцыі: 5,5 км, 10,5 км і 21 км.

1473006273426016

Міністр адукацыі Михаіл Жураўкоў з сынам, прэс-сакратар прэзідэнта РБ Наталля Эйсмант

У паўмарафоне бралі ўдзел і прадстаўнікі ўрада Рэспублікі Беларусь: міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко, яго намеснік Аляксандр Дубкоўскі, міністр адукацыі Михаіл Жураўкоў, Максім Ермаловіч – першы намеснік міністра фінансаў, прэс-сакратар прэзідэнта Наталля Эйсмант і першы віцэ-прэзідэнт НАК Максім Рыжанкоў.

polumarafon_20160904_bur_tutby_phsl_4298-2 Удзельнічалі ў паўмарафоне і беларускія спартсмены – кідальнік молата Вадзім Дзевятоўскі і лёгкаатлетка Вольга Мазуронак.Пажадаў поспеху ў забегу і мэр Мінска Андрэй Шорац, а затым заняў месца ў пачатку калоны на суправаджальным аўтамабілі.

Удзельнікаў паўмарафона падтрымлівалі дзяўчаты-чэрлідаршы, персанажы часоў Кастрычніцкай рэвалюцыі, сімфанічны аркестр, акрабаты на хадулях і простыя прахожыя.

bezymyannyj-6polumarafon_04092016_tutby_hrdn_phsl_img_4241bezymyannyj-01

Каб прыцягнуць моладзь да спартыўнага жыцця краіны, арганізатары паўмарафона прапанавалі студэнтам сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў і ўніверсітэтаў прыняць удзел у забегу на 5,5 кіламетраў бясплатна. Выклік прынялі студэнты і выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Студэнт фізічнага факультэта Андрэй падзяліўся сваімі ўражаннямі ад забегу: "Раней я ніколі не бегаў марафоны, таму вырашыў пачаць з  5,5 кіламетраў і не пралічыўся. Да марафона я рыхтаваўся, бегаючы па 6-7 кіламетраў у вольным тэмпе. Падчас забегу бег спакойна, але пад канец дыстанцыі пачаў стамляцца. У наступным паўмарафоне я хачу браць удзел ужо на даўжэйшай дыстанцыі, таму рыхтуюся ўжо цяпер".

Лідарам сярод мужчын на пяці кіламетрах стаў супрацоўнік Дэпартамента аховы МУС з Мінска Дзмітрый Граматоўскі.

sm_full-aspx

Супрацоўнік Дэпартамента аховы МУС Дзмітрый Граматоўскі

Першым у забегу на 10,5 кіламетраў фінішаваў латыш Дзмітрый Сярогін.

1473006296980331

Пераможца паўмарафона і ўладальнік галоўнага прыза – Хілары Кіптум Мая Кімая ( ў цэнтры)

Пераможцам паўмарафона і ўладальнікам галоўнага прыза – 3000$ - стаў Хілары Кіптум Мая Кімая, прафесійны кенійскі спарцмен.

1473006297751435

Лёгкаатлетка Вольга Мазуронак стала першай з жанчын на дыстанцыі 21 км.

Першай з жанчын на дыстанцыі 21 кіламетр стала лёгкаатлетка Вольга Мазуронак.

Але ўсе без выключэння бегуны атрымалі ў падарунак памятныя медалі і выдатныя ўражанні.

bezymyannyj-5-kopiya

5

minskiy_polumarafon_2016_04092016_1Арганізатары Мінскага паўмарафона спадзяюцца, што гэта спартыўнае свята стане добрай традыцыяй і будзе аб'ядноўваць усё больш людзей.

Дар'я КОЎЗА

Фота: tut.bybfla.eu

Вiдэа:
https://youtu.be/HakEhrElYZY

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *