Уздымаць на прыступку вышэй. БДУ ўзначаліў Андрэй Кароль (+відэа)

16 Oct, 2017.

Новы рэктар БДУ – Андрэй Дзмітрыевіч Кароль

29 верасня грамадскасці БДУ быў прадстаўлены новы рэктар – Андрэй Дзмітрыевіч КАРОЛЬ.

Напярэдадні прызначаны кіраўнік вядучай ВНУ краіны сустрэўся з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што БДУ трэба  «ўздымаць на прыступку вышэй». Аляксандр Лукашэнка падкрэс­ліў, што Андрэй Кароль фактычна з’яўляецца яго даверанай асобай,  і паабяцаў наведаць Белдзяржуні­версітэт у 2018 годзе.
Новага рэктара ўніверсітэцкай грамадскасці прадставілі намеснік Прэм’ер-міністра нашай краіны Васіль Жарко і міністр адукацыі Ігар Карпенка.

Рэктара супрацоўнікам універсітэта прадставілі віцэ-прэм’ер Васіль Жарко і міністр адукацыі Ігар Карпенка

Віцэ-прэм’ер Васіль Жарко адзначыў, што перад новым рэк­тарам стаяць складаныя задачы   па захаванні статусу БДУ як вядучай ВНУ і велізарная праца па       павышэнні якасці падрыхтоўкі студэнтаў, іх фарміравання сап­раўднымі патрыётамі сваёй краіны. З напрамкаў названы таксама матывацыя маладых кадраў да педагагічнай і навуковай дзейнасці, удасканаленне матэрыяльна-тэхнічнай базы навучальных карпусоў, даследчых лабараторый. Пры гэтым Васіль Жарко заўважыў, што дасягненне вызначаных мэт магчымае толькі пры адкрытым, сумленным дыялогу і калегіяльным узаемадзеянні рэктара і калектыву БДУ.
У сваім звароце да супрацоў­нікаў БДУ Андрэй Кароль падкрэсліў, што кіраўніцтва ВНУ бу­дзе ажыццяўляцца ў адпаведнасці з пастаўленымі задачамі кіраўніка дзяржавы, а таксама на базе назапашанага дзесяцігоддзямі дос­веду БДУ. Андрэй Дзмітрыевіч выказаў намер сустрэцца з загад­чыкамі кафедраў, каб абмеркаваць пытанні, якія стаяць перад флаг­манам беларускай вышэйшай адукацыі, і паабяцаў у сваіх рашэннях кіравацца дарадчым прынцыпам і прынцыпам празрыстасці.

Васіль Жарко падзякаваў Сяргею Абламейку за дзевяць гадоў плённай працы

Рэктар БДУ Андрэй Кароль вы­ка­заў падзяку свайму папярэдніку Сяргею Абламейку за высокі ўзровень кіраўнічай працы ў БДУ і даўняе плённае супрацоў­ніц­тва БДУ і Гродзенскага дзяржаў­нага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Прафесійны шлях
Вядома, што Андрэй Дзмітрыевіч – выпускнік гродзенскай ВНУ, якую пасля і ўзначальваў. Пасля выпуску з інжынернага факультэта ГрДУ ён некалькі гадоў працаваў настаўні­кам у гродзенскай школе, потым  вы­­кладаў у мясцовым філіяле Інстытута сучасных ведаў і Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, пазней перайшоў на працу ў родную ВНУ. З верасня 2012 г. па люты 2013 г. працаваў  загадчыкам кафедры педагогікі. 1 сакавіка 2013 г. прызначаны рэк­тарам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. 28 верасня 2017 г. узначаліў БДУ.

Навуковыя дасягненні
А. Д. Кароль з’яўляецца аўтарытэтным навукоўцам у галіне педагогікі. Аўтар сістэмы эўрыстычнага навучання на аснове дыялогу. Інавацыйная дыдактычная сістэма навучання дазваляе пераадолець маналагічнасць існай адукацыі і забяспечыць пераход на якасна новы ўзровень падрыхтоўкі навучэнцаў. А. Д. Кароль зрабіў істотны ўнёсак у тэорыю праектавання адукацыйных стандартаў, навучальных планаў, праграм, падручнікаў і метадычнай літаратуры сярэдняй і вышэйшай школ.
Аўтар больш чым 170 навучальна-метадычных і навуковых прац, у тым ліку 10 манаграфій, 27 навучальных і навучальна-метадычных дапаможнікаў (3 – на англійскай мове, уключаючы поўны курс лекцый па медыцынскай і біялагічнай фізіцы), 12 навукова-папулярных кніг. Паводле дадзеных Навуковай электроннай бібліятэкі Elibrary.ru, А. Д. Кароль з’яўляецца лідарам індэкса навуковага цытавання ў Беларусі ў галіне «Народная адукацыя. Педагогіка» па спецыяльнасці «Агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі». Аўтар і кіраўнік больш чым 20 дыстанцыйных курсаў, навукова-практычных семінараў, распрацоўшчык каля 3000 адкрытых заданняў для міжнародных дыстанцыйных эўрыстычных алімпіяд.З’яўляецца пастаянным аўтарам прац у навуковых выданнях з высокім імпакт-фактарам, навуковых часопісаў «Педагогіка», «Пытанні філасофіі», «Пачатковая школа», «Школьныя тэхналогіі», «Народная адукацыя». Вёў уласную аўтарскую рубрыку ў часопісе «Народная асвета».
З 2016 года – член экспертнага савета ВАК Беларусі па педагагічных і псіхалагічных навуках. З’яў­ляўся намеснікам старшыні арг­камітэта ўсерасійскіх конкурсаў «Дыстанцыйны настаўнік года», «Дыстанцыйная школа года», «Дыстанцыйная педагагічная прак­­­­тыка», усерасійскіх вучнёў­скіх дыстанцыйных канферэнцый, чле­­нам рэдакцыйнай калегіі зборнікаў навуковых прац лабараторыі метадалогіі і тэорыі зместу адукацыі УРАА «Інстытут зместу і метадаў навучання» (Масква), выданняў Навуковай школы чалавека­адпаведнай адукацыі.Узнагароды
А. Д. Кароль узнагароджаны трыма граматамі Расійскай ака­дэміі адукацыі за рэалізацыю творчага патэнцыялу на­ву­­чэнцаў і педагогаў, «Медалём Сакрата» за навуковыя даследаванні ў га­ліне эўрыстычнага навучання.
У 2011 г. узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Беларусі. Уладальнік сты­пендыі Прэзідэнта РБ таленавітым маладым навукоўцам на 2012 год за распрацоўку канцэпцыі дыялагізацыі сістэмы адукацыі і яе рэалізацыю ў вочнай і дыстанцыйнай формах.
У 2014 г. абвешчана Падзяка міністра адукацыі Беларусі за значны ўнёсак у паспяховае    выс­тупленне беларускіх спартс­менаў на міжнародных спаборніцтвах, прапаганду спорту сярод навучэнскай моладзі.
У 2015 г. узнагароджаны Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта за актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці вобласці.
У 2016 г. абвешчана  Падзя­ка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці краіны.

Алена МАРЦУЛЕВІЧ,
Сяргей ШАФАЛОВІЧ
Фота Васіля Кузьмічкіна
Відэа:

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *