Чым жа “слаўнае” жыццё студэнта ў інтэрнаце?

9 Nov, 2016.

dsc_0009

“Слаўная хата не вугламі, але пірагамі”, – кажа народная мудрасць. А чым жа “слаўнае” жыццё студэнта ў інтэрнаце? І як зрабіць гэта жыццё яшчэ лепшым? Такія пытанні былі пастаўлены перад удзельнікамі рэспубліканскага семінара “Студэнцкі інтэрнат: побыт, вольны час, выхаванне”, які праходзіў 20–21 кастрычніка на базе БДУ. Арганізатарамі семінара выступілі Міністэрства адукацыі Беларусі і Студэнцкі гарадок БДУ. Удзел у ім прынялі начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў выхаваўчай працы з моладдзю, дырэктары студэнцкіх гарадкоў, а таксама лідары студэнцкага самакіравання інтэрнатаў з 38 устаноў вышэйшай адукацыі нашай краіны.

dsc_0091

Распачаўся семінар пасяджэннем у рэетараце БДУ з удзелам намесніка міністра адукацыі Віктара Якжыка, рэктара БДУ Сяргея Абламейкі і начальніка ўпраўлення па справах моладзі міністэрства адукацыі Наталлі Пшанічнай.

Наступны пункт на маршруце ўдзельнікаў семінара – комплекс “Студэнцкая вёска”. Тут начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў выхаваўчай працы з моладдзю і дырэктары студэнцкіх гарадкоў адправіліся ў інтэрнат № 11 БДУ, дзе былі створаны тэматычныя пляцоўкі, падчас працы якіх удзельнікі абменьваліся меркаваннямі пра найбольш эфектыўныя метады прафілактыкі правапарушэнняў сярод студэнтаў, дзяліліся досведам выхаваўчай працы з замежнымі навучэнцамі, распавядалі пра методыкі інфармацыйнага суправаджэння ідэалагічнай працы ў інтэрнатах.

dsc_0043

Паралельна з працай тэматычных секцый у сценах інтэрната № 4 БДУ лідары студэнцкага самакіравання інтэрнатаў, у рамках рэспубліканскай школы актыву лідараў самакіравання, абмяркоўвалі ролю самакіравання ў жыцці інтэрнатаў, выяўлялі праблемныя пытанні і казалі пра кампетэнцыю органаў самакіравання ў іх вырашэнні, выказвалі свой пункт гледжання пра тое, як прыцягнуць студэнтаў да сацыяльна актыўнай дзейнасці і інш.

Алdsc_0105е не толькі працай секцый запомніўся семінар яго ўдзельнікам. Для гасцей былі праведзены экскурсіі па Студэнцкай вёсцы, галоўным корпусе БДУ, універсітэцкім дворыку, музеях гісторыі БДУ і мінералогіі.

Відавочна, што ніводны семінар не можа абысціся без падвядзення вынікаў. Разглядаючы пытанні, актуальныя для кожнай ВНУ, удзельнікі вызначылі асноўныя складнікі шчаслівага жыцця ў інтэрнаце: супрацоўніцтва паміж студэнтамі і адміністрацыяй, стварэнне атмасферы даверу ў студэнцкім асяроддзі, матэрыяльнай падтрымкі студэнцкай ініцыятывы. Студэнты прапанавалі ўніверсітэтам даваць выпускнікам-лідарам характарыстыкі прафесійных якасцяў.

Вядома, нельга знайсці адказ на такія важныя пытанні за два дні, але першы крок зроблены. І, мы ўпэўнены, з кожным пройдзеным крокам жыццё студэнтаў у інтэрнаце будзе “слаўнейшым”!

Ганна РЫБАЦКАЯ

obshhaya-a4

 

 

 

print

Вам таксама можа спадабацца: