Фотавеламарафон – з прагай да стылю! (+відэа)

26 мая, 2017.

Фотаконкурс БДУ "Фотавеламарафон" набірае абароты. З кожным годам усё маштабней і цікавей. І ў гэтым, юбілейным, годзе арганізатары прыдумалі сюрпрызы. Конкурсу ўжо пяць гадоў, за гэты час павялічылася колькасць заданняў, партнёраў і ўдзельнікаў.

Раніца 16 мая паблізу сёмага інтэрната была ранняй і вясёлай. Удзельнікі рабілі апошнія змены ва ўпрыгожванні сваіх ровараў, арганізатары заканчвалі апошнюю падрыхтоўку для конкурсу. І вось любімы прафесар марафону, супрацоўнік кафедры фізвыхавання і спорту БДУ, Валянцін Кісялёў даў старт, і ўдзельнікі пачалі праходзіць маршрут даўжынёю амаль 12 кіламетраў.

Юбілейных марафонцаў чакала 10 пікетаў, тэматыка якіх была звязана з мерапрыемствамі Студэнцкага саюза БДУ, такімі як "Вясновы баль БДУ", "БДУ ў тваім фармаце", "Смачныя вандроўкi", агляд-конкурс "Капуснік БДУ", "Мая школа". Фатаграфіі, зробленыя ўдзельнікамі падчас марафону, былі зашыфраваны. Пры ацэнцы ананімных фота журы выстаўляла балы ад аднаго да дзесяці.  Удзельнікамі журы ў 2017 года сталі пераможцы і ўдзельнікі дадзенага конкурсу мінулых гадоў, а таксама супрацоўнікі БДУ.

Такім чынам, давайце ўшаноўваць пераможцаў! Пераможца ў намінацыях "У фармаце БДУ",  "Смачны горад", "Фотагук" – выпускніца ІЖ Ішмуратава Юлія. Студэнтка першага курса ММФ Марыя Зілевіч заняла першае месца адразу ў некалькіх намінацыях  "Just do it", "Погляд знізу", "Прага стылю". У намінацыі  "У рытме вальса" перамогу атрымаў студэнт 4 курса ММФ Андрэй Гарбаценка. Першакурснік ММФ Аляксей Гусянцоў абышоў удзельнікаў і перамог у намінацыях "Гарадскія легенды", "Усё бывае ўпершыню". Студэнтка 4 курса ФСК Марыя Долбіч стала найлепшым аўтарам фатаграфіі на тэму "Дух барацьбы".

Таксама былі і адмысловыя намінацыі.  Паміж пікетамі, акрамя выканання асноўнага задання, удзельнікам трэба было зрабіць 3 фатаграфіі на вольную тэму. Найлепшым аўтарам стала Юлія Ішмуратава, яна атрымала тытул "Самы крэатыўны". Таксама яна забрала і тытул "Самы прыгожы велік". Веласіпед Юліі вылучаўся сярод усіх арыгінальнымі ўпрыгожваннямі, звязанымі з тэмай супергерояў. "Самым хуткім" апынуўся Аляксей Гусянцоў.   

Па выніку агульнага заліку вызначыліся пераможцы конкурсу: на трэцім месцы студэнт першага курса ММФ Аляксей Гусянцоў. З невялікім адрывам яго абагнала студэнтка ММФ Марыя Зілевіч. Першае месца і пераходны кубак пераможца атрымала выпускніца ІЖ Юлія Ішмуратава.

Марта КУДЗІНА, 5 курс ІЖ

Больш фота з мерапрыемства глядзіце тут

Відэа:

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *