Адбітак ступні Хрыста і абраз Мікалая Цудатворца – багатая на цуды нясвіжская зямля

2 мая, 2017.

 

З кожнага дому даносіцца прыемны пах велікодных кулічоў, фарбуюцца ва ўсе колеры вясёлкі яйкі, дамы напаўняюцца самымі роднымі людзьмі, і ўсе яны з усмешкай на твары і з верай у душы прамаўляюць: "Хрыстос уваскрэс! – Сапраўды ўваскрэс!" У хрысціянскім календары абведзена чырвоным маркерам самае важнае гадавое свята – Вялікдзень. А пакуль вы, чытачы, атрымліваеце асалоду ад доўгачаканага шанаванага свята, дазвольце распавесці пра цуды нясвіжскай зямлі.

Протаіерэй Алег Абрамовіч, настаяцель храма Святой Сёмухі вёскі Салтанаўшчына Нясвіжскага раёна, падзяліўся сваімі ведамі пра цуд, атрыманымі ад мясцовых старажылаў.

Шмат гадоў таму назад у невялікай вёсачцы Нясвіжскага раёна Кудзінавічы пачалася страшная эпідэмія, ад якой памірала шмат людзей і скаціны. Аднаму з жыхароў прыйшла з’ява, што трэба пабудаваць царква. Звычайна такія цэрквы будавалі за суткі. Пасля пабудовы храма ў гэты ж дзень павінен увайсці святар і адслужыць літургію. На патрэбнае месца пакажуць два камені, паміж якімі і павінен стаяць храм. Ён быў пабудаваны і названы царквой Нараджэння Хрыстова ў гонар нерукатворнай выявы Хрыста Выратавальніка. Пасля гэтага мор спыніўся.

Праз нейкі час людзі заўважылі, што на адным з камянёў з'явілася выдзеўбаная чара. У гэтай чары незалежна ад прыродных умоў заўсёды збіраецца вада. Яшчэ да разбурэння храма жыхары вёскі казалі, што вада стаяла пры любым надвор'і. Таксама яны заўважылі нейкі след ступні і крыж над гэтай чарай. Ужо пазней было ясна: гэта не проста след, а адбітак ступні Хрыста. Маюцца сведчанні ў епархіі, таксама апісанне каменя ў газеце "Ператварэнне" 1997 гаода, напісанае цяперашнім протаіерэем Фёдарам Крываносам, адным з епархіяльных гісторыкаў. Наогул, такіх месцаў у нашым свеце мала, але яны маюцца. Адно з іх знаходзіцца на Елеонскай гары, дзе Ісус адштурхнуўся сваёй ступнёй і сышоў на ўшэсце. А камень, які стаяў па іншы бок храма, лічаць Багародзічным.

Ужо некалькі стагоддзяў у гэтых месцах адбываецца малітоўнае жыццё. Цяпер праходзіць некалькі службаў у год, бо ў вёсцы засталося мала жыхароў. Аднак раней, на пачатку 60-х гадоў, распавядалі, што храм Нараджэння Хрыстова збіраў вельмі шмат людзей з усёй акругі. Быў такі чалавек, клікалі яго Іосіфам, жыў ён у Раковічах. З Раковічаў да Кудзінавічаў з дзясятак кіламетраў, але Іосіф, інвалід вайны, да такой ступені шанаваў царкву, што на адной назе з мыліцай даходзіў да храма і адстойваў службу.

У постперабудоўны перыяд царква была знесена і пабудавана капліца. Для чаго гэта зрабілі, невядома. З храма было вынесена ўсё, але дзякуючы адной жыхарцы вёскі захавалася абраз Мікалая Цудатворца. Ёсць вельмі цікавая гісторыя, звязаная з гэтым абразом.

Некалькі гадоў таму адбыўся акт вандалізму. Невядомыя залезлі ў царкву і спрабавалі яе разграміць, знішчыць рэчы. Былі перавернутыя падсвечнікі, дываны, пабіты лампады. Але абраз Цудатворца не вынеслі, а толькі разбілі шкло. Варта толькі здагадвацца, хто перашкодзіў вандалам.

Анастасія ЛАБАТАЯ, вучаніца 10 класа, г. Нясвіж

 

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *