Чысцілі бульбу, цыравалі шкарпэткі і прышывалі гузікі… З прафкамам абітурыенты адчулі сябе сапраўднымі студэнтамі

4 Apr, 2017, усяго праглядаў: 186.

"Прафсаюз – гэта крута! Прафсаюз – гэта мы! У прафсаюзе – найлепшыя студэнты краіны!" Менавіта такім сёлета стаў дэвіз прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў на парадзе факультэтаў роднага БДУ, які прайшоў у мінулую суботу на пляцоўцы Ліцэя БДУ.

"Пярвічка" зноў паўстала ў сваім амплуа, каб стаць як мага больш запамінальнай для ўдзельнікаў і гасцей фэсту. І дапамагчы адчуць сапраўдны дух студэнцтва зноў падахвоціліся прафсаюзныя актывісты БДУ.

У гэты раз абітурыенты змаглі насамрэч акунуцца ў студэнцкую атмасферу: наведаць лекцыю на тэму: "Што такое прафсаюз", адказаць на пытанні экзаменацыйных білетаў у самай кампетэнтнай прафсаюзнай камісіі і атрымаць у залікоўку, безумоўна, "дзясятку", пабываць у сапраўдным студэнцкім інтэрнаце тыповых студэнтаў: праспяваць разам пад гітару, самім без чыёй-або дапамогі папрактыкавацца ў прышыванні гузікаў і цыраванні шкарпэтак, адшукаць шкарпэтку ў пару, адказаць на мудрагелістыя пытанні, патрэніравацца на хуткасць у чыстцы бульбы, а таксама станцаваць і проста павесяліцца разам з самым таленавітым прафактывам.

Кожны, хто правільна адказаў на пытанні, атрымаў падарункі ад прафкама, а хто выканаў усе заданні, атрымаў пажыўныя пачастункі ад нашага партнёра ААТ "Лідскія харчовыя канцэнтраты".

Абітурыенты атрымалі інфармацыю пра дзейнасць прафсаюзнай арганізацыі, пра побыт і вольны час па-за рамкамі навучальнага працэсу. Дзелячыся сваім досведам, прафактыў распавядаў будучым студэнтам, як рознабакова прадстаўлена студэнцкае жыццё ў БДУ і як можна рэалізоўваць свае здольнасці, праекты і ідэі.

Вы хочаце даведацца ўсё пра студэнцкае жыццё БДУ – тады вам у прафкам!

Прафкам студэнтаў БДУ

Яшчэ больш фота глядзіце тут

 

 

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *