«У Новы год – разам!» Як прайшла святочная акцыя пярвічкі студэнтаў БДУ

30 Dec, 2016.

hommpr8dkhy

21 снежня пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДУ дружна і весела сустрэла надыход новага, 2017, года святочнай акцыяй «У Новы год – разам!».

olta8atrggy
Усе ўдзельнікі атрымалі самыя цёплыя пажаданніад Дзеда Мароза і Снягуркі, а таксама яркія навагоднія фота ў Instagram.
Неардынарны вядучы не пакінуў нікога без увагі сваімі вясёлымі заваднымі конкурсамі, розыгрышамі і жартамі.Разам з прафсаюзным актывам кожны змог пацешна правесці свой час перад хуткай сесіяй, акунуцца ў атмасферу свята, пачуць цудоўную музыку, загадаць жаданне ля на­вагодняй ялінкі і атрымаць порцыю выдат­нага настрою.

l9ytir12m9k
Павіншаваць сваіх родных і блізкіх пры­гожымі падарункамі ў арыгінальным пака­ванні дапамог handmade-афармляльнік.
А ў рамках традыцыйнай добрай мілай акцыі «Калядная казка» ў пераднавагодні тыдзень прафсаюзныя актывісты ў ролі Дзедаў Марозаў і Снягурак павіншавалі дзяцей навучэнцаў. Дзед з унучкай пабы­валі ў гасцях у 20 сем’яў студэнтаў, ма­гістрантаў і аспірантаў БДУ і з велізарнай радасцю прыўнеслі чараўніцтва ў кожны дом. Дзеткі атрымалі салодкія падарункі і самыя шчырыя віншаванні.

Дар’я СПЕЦАНАВА

Яшчэ больш фота тут (аўтар Марыя Дубавец)

sy7moijxq2i

print

Вам таксама можа спадабацца: