Увага, конкурс! Шукаем двайніка кампазітара Станіслава Манюшкі – славутага мінчука 19 стагоддзя!

1 Sep, 2016.

Копия манюшко

Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Музычны Дом «Класіка» і Турыстычная кампанія «Віаполь» аб’яўляюць конкурс на пошук двайнікоў знакамітага мінчука 19 стагоддзя Станіслава Манюшкі ізапрашаюць на баль у гонар адкрыцця памятніка кампазітару!

Баль адбудзецца 3 верасня ў 13.30 ля Мінскай гарадской ратушы.

Спадарства, аб’яўляецца конкурс на пошук двайніка вялікага кампазітара Беларусі!

Станіслаў Манюшка – кампазітар, аўтар песень, балетаў, опер; творца  нацыянальнай оперы, класік вакальнай лірыкі – знакаміты ў свеце мінчук 19 стагоддзя, якога за талент называюць беларускім Моцартам.

І мы верым, што не можа таго быць, каб сярод сучаснікаў не знайшлося аніводнага  чалавека, падобнага знешне на выбітнага музыку. Што трэба рабіць? Проста паглядзець на сябе ў люстэрка (канешне, спачатку на Манюшку, каб узгадаць яго вобраз), знайсці знешняе падабенства з ім, сфатаграфавацца і даслаць нам фотаздымкі без рэтушы на электронную скрыню: info@viapol.by

Пераможца конкурсу будзе абвешчаны 2 верасня 2016 года, а ў Дзень горада прыме ўдзел у святочным адкрыцці помніка С.Манюшку і В.Дуніну-Марцінкевічу і затым разам з Музычным Домам «Класіка» распачне баль у гонар кампазітара ля Ратушы ў 13.30.

Але, самае галоўнае, што ў падарунак пераможца атрымае 2-х дзённы тур «Ліда-Гродна-Каробчыцы» на 2 персоны ад Турыстычнай кампаніі «Віаполь». У тур уваходзяць сняданкі і абеды, экскурсіі, транспарт, ноч у гатэлі і найцікавейшыя гісторыі экскурсавода.

Падрабязнасці конкурса можна знайсці на сайце www.viapol.by

Конкурс на пошук двайніка распачаты!

Для даведкі:

Межы правядзення конкурса: 26.08.2016 – 02.09.2016

Канчатковае рашэнне па конкурсе прымае кампетэнтнае журы 2 верасня 2016 года.

У складзе журы: Віктар Скарабагатаў (заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, прафесар, стваральнік мастацкага калектыва «Беларуская капэла»), Аляксандр Чахоўскі (імпрэсарыо, заснавальнік і кіраўнік Музычнага Дома «Класіка»), Глеб Лабадзенка (журналіст, даследнік), Галіна Патаева (кандыдат геаграфічных навук, дырэктар турыстычнай кампаніі «Віаполь»), Алена Радзіонава (мастацкі кіраўнік дзяржаўнай установы «Мінскканцэрт»).

Галоўны прыз – 2-х дзённы тур «Ліда-Гродна-Каробчыцы» на 2 персоны ад Турыстычнай кампаніі «Віаполь». У тур ўваходзяць сняданкі і абеды, экскурсіі, транспарт, ноч у гатэлі і найцікавейшыя гісторыі экскурсавода.

Нагадваем, пераможца конкурсу будзе абвешчаны 2 верасня 2016 года, а ў Дзень горада, 3 верасня, пасля святочнага адкрыцця помніка С.Манюшку і В.Дуніну-Марцінкевічу ў 13.30, найбольш падобны двайнік Станіслава Манюшкі распачне святочны баль у гонар вялікага музыкі, які ладзіць Музычны Дом «Класіка». Гэта будзе незабыўнае свята ў стылі 19 стагоддзя з удзелам вядомых персанажаў таго часу і з танцамі выключна пад музыку кампазітара. Дарэчы, гледачы змогуць далучыцца і разам з героямі балю станчыць вальс і паланез.

Да таго ж, пасля імпрэзы экскурсавод туркампаніі «Віаполь» правядзе гадзінную экскурсію для ўсіх жадаючых.

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся да:

Кладава Вольга, т. 8029-2-366-166, olga.muzzicdom@gmail.com

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *