Як вас прывабіць? Хіба станчыць?..

2 Jan, 2017.

Прафесар чытае лекцыю ўжо некалькі гадзінаў:

– Прабачце, што я расказываю так падрабязна, у мяне няма гадзінніка.

Голас з аўдыторыі:

– За вамі вісіць каляндар.

***

Заходзіць студэнт у пакой, дзе сядзяць выкладчыкі, і жаласным тонам:
- Грамадзяне выкладчыкі, прабачце, што я да вас звяртаюся! Сам я не мясцовы, на вакзале скралі залікоўку з усімі ацэнкамі. Будзьце так літасьцівыя, пастаўце хто колькі зможа!

***

Студэнт:

– Я не лічу, што заслужыў такую нізкую адзнаку.

Прафесар:

– Я таксама так не думаю, але ніжэйшай, на жаль, няма.

***

Размаўляюць два выкладчыкі:

– Трываць не магу, калі на маім семінары студэнты глядзяць на гадзіннікі.

– Гэта яшчэ нічога. Вось калі яны пасля гэтага падносяць іх да вуха...

***

Прафесар – свайму маладому калегу:

– Падчас экзамену не глядзіце ўважліва на студэнта. Ён можа падумаць, што вы падазраеце яго ў спісванні, і пакрыўдзіцца.

***

– Чым адрозніваецца прафесар ад студэнта?

– Прафесар – гэта студэнт, які здаў УСЕ экзамены.

***

Дыялог двух студэнтаў:

– Ты ведаеш, што цябе ўжо адлічылі?

–Праўда? А я хацеў яшчэ сёння прагуляць заняткі...

***

Студэнт выходзіць з аўдыторыі. Таварышы яго пытаюцца:

– Што, здаў?

– Ды нібыта здаў!

– А што пыталіся?

– А халера яго ведае! Пыталіся ж па-англійску...

***

На фізіка-матэматычным семінары Ашот Аганесян з дапамогай шарыка і трох напарсткаў абвергнуў тэорыю імавернасцей.

***

– Віцька, што здарылася?

– Мяне з інстытута выгналі.

– Не плач! Салдаты не плачуць.

***

Два студэнты перад сесіяй:

– Што чытаеш?

– Квантавую механіку.

– А чаму кнігу трымаеш дагары нагамі?

– А якая розніца?

***

Апошнія словы студэнта-хіміка: “Прафесар, паверце, гэта сапраўды цікавая рэак...”

***

Ніхто не чуў столькі падзяк і абяцанняў, як выкладчык, які ставіць тройку на экзамене!

***

Учора студэнт Пятроў абараніў свой дыплом ад хуліганаў, якія на яго напалі.

***

Напярэдадні абароны курсавога праекта студэнт Даніла Сланоў сустрэў студэнта Бегемотава і, як заведзена ў студэнтаў, спытаўся:

– Ну, як там твая курсавая?

– Пачаў рабіць, – уздыхнуў Бегемотаў.

– Так позна?

– Чаму гэта позна? – шчыра пакрыўдзіўся Бегемотаў. – Цяпер толькі 7 гадзінаў вечара!

***

Аб’ява: “Вопытны выкладчык падрыхтуе студэнтаў ВНУ да адлічэння”.

***

– Прафесар, у мяне будзе аўтамат?

– Так, і кірзавыя боты!!!

***

Бацька дасылае сыну SMS-ку: “Як прайшоў іспыт? ”.

Сын – у адказ: “Іспыт прайшоў бліскуча, прафесары ў захапленні. Просяць паўтарыць увосень”.

***

– Скажыце, якая ў вас методыка напісання дыплома?

– Ctrl+C, Ctrl+V!

***

Прафесар:
- Hазавіце два займеннікі ...
Студэнт:
- Хто, я ????

***
Чым прынцыпова адрозніваюцца ў інтэрнаце дзявочыя пакоі ад хлапечых? У жаночых посуд мыюць пасля ежы, а ў мужчынскіх – перад ёй.

***
Аб’ява ў студэнцкай сталоўцы: “Не падбірайце крошкі – не злуйце прусакоў!”

***

Выкладчык:

– Ваш сын ведае геаграфію горш за ўсіх астатніх студэнтаў.

– Няважна, з нашымі даходамі ўсё адно далёка не паедзеш.

***

Выкладчык:

– Вы ў войску былі ?

Студэнт:

– Не, а што?

Выкладчык:

– Ды нічога. Магу ўладкаваць.

***

Прафесар тлумачыць тэарэму:
- Уявіце шкляны шар. Наогул, не абавязкова шкляны. А, зрэшты, можна абыйсціся і без шара ...

***

Прафесар – чалавек, які патрапіў ва універсітэт на першым курсе і так і не здолеў з яго выйсці.

***

– Што такое экзамен?

– Гэта гульня, у якой адзін ведае, але маўчыць, а другі не ведае, але гаворыць.

***

На што толькі ні пойдзе студэнт, каб атрымаць залік... Нават на лекцыю.

***

Дзень стыпендыі – дзейнічае “правіла правай рукі”: студэнт прыходзіць у сталовую, правай рукой закрывае цэны на меню, выбірае назвы страваў, купляе і есць.

Тыдзень пасля стыпендыі – дзейнічае “правіла левай рукі”: студэнт прыходзіць у сталовую, левай рукой закрывае назвы страваў, выбірае зручныя цэны, купляе стравы і есць.

Тыдзень да стыпендыі – дзейнічае “правіла свярдзёлка”: студэнт прыходзіць у сталовую, круціцца-круціцца на адным месцы і сыходзіць...

***

У студэнцкай сталовай:

– Мне тры другіх.

– А корань з мінус двух не хочаш?

***

Студэнт у сталовай робіць заказ:

– Дзве сасіскі.

Повар:

– О, шыкуеш!

– І шаснаццаць відэльцаў...

***

Дэкан вяртае студэнту “залікоўку” і гаворыць:

– Твой бацька пасівее, калі ўбачыць тваю “залікоўку”.

– Не пасівее.

– Няўжо твае адзнакі яго не хвалююць?

– Хвалююць, але ён лысы.

***

– Што такое экзамен?

– Гэта гульня, у якой адзін ведае, але маўчыць, а другі не ведае, але гаворыць.

***

Чаго не зразумеў на лекцыі – зразумееш на экзамене.

***

Студэнты, памятайце: усё, сказанае вамі на экзамене, можа быць скарыстанае супраць вас!

***

– Не, не і не! – крычыць галоўны рэдактар студэнту-журналісту. – У вас атрымаўся вельмі доўгі рэпартаж. Выкіньце ўсе непатрэбныя падрабязнасці.

Праз паўгадзіны журналіст прыносіць тэкст:

– Кіроўца “Фальксвагена” вёў аўтамабіль па мокрай шашы з хуткасцю 120 кіламетраў у гадзіну. Пахаванне заўтра ў 15 гадзінаў.

***

Прыходзьце на экзамены са свежай галавой: шмат з чым давядзецца разбірацца ўпершыню.

***

Выкладчык:

– Давайце парадуемся за тых, хто сёння з намі, і зробім пераклічку.

***

Студэнт на экзамене выходзіць адказваць з маленькім кавалачкам паперы.

– А дзе ваш адказ? – пытаецца выкладчык.

– У галаве.

– А гэта што такое?

– А гэта не змясцілася!

***

Студэнт не ведае прадмет у двух выпадках: альбо яшчэ не здаваў, альбо ўжо здаў.

***

– Прафесар, а два балы за што?

– Адзін бал – за тое, што з’явіліся на экзамен. Другі – за спробу адказваць.

– А трэці не можаце накінуць за тое, што я сыду?

***

Памятай: не такі страшны прафесар, як ён чытае.

***

Парта – крыніца ведаў. Канспект – іх магіла.

***

Канец снежня. Лекцыі ў інстытуце. Выкладчык: “Мы не паспелі разабраць важную тэму. Таму правядзем дадатковыя заняткі”. Адкрывае штодзённік і пачынае ўзірацца ў запісы: “Та-а-ак… Вось у мяне вольны вечар 30 снежня і раніца 31-га. Які дзень выбіраеце?” Амаль усе студэнты хорам: “А давайце правядзем 31-га ўвечары!!!” Выкладчык абсалютна сур’ёзна: “Адну хвіліначку… Зараз гляну, што ў мяне запланавана на 31 снежня…”

***

Адзін студэнт другому:

– Ведаеш, наш выкладчык размаўляе сам з сабой.

– Наш таксама. Але ён гэтага не ўсведамляе. Ён думае, што мы яго слухаем.

***

Дацэнт:

– Вы зноў не падрыхтаваліся? Вы ж абяцалі стаць у гэтым семестры іншым чалавекам!

Студэнт:

– Я і стаў іншым чалавекам, але ён таксама выявіўся лайдаком.

 

print

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *