Прафсаюз і моладзь. На міжнародным форуме ў БДУ дамовіліся пра сацыяльную падтрымку студэнтам

26 мая, 2017.

 

22 мая 2017 года на пляцоўцы БДУ ў зале пасяджэнняў Савета БДУ адбылося адкрыццё міжнароднага форуму "Прафсаюз і моладзь – мы разам. Разам у будучыню!". У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі 17 краін Еўропы і СНД, а таксама кіраўніцтва БДУ, галіновага прафсаюза, дырэктар Еўрапейскага камітэта прафсаюзаў адукацыі, у рамках якога яны абмяняліся досведам працы па абароне працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў моладзі.

З вітальным словам выступілі прарэктар БДУ па выхаваўчай і вучэбнай рабоце Уладзімір Сувораў, старшыня Цэнтральнага камітэта галіновага прафсаюза Аляксандр Бойка, дырэктар Еўрапейскага камітэта прафсаюзаў адукацыі Susan Flocken, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДУ Вольга Локцева, якая распавяла пра асноўныя кірункі працы студэнцкай арганізацыі.

Падчас мерапрыемства былі разгледжаны пытанні па дамове, якая вызначае сацыяльныя гарантыі, жыллёва-побытавыя ўмовы, ахову здароўя і арганізацыі адпачынку моладзі, па матывацыі прафсаюзнага руху ў ВНУ, магчымасці самарэалізацыі сярод моладзі, стымуляванні і матэрыяльнай падтрымцы моладзі і інш.

У рамках праграмы мерапрыемства для замежных дэлегацый у БДУ таксама была праведзена экскурсія па ўнутраным дворыку БДУ, прадэманстраваны выстава БДУ, выстава прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДУ.

Мы спадзяёмся, што атрыманы досвед у рамках форуму будзе карысны падчас далейшай дзейнасці ўдзельнікаў, а таксама будзе наладжана плённая праца, канструктыўны дыялог і эфектыўнае ўзаемадзеянне.

 Прафкам студэнтаў БДУ

 

 

 

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *