Гістарычныя факультэты БДУ і МДУ праводзяць сумесны конкурс студэнцкіх навуковых прац

14 Jul, 2017.

IV Міжнародны расійска-беларускі конкурс студэнцкіх навуковых прац па гісторыі «Агульны шлях да Вялікай Перамогі: бессмяротны Подзвіг народаў» абвешчаны ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Гэта сумеснае мерапрыемства гістарычных факультэтаў БДУ і МДУ ім. М. В. Ламаносава.

Спаборніцтва накіравана на папулярызацыю гістарычных ведаў, таксама на стварэнне ўмоў для навукова-даследчага ўзаемадзеяння студэнтаў Расіі і Беларусі, стымуляванне цікавасці да вывучэння гісторыі.

Удзельнікамі конкурсу могуць стаць студэнты гістарычных факультэтаў ВНУ ўсіх краін постсавецкай прасторы незалежна ад курсу, спецыяльнасці, кафедры і формы атрымання адукацыі.

Тэмай праектаў канкурсантаў можа стаць айчынная і замежная гісторыя, этналогія, археалогія, гісторыя мастацтваў.

Навуковая праца можа быць выканана індывідуальна або ў суаўтарстве (не больш за трох аўтараў).

Конкурс пройдзе ў два этапы: завочны і вочны. Вынікі першага тура будуць вядомы 10 кастрычніка. Фінал пройдзе з 1 па 3 лістапада ў МДУ, дзе адбудзецца публічная абарона навуковых работ. Матэрыялы прымаюцца да 30 верасня.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць анлайн-заяўку, якую можно знайсці ТУТ.

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *