У БДУ падведзены вынікі конкурса на найлепшы навуковы гурток

12 Dec, 2016.

rodnae-slova1

Гурток “Роднае слова”

У адпаведнасці з палажэннем пра конкурс на найлепшы навуковы гурток Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з 01.05.2016 па 27.10.2016 праведзены першы конкурс на найлепшы навуковы гурток БДУ.

1 этап конкурсу праходзіў з 1 па 31 мая 2016 г. у падраздзяленнях (факультэтах). Лакальнымі аргкамітэтамі, якія функцыянуюць на базе падраздзяленняў, абраны найлепшы навуковы гурток дадзенага падраздзялення.

sj8a2ewxip56o-ux3cqjya73asck9wur8nsf0vie29s

2 этап праходзіў з 1 чэрвеня па 27 кастрычніка 2016 г. у Галоўным упраўленні навукі БДУ. Для правядзення 2 этапу конкурсу была сфарміравана камісія ў складзе намесніка прарэктара па навуковай працы  начальніка Галоўнага ўпраўлення навукі Кутавічуса В. П. (старшыня), намесніка начальніка ГУН Захарава А. Г. (намеснік старшыні), сакратара і членаў камісіі, прадстаўнікоў падраздзяленняў, якая ацэньвала працу гурткоў, зыходзячы з прадстаўленых матэрыялаў (відэаролік, друкаваныя дакументы, дыялог з кіраўніком гуртка). На 2 этап конкурсу было прадстаўлена 4 гурткі. На званне найлепшага навуковага гуртка БДУ ў галіне гуманітарных навук было заяўлена 2 прэтэндэнты: “Роднае слова” філалагічнага факультэта (кіраўнік – кандыдат філалагічных навук дацэнт кафедры сучаснай беларускай мовы філалагічнага факультэта Садоўская А. Л.) і “Гурток па грамадзянскім праве” юрыдычнага факультэта (кіраўнікі – кандыдаты юрыдычных навук дацэнты кафедры грамадзянскага права Салей А. А., Ландо Д. Д.). На званне найлепшага навуковага гуртка БДУ ў галіне прыродазнаўчых навук прэтэндавалі таксама 2 гурткі: гурток “Камп’ютарнае мадэляванне ў эканоміцы” факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі (кіраўнік – кандыдат фізіка-матэматычных навук дацэнт кафедры матэматычнага мадэлявання і аналізу дадзеных факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Малюгін У. І.) і “Картаграфічны гурток” геаграфічнага факультэта (кіраўнік – выкладчык кафедры геадэзіі і картаграфіі геаграфічнага факультэта Казяк А. В.).

У галіне гуманітарных навук перамог гурток “Роднае слова”, у галіне прыродазнаўчых навук – гурток “Камп’ютарнае мадэляванне ў эканоміцы”.

За высокія паказчыкі працы былі адзначаны таксама кіраўнік “Картаграфічнага гуртка” Казяк А. В. прэміяй у памеры 1 акладу і кіраўнікі “Гуртка па грамадзянскім праве” Салей А. А., Ландо Д. Д. – прэміямі ў памеры 0,5 акладу кожнаму кіраўніку.

Віншуем пераможцаў!

Паводле інфармацыі ГУН

rodnae-slova3

 

 

 

print

Вам таксама можа спадабацца: