Лічым па восені. Інфаграфіка пра вынікі прыёмнай кампаніі 2017 года

6 Sep, 2017.

На ўсе формы атрымання вышэйшай адукацыі першай ступені залічаны практычна 5,5 тысяч абітурыентаў. Гэта самая паспяховая прыёмная кампанія па ўзроўні падрыхтаванасці абітурыентаў БДУ!

Сёлета сярэдні бал тых, хто паступіў на дзённую бюджэтную форму навучання па выніках ЦТ, – 321 (у 2016 г. – 300)! Сярод іх 70,3 % набралі 300 балаў і больш   (у 2016 г. – 63 %).

Зафіксаваны РЭКОРДНЫЯ сярэд­нія балы: на факультэце міжнародных адносін – 380, а таксама на факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі – 359!

Усяго на дзённую бюджэтную форму залічаны 2164 абітурыенты. Сярэдні конкурс па ўніверсі­тэце склаў 2 чалавекі на месца (у 2016 г. – 1,6).
Без іспытаў залічаны 134 абітурыенты.
Па мэтавым прыёме залічаны 44 абітурыенты.
На скарочаны тэрмін атрымання адукацыі залічаны 16 абітурыентаў.
Таксама адзначым той факт, што сёлета вырасла колькасць залічаных, якія скончылі сярэднюю школу з медалямі або ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі з дыпломамі з адзнакай – 27,6 % (у 2016 г. – 25,5 %). Колькасць выпускнікоў ліцэяў і гімназій склала 52,6 % (у 2016 г. – 52 %). Мінчукоў сярод залічаных 710, што складае 32,8 % (у 2016 г. – 33,5 %).


Сярэдні бал залічаных на прыродазнаўчанавуковыя факультэты:
Факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі – 359;
Хімічны факультэт – 346;                                                                   
Механіка-матэматычны факуль­тэт – 325;                                              
Факультэт радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій – 313;                   
Біялагічны факультэт   – 313.                                
Рэйтынг самых высокіх прахадных балаў сярод прыродазнаўчанавуковых спецыяльнасцяў:
«Прыкладная інфарматыка» – 372 (у 2016 г. – 364);
«Інфарматыка» – 360 (у 2016 г. – 349);
«Актуарная матэматыка» – 352 (у 2016 г. – 338);
«Камп’ютарная бяспека» – 352 (у 2016 г. – 335).
Сярэдні бал залічаных на сацы­яльна-эканамічныя і гуманітарныя факультэты і інстытуты:
Факультэт міжнародных адно­сін – 380;                                             
Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій – 378;
Юрыдычны факультэт – 368;
Эканамічны факультэт – 359;
Факультэт філасофіі і сацыяль­ных навук – 356.

Рэйтынг самых высокіх прахадных балаў сярод сацыяльна-эканамічных і гуманітарных спецыяльнасцяў:
«Міжнародныя адносіны» – 384 (у 2016 г. – 382);
«Міжнароднае права» – 384 (у 2016 г. – 382);
«Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі» – 382 (у 2016 г. – 376);
«Паліталогія» – 382 (у 2016 г. – 362).
Конкурс і прахадныя балы на спецыяльнасці з творчым выпрабаваннем:
«Дызайн (напрамак – камуніка­тыў­ны дызайн)» – конкурс 18,7 чала­­века на месца, прахадны бал – 280;
«Дызайн (напрамак – дызайн прадметна-прасторавага асяроддзя)» – конкурс 10 чалавек на месца, прахадны бал – 248.
Сёлета на спецыяльнасці Інсты­тута журналістыкі конкурс склаў 2,3 чалавека на месца. Самыя высокія прахадныя балы склалі:
«Журналістыка (напрамак – аўдыявізуальная)» – 420;
«Журналістыка (напрамак – вэб-журналістыка)» – 380.
Прахадныя балы і конкурсы на спецыяльнасцях са скарочаным тэрмінам навучання (для выпускнікоў УССА):
«Дызайн (напрамак – камуніка­тыў­­ны дызайн)» – конкурс 6 чалавек на месца, прахадны бал – 248;
«Дызайн (напрамак – дызайн прад­метна-прасторавага асяроддзя)» – конкурс 5 чалавек на месца, прахадны бал – 244;
«Правазнаўства» – конкурс 4,2 чалавека на месца, прахадны бал – 199.
На дзённую платную форму залічаны 1958 абітурыентаў. Сярэдні конкурс па ўніверсітэце склаў 1,5 чалавека на месца.
На скарочаны тэрмін атрымання адукацыі залічаны 32 абітурыенты.
Па хадайніцтве спартыўных федэрацый і саюзаў у адпаведнасці з п. 33 Правілаў прыёму залічаны 46 абітурыентаў.
Таксама адзначым, сярод залічаных 9,5 % скончылі сярэднюю школу з медалямі або ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі з дыпломамі з адзнакай (у 2016 г. – 7,6 %). Выпускнікі ліцэяў і гімназій складаюць 45,7 % (у 2016 г. –
45,2 %).
Сярэдні бал тых, хто паступіў па выніках ЦТ, складае 265 (у 2016 г. – 252), сярод іх 28 % (у 2016 г. – 27 %) набралі 300 балаў і больш; 88,3 % (у 2016 г. – 77 %) набралі 200 балаў і больш.

Рэйтынг самых высокіх прахадных балаў сярод прырода­знаўчанавуковых спецыяльнасцяў:
«Інфарматыка» – 300 (у 2016 г. – 237);
«Прыкладная інфарматыка» – 293 (у 2016 г. – 254);
«Прыкладная матэматыка» – 291 (у 2016 г. – 237);
«Хімія лекавых злучэнняў» – 288 (у 2016 г. – 262).
Самыя высокія прахадныя балы сярод сацыяльна-эканамічных і гуманітарных спецыяльнасцяў:
«Інфармацыя і камунікацыя» – 336 (у 2016 г. – 316);
«Міжнароднае права» – 326 (у 2016 г. – 322).
На завочную бюджэтную форму залічана 255 абітурыентаў. Сярэдні конкурс па ўніверсітэце склаў 2,6 чалавека на месца.
На скарочаны тэрмін навучання залічана 89 абітурыентаў.
Сярод залічаных 10,2 % скончылі ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі з дыпломамі з адзнакай.
З усіх абітурыентаў, залічаных па выніках здачы ЦТ, маюць сумарны бал 200 і вышэй 49 %.
Рэйтынг самых высокіх прахадных балаў завочнай бюджэтнай формы навучання:
«Гісторыя» – 225;
«Медыцынская экалогія» – 222;
«Менеджмент» – 217;
«Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны» – 205.
На спецыяльнасцях са скарочаным тэрмінам навучання (для выпускнікоў УССА) конкурс і прахадныя балы склалі:
«Сацыяльная работа» – конкурс 6,8 чалавека на месца, прахадны бал – 247;
«Руская філалогія» – конкурс
1,5 чалавека на месца, прахадны бал – 244;
«Менеджмент, фінансы і крэ­дыт» – конкурс 5,4 чалавека на месца, прахадны бал – 224.
На завочную платную форму  залічана 977 абітурыентаў. Сярэдні конкурс па ўніверсітэце склаў 1,5 чалавека на месца.
На скарочаны тэрмін навучання залічана 286 абітурыентаў.
Для атрымання другой вышэйшай адукацыі залічана 236 абіту­рыентаў.
Рэйтынг самых высокіх прахадных балаў:
«Правазнаўства» – 214;
«Матэматыка і інфармацыйныя тэхналогіі» – 213.
Зараз на платную форму навучання залічана 120 замежных грамадзян. Прыём замежных грама­дзян у БДУ працягваецца да 15 кастрычніка.

Паводле інфармацыі
прыёмнай камісіі,  
прэс-службы БДУ

Інфаграфіка Валерыі БАНДАРЧЫК

 

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *