Скарына ў розных абліччах. У Нацыянальнай бібліятэцы прайшла акцыя да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання

7 Sep, 2017.

2017 год выдаўся багатым на юбілейныя даты падзей і асобаў, без якіх цяжка было б уявіць беларускую навуку і мастацтва. Адна з іх – 500-годдзе беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання, неадрыўна звязаная з «піянерам»  дадзенай сферы – Францыскам Скарынам. Чаму гэтая на яе звяртаюць так многа ўвагі і што стаіць за імем «таго мужчыны, чый помнік стаіць каля Нацыянальнай бібліятэкі»? На гэтыя і іншыя пытанні была заклікана адказаць інтэрактыўная акцыя «Чытаем Скарыну разам», якая адбылася 5-6 верасня.

Урачыстае адкрыццё адбылося ў Нацыянальнай бібліятэцы. У прывітальным слове арганізаторы і госці напомнілі наведвальнікам аб важнасці  кнігі ў станаўленні асобы чалавека, аб тым, што веды заўсёды будуць найвялікай кашоўнасцю – што ў XVI, што ў XXI стагоддзі. Як доказ – выразы з кніг Скарыны, якія актуальна гучаць і сёння. Выказаць сваё меркаванне мелі магчымасць і вучні Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа, якія не па чутках ведаюць кошт друкаванага слова.

Пасля адкрыцця наведвальнікі змаглі азнаёміцца з гісторыяй кнігадрукавання і асобай Францыска Скарыны ва ўсіх магчымых фарматах: з дапамогай выстаўленых на экспазіцыі кніг, навуковых публікацый аб першадрукару і новых факсімільных выданняў, прагледзець і прачытаць якія на час акцыі мог кожны без звыклага чытацкага білета і чаканні афармлення замовы; дакументальных фільмаў, паказ якіх праводзіўся ў спецыяльнай кіназоне. Таксама быў арганізаваны спецыяльны майстар-клас па вырабу адбіткаў з гравюры, які не пакінуў абыякавым ні моладзь, ні самавіта апранутае старшае пакаленне.

Абмеркаваць справу кнігадрукавання, а таксама: хто такі - Францыск Скарына? – можна было ў моладзевай зоне, дзе праводзіў своеасаблівую лекцыю «скарынавед», намеснік дырэктара бібліятэкі па навковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Аляксандр Суша. Аднак не чакайце тут звыклых са школьных часоў фактаў і дат. Тут наведвальнікі атрымалі магчымасць паглядзець на асобу беларускага кнігадрукара з іншага боку: як на простага чалавека, грамадскага дзеяча і... Агента 007 Вялікага Княства Літоўскага, на якога  “паляваў” сам кіраўнік Пруссіі!

Для самых маленькіх  удзельнікаў акцыі быў арганізаваны дзіцячы куток, дзе ў забаўляльна-гульнявой форме – прагляд мультфільмаў, конкурсы, калектыўнае чытанне і, нават, выраб міні-кніжак – яны маглі атрымаць карысную інфармацыю аб асобе і яго дзейнасці, дзеля якіх было арганізавана дадзенае мерпрыемства.

Ксенія АТРАШКЕВІЧ

 

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *