Вандраванне ў “сэрца” Еўропы

9 Dec, 2016.

0a_ccvv1j-m

Чарговы экскурсійны тур для замежных студэнтаў БДУ, арганізаваны ўпраўленнем выхаваўчай працы з моладдзю, адбыўся ў мінулую суботу. Ранні выезд з унутранага дворыка роднага ўніверсітэта, тры гадзіны ў камфортным аўтобусе, і мы ўжо ў Полацку. Што характэрна, у складзе экскурсійнай групы былі прадстаўнікі розных канфесій: праваслаўныя, каталікі, мусульмане – і розных нацыянальнасцяў: беларусы, расіяне, туркмены, казахі. Замежным студэнтам было асабліва цікава дакрануцца да калыскі беларускай гісторыі.

earky08p-ug

Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр

Першы візіт быў здзейснены ў Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр – святое месца і знак старажытнага беларускага горада. Матушка Ала ласкава праводзіла групу ў манастырскую сталовую на сняданак. Усеўшыся на свае месцы, студэнты Інстытута тэалогіі імя св. Мяфодзія і Кірыла БДУ прачыталі малітву, і ўсе экскурсанты прыступілі да трапезы, напоўненай услаўленнем, якое дае адмысловы смак царкоўнай ежы.

hegfm6msn04

У гэтым манастыры малітва не спыняецца ніколі, ад чаго светлыя жадання і добрыя прашэнні, у думках агучаныя ў сценах святога месца, спраўджваюцца заўсёды. Уразіў Спаса-Праабражэнскі храм, упрыгожаны фрэскамі яшчэ XII стагоддзя. Яны збляклі ў тонах, але не страцілі сваёй пышнасці, візантыйскія мастакі, запрошаныя з Канстанцінопаля Ефрасінняй Полацкай, папрацавалі на славу.

aszh4awosb8

 

"Ефрасіння нездарма атрымала сваё імя пры хрышчэнні, з грэцкага яно перакладаецца як "з добрымі думкамі, радасная". І ўся яе дзейнасць пры жыцці была накіравана на "славу Бога, яна цешылася выратаванню людзей і іх неўміручасці душы, за што была ўзнагароджана ўсявышнім, які падарыў вечнае жыццё не толькі яе душы, але і яе целу, якое дагэтуль нятленнае і знаходзіцца ў сценах Крыжаўзвіжанскага сабора, на тэрыторыі манастыра", – распавяла манашка, якая праводзіла экскурсію для нас.

Можна верыць у гэты цуд ці не, але цела Ефрасінні сапраўды ляжыць у саборы. Акрамя таго, у храме знаходзіцца крыж Ефрасінні Полацкай. Знакамітая ў хрысціянстве святыня падчас Вялікай Айчыннай вайны была страчаная, але па даваенных фатаграфіях і апісаннях ювелір Мікалай Кузьміч узнавіў дакладную копію крыжа.

ir0x4pbyve8

Сафійскі сабор

Наступным аб'ектам для візіту стала самая старадаўняя пабудова Полацка – Сафійскі сабор, які стаў у XI стагоддзі першай каменнай пабудовай на тэрыторыі Беларусі. На вялікі жаль знаўцаў старажытнай архітэктуры, сабор на працягу працяглага часу відазмяняўся і канчатковы вонкавы выгляд сфарміраваўся ў XVIII стагоддзі ў стылі "віленскага барока". Але ад старажытнага сабора XI стагоддзя застаўся падмурак. Сёння ў саборы праводзяцца экскурсіі, а таксама канцэрты камернай і арганнай музыкі. У гэты раз слухачамі выдатных спалучэнняў трубавых гукаў аргана сталі нашы студэнты. Вядома, пачатак канцэрта адзначыўся музыкай Баха, кампазітара, які вялікую частку сваіх твораў напісаў адмыслова для аргана. Знаходзячыся ўсярэдзіне сабора і слухаючы самы магутны музычны інструмент, пачынаеш разумець, чаму музыка чароўная. Кожны выкананы фрагмент музычных твораў завяршаўся бурнымі апладысментамі, а пазней да наступнага экскурсійнага прыпынку абмяркоўваўся ў аўтобусе.

sh1ihy1oeru

У музеі беларускага кнігадрукавання

Нягледзячы на ўсю насычанасць вандравання, да гэтага самым яркім момантам стала наведванне музея беларускага кнігадрукавання, размешчанага ў будынку XVIII стагоддзя. Музей прысвечаны кнізе, ад самых вытокаў пісьменнасці (на гліне, берасце і г. д.) да сённяшняга дня. У музеі нас пазнаёмілі з гісторыяй стварэння не толькі кніг, але і вокладак для іх, рознымі кніжнымі фарматамі, эвалюцыяй пісьмовых патрэбаў, кніжнымі ілюстрацыямі і паліграфіяй. Больша за ўсё студэнтам спадабалася бібліятэка музея, якую ўжо паспелі ахрысціць мясцовым "Хогвартсам". І праўда, патрапіўшы ў гэту бібліятэку, здаецца, што вось-вось з'явіцца Дамблдор ці праскача котка Філча. Увогуле, усім прыхільнікам "Гары Потэра" раім тэрмінова наведаць музей.

2i8mpnwnbus

"Сэрца" Еўропы

Завяршылася наша вандраванне ў самым цэнтры Еўропы, ля сапраўднага помніка, прысвечанага значнай геаграфічнай асаблівасці. Справа ў тым, што ў 2008 годзе навукоўцы з РУП "Белаэракосмагеадэзія" ўсталявалі, што геаграфічна цэнтр Еўропы знаходзіцца на рацэ Шо, за 40 км ад горада. Самым вядомым месцам непадалёк быў Полацак, таму помнік, які і назвалі "Геаграфічны цэнтр Еўропы", вырашылі ўсталяваць у гарадскім скверы. Зараз любы ахвотнік, пабываўшы ў Полацку, можа атрымаць сапраўдны сертыфікат з пячаткйа пра тое, што ён наведаў самае "сэрца" Еўропы.

_maxnean0ui

Удзельнікі Клуба аматараў мастацкага слова БДУ "КЛУмБа"

Сярод турыстаў прысутнічалі ўдзельнікі Клуба аматараў мастацкага слова БДУ "КЛУмБа", які функцыянуе на базе Фундаментальнай бібліятэкі БДУ. Студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта ў Полацку выступалі ў рамках чарговага пасяджэння літаратурна-музычнай гасцінай "Пад засенню духоўнасці", арганізаванага бібліятэкарам Полацкай гарадской бібліятэкі імя Янкі Купалы Вольгай Васільеўнай Бакуновіч. Нашы студэнты знаёмілі са сваёй творчасцю тры існыя ў Полацку літаратурныя супольнасці – полацкае народнае літаратурнае аб'яднанне "Наддзвінне" (якому сёлета споўнілася 90 гадоў), беларускі літаратурны саюз "Полацкая вобласць", а таксама літаб'яднанне "Літаратурны каўчэг". Выступленне "КЛУмБы" ўразіла кіраўніка полацкага НЛА "Наддзвінне" Мікалая Якаўлевіча Балдоўскага, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі. Мікалай Якаўлевіч, выступаючы са словамі падзякі, выказаў шчырую радасць, што сучасная моладзь любіць паэзію і актыўна займаецца літаратурнай творчасцю, рыхтуючы годную змену старэйшаму пакаленню паэтаў і пісьменнікаў нашай краіны.

Зімовае вандраванне ў выдатны горад Полацак не пакінула абыякавым, кожнаму захацелася яшчэ неаднаразова вярнуцца да берага Дзвіны, нацешыцца незвычайнай прыгажосцю і непаўторным духам старадаўняй Ніжне-Пакроўскай вуліцы, маладосцю полацкіх новабудоўляў, таямнічымі падзямеллямі Сафійскага сабора і святасцю Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра, насельніцы якога бесперастанку моляцца за наш шматпакутны беларускі народ.

Хацелася б выказаць велізарную падзяку арганізатарам паездкі і ўсім, хто прыняў у ёй удзел.

Вольга ІВАНОВА,
Ігар ПЯТРОВІЧ

awmexlqjfic

slpmmnzfi1k

krftp_u8vu8

dfhgon3ytds

pdk3bsloikk

 

 

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *