Агульныя мэты ў гуманітарнай адукацыі. Дні гістарычнага факультэта БДУ прайшлі ў МДУ імя М.В. Ламаносава (+відэа)

24 Nov, 2017.

З 31 кастрычніка па 3 лістапада ў Маскве прайшла міжнародная праграма «Дні гістарычнага факультэта БДУ на гістарычным факультэце МДУ імя М. В. Ламаносава».

Падзея стала працягам доўгатэрміновага супрацоўніцтва паміж гістарычнымі факультэтамі вядучых універсітэтаў дзвюх краін.  У яго межах ажыццяўляюц­ца сумесныя навуковыя праекты, прахо­дзяць студэнцкія навуковыя конкурсы, стажыроўкі, гасцявыя лекцыі вядомых універсітэцкіх гісто­рыкаў.
У маі 2016 г. у Мінску ўпершыню прайшлі дні гістарычнага факуль­тэта МДУ імя М. В. Ламаносава, а сёлета група гісторыкаў БДУ на­несла візіт у Маскву. У дэлегацыю на чале з дэканам гістарычнага  факультэта загадчыкам кафедры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу Аляксандрам Каханоў­скім таксама ўвайшлі намеснік  дэкана Андрэй Прохараў, загад­чык кафедры гісторыі Расіі Алег Яноўскі, загадчык кафедры этналогіі, музеалогіі і гісторыі мастацтваў Тадэвуш Навагродскі, старшы выкладчык кафедры крыніцазнаўства Арцём Наза­ранка. У сталіцу Расіі накіравалася таксама значная група студэнтаў гістарычнага факультэта, якія выйшлі ў фінал міжнароднага на­вуковага конкурсу.
Праграма форуму была надзвычай насычанай і мела навуковы, адукацыйны і культурны складнікі.
На ўрачыстым адкрыцці дзён гістарычнага факультэта БДУ 1 лістапада дэкан А. Г. Каханоўскі ўручыў падзякі рэктара БДУ, га­наровыя граматы расійскім ка­ле­гам, якія зрабілі асаблівы ўнёсак  у развіццё двухбаковых ака­дэ­міч­ных і навуковых сувязяў. Сярод узнагароджаных – дэкан гіс­тарыч­нага факультэта МДУ прафесар І. І. Тучкоў, прэзі­дэнт гістарычнага факультэта МДУ акадэмік РАН С. П. Карпаў, член-карэспандэнт РАН Л. І. Бародкін, старшыня ФНКА «Беларусы Расіі» прафесар С. Л. Кандыбовіч, намеснік дэкана гістфа­ка МДУ старшыня   РНКА «Беларусы Масквы» А. В. Солапава і іншыя навукоўцы. У сваю чаргу граматамі і падзя­камі ад гістарычнага факультэта МДУ і РНКА «Беларусы Масквы» былі адзначаны супрацоўнікі БДУ.
Дэканы гістарычных факуль­тэ­таў БДУ і МДУ прафесары А. Г. Ка­ханоўскі і І. І. Тучкоў падпісалі ра­бочую праграму супрацоў­ніцтва паміж гістарычнымі факультэтамі  на 2018–2019 год, а таксама вы­- з­на­чылі для распрацоўкі дзве сумесныя магістарскія праграмы: «Гісторыя беларускай дыяспары» і «Гістарычная інфарматыка».

1 лістапада расійскі і беларускія даследчыкі, выкладчыкі і студэнты ўдзельнічалі ў міжнародным кру­глым стале «Спазнаючы мінулае: вопыт выкладання гісторыі ў вышэйшай школе Расіі і Беларусі». Адбыўся глыбокі і шчыры абмен думкамі і вопытам, абмеркавана шырокае кола пытанняў. Як падкрэслілі дэканы гістарычных фа­культэтаў прафесары А. Г. Каханоўскі і І. І. Тучкоў, асэнсаванне  выкладання гісторыі ў вышэйшай школе можа быць зроблена ўза­емнымі намаганнямі, з улікам супольнага вопыту.
Прадстаўнікі БДУ правялі сус­трэчы з кіраўніцтвам і выкладчы­ка­мі шэрагу кафедраў гістарычнага факультэта МДУ імя М. В. Ламаносава. Беларускія і расійскія гіс­то­рыкі абмеркавалі пытанні абмену навуковай інфармацыяй, падрых­тоўкі і выдання сумесных зборнікаў, распрацоўкі і рэалізацыі сумесных адукацыйных і навуковых праектаў і ініцыятыў.
У межах акадэмічнага лекто­рыя гістарычнага факультэта на тэму «Мадэрнізацыйныя працэсы  ў Беларусі ў ХІХ – пачатку ХХ стст.: агульныя тэндэнцыі і нацы­яналь­ныя рысы» выступіў дэкан гіста­рычнага факультэта БДУ А. Г. Ка­ханоўскі.

Гэты дзень запомніцца і адкрыц­цём некалькіх выстаў: фотавыстава «Гісторыя Саюзнай дзяржавы», прадстаўленая па­соль­ствам Беларусі ў Расійскай Федэрацыі; персанальная фотавыстава аўтарскіх праектаў бу­дынкаў і помнікаў Масквы, створаных народным архітэктарам РФ, заслужаным архітэктарам Бела­русі Ю. П. Грыгор’евым; фота­выс­тава аўтарскіх праектаў бу­дынкаў і помнікаў «Народы Масквы для Масквы».
Цікавым завяршэннем гэтага дня стаў творчы вечар расійска- беларускага пісьменніка, члена Саюза пісьменнікаў Расіі, лаўрэата прэміі «Залатое пяро Русі» Алеся Кажадуба.
Праграма мерапрыемстваў 2 лістапада адкрылася творчай сустрэчай з народным архітэктарам РФ, заслужаным архітэктарам Беларусі Юрыем Грыгор’евым. Размова атрымалася надзвычай цікавай, бо Юрый Панцеляймонавіч быў галоўным архітэктарам  Мінска ў 1970–1980-я гады, распрацоўваў помнік Янку Купалу на Кутузаўскім праспекце ў Маскве, і, як сведка многіх падзей у гісторыі Мінска, з’яўляецца неацэннай кры­ніцай для прафесійных гісторыкаў.Да мерапрыемства сёлета далучыліся прадстаўнікі Дагестанскага дзяржаўнага ўніверсітэта і Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны.
Адбылася трохбаковая сус­трэ­ча прадстаўнікоў гістарычных факультэтаў Маскоўскага, Беларускага і Дагестанскага дзяржаўных універсітэтаў. Па запрашэнні дэкана гістарычнага факультэта МДУ прафесара І. І. Тучкова ў сустрэчы ўзяла ўдзел Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Дагестан пры Прэзідэнце РФ І. М. Мугутдзінава. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт прадстаўляў дэкан гістарычнага факультэта БДУ прафесар  А. Г. Каханоўскі і намеснік дэкана дацэнт А. А. Прохараў, Дагестанскі дзяржаўны ўніверсітэт – намес­нік дэкана гістарычнага факуль­-тэта прафесар Р. І. Сефербекаў. Удзель­нікі сустрэчы адзначылі  асаблівы патэнцыял для развіцця беларуска-дагестанскіх навуковых і адукацыйных сувязяў па такіх напрамках, як археалогія, этналогія, вывучэнне гіс­торыі і побыту народаў Каўказа.
Адной з цэнтральных падзей дзён гістарычнага факультэта БДУ ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце стала правядзенне заключнага (вочнага) этапу чацвёртага Міжнароднага расійска-беларускага конкурсу студэнцкіх навуковых работ па гісторыі «Агуль­ны шлях да Вялікай Перамогі: подзвіг народаў несмяротны». Адкрыццё фіналу конкурсу прай­шло 31 кастрычніка ў Маскоўскім доме нацы­янальнасцяў, а публічныя абароны конкурсных работ прайшлі 2 лістапада на гістарычным факультэце МДУ. Сярод пераможцаў завоч­нага этапу конкурсу-ўдзельнікаў фіналу аказаліся амаль 30 студэнтаў універсітэтаў з Масквы, Мінска, Санкт-Пецярбурга, Магілёва, Пярмі, Гомеля. Журы, адзначаючы ў цэлым вельмі добры ўзровень усіх прадстаўленых работ, цікаўнасць і неабыякавасць усіх удзельнікаў, вызначыла пераможцаў і ўладаль­нікаў спецыяль­ных прызоў, якія былі ўручаны ў той жа дзень дэканам гістарычнага  факультэта БДУ прафесарам А. Г. Каханоўскім і намеснікам дэкана гістарычнага факультэта МДУ, старшынёй РНКА «Беларусы Масквы», дацэнтам  А. В. Солапавай.

ПЕРАМОЖЦЫ
IV Міжнароднага расійска-бе­ларускага конкурсу студэнцкіх   навуковых работ па гісторыі «Агульны шлях да Вялікай Пе­рамогі: подзвіг народаў несмяротны»
ДЫПЛОМЫ 1 СТУПЕНІ:
•    Алексяюк Дар’я, БДУ, 4 курс, тэма – Род Забярэзінскіх у гісторыі Вялікага Княства Літоўскага ў XV–XVI стст.
•    Калпакова Таццяна, Пермскі філіял НДУ ВШЭ, 3 курс, тэма – Указы 04.06.1947 г. и советское общество после Великой Отечественной войны.

ДЫПЛОМЫ 2 СТУПЕНІ:
•    Кудрыцкі Аляксей, БДУ, магістрант, тэма – Документы фонда 545 РГАСПИ как источник о белорусах-добровольцах интербригад Республиканской армии Испании.
•    Механошын Мацвей, БДУ, 3 курс, тэма – Преступность в купеческой среде белорусских губерний по данным статистических источников конца XIX – начала XX вв.
•   Носаў Арц ём, МДУ, магістрант, тэма – Монашеская традиция преподобного Сергия Радонежского и новые русские монастыри XIV в.
•    Халікаў Магамед, МДУ, магістрант, тэма – Российская идентичность в условиях глобальных политических процессов.

ДЫПЛОМЫ 3 СТУПЕНІ:
•    Блізнюк Ганна, БДУ, 3 курс, тэма – Воскресные школы города Минска и Минского района: возникновение и деятельность (1991–2017).
•    Бодрыкаў Яўген, БДУ, 4 курс, тэма – Армейскі партызанскі рух на акупаванай тэрыторыі Беларусі ў 1915–1917 гг.
•    Васільева Вікторыя, МДУ, 4 курс – Образы Венеры в венецианском искусстве и понимание женской красоты в эпоху Возрождения.
•    Ковель Марыя, МДУ, магістрант, тэма – Армянские диаспоральные организации во Франции в первой половине XX века.
•    Курдзюк Вераніка, БДУ, 4 курс, тэма – Брачные стратегии великих князей литовских: Рингала Кейстутовна.
•    Левуськоў Іван, МДУ, 4 курс, тэма – Война на страницах произведений Герберта Уэллса.
•    Ліўшыц Антон, МДУ, магістрант, тэма – Русские путешественники на Дальнем Востоке в начале XX века.
•    Лучыновіч Віталь, БДУ, 4 курс, тэма – Институт губернских во­ин­ских начальников в 1864–1874 гг.
•    Любцова Яна, МДУ, 5 курс, тэма – Образ командора Н. П. Резанова.
•    Ціміна Марыя, МДУ, 4 курс, тэма – Архитектурные фантазии на античные темы в офортах и рисунках Пиранези.

СПЕЦЫЯЛЬНАЯ ГРАШОВАЯ ПРЭМІЯ РЭГІЯНАЛЬНАЙ ГРАМАДСКАЙ АРГАНІЗАЦЫІ «НАЦЫЯНАЛЬНА-КУЛЬТУРНАЯ АЎТАНОМІЯ «БЕЛАРУСЫ МАСКВЫ»:
•    Домрачаў Мікалай, МДУ, магістрант, тэма – Посольский приказ и его резидент в Варшаве: опыт организации постоянного  дипломатического представитель­ства в допетровской России.
•    Самусеў Васіль, МДУ, магістратура, тэма – Развитие выездного туризма в СССР с 1950-х по 1985 годы.
•    Стальмахова Яўгенія, БДУ, 3 курс, тэма –  Пограничье «империи Царей» в Mémoires sur la Russie Амадея де Пастора: локализация и стратегия описания.
•    Холмаў Дзмітрый, Магілёўскі дзяржуніверсітэт імя А. Куляшова, магістрант, тэма – Партизанское движение в Беларуси накануне операции «Багратион».

Добрым завяршэннем насычанай праграмы стала серыя спецыяльна арганізаваных для прадстаўнікоў Беларусі экскурсій у музеі МДУ і Дзяржаўны гістарычны музей, наведванне Чырвонай плошчы.

Пры падрыхтоўцы паведамлення выкарыстаны матэрыялы выдання «Российская газета», РФІАА «Вестник Кавказа», інфармацыйна-аналітычнага партала Саюзнай дзяржавы Soyuz.by, афіцыйнага сайта гістарычнага факультэта МДУ імя М. В. Ламаносава.

СЛОВА ЎДЗЕЛЬНІКАМ
Аляксандр Каханоўскі, дэкан гістарычнага факультэта БДУ

Дні нашага факультэта на гістарычным факультэце МДУ імя М. В. Ламаносава – сведчанне плённага навукова-педагагічнага супрацоўніцтва паміж нашымі ўстановамі, добрая магчымасць абмеркаваць яго перспектывы. Гэта ўнікальны праект, цудоўны вопыт. Асабліва прыемна для мяне асабіста тое, што на гістарычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта аспірантам я прайшоў добрую школу навуковага сталення. Тут працуе навуковы кіраўнік маёй кандыдацкай дысертацыі – член-карэспандэнт РАН прафесар Л. І. Бародкін. Праграма дзён нашага факультэта атрымалася вельмі насычаная, падпісана рабочая праграма супрацоўніцтва, якая прадугледжвае, акрамя іншага, адкрыццё сумеснай падрыхтоўкі па дзвюх магістарскіх праграмах. Наперадзе вялікая праца па рэалі­зацыі дасягнутых дамоўленасцяў. Варта таксама адзначыць сумесны конкурс студэнцкіх навуковых работ. Ён стаў ужо чацвёртым па ліку, але з кожным разам яго межы і    ўзровень адчувальна растуць. Усе ўдзельнікі конкурсу праявілі добрую навуковую вартасць, неабыякавасць, шчырую адданасць сваёй тэме. Асабліва прыемна мне як дэкану адзначыць годны ўзровень работ студэнтаў нашага факуль­тэта. Дні факультэта атрымаліся перш за ўсё дзякуючы падтрымцы  і цудоўнай арганізацыі з боку рэктара Маскоўскага ўніверсітэта акадэміка РАН В. А. Садоўнічага, дэкана гістарычнага факультэта прафесара І. І. Тучкова, намесніка дэкана гістарычнага факультэта   А. В. Солапавай.



Іван Тучкоў, дэкан гістарычнага факультэта МДУ імя М. В. Ламаносава

Дні гістфака БДУ на гістфаку МДУ – гэта развіццё фармату адносін, прапанаванага нашымі беларускімі калегамі: у 2016 годзе,    у маі, аналагічныя дні гістфака      МДУ прайшлі ў Мінску на базе     Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Іх мэта – падвесці і прадставіць вынікі, намеціць і працягнуць дбайную працу, якая вядзецца ў прамежках паміж падобнымі днямі. Працу, якая ўключае ў сябе правядзенне навуковых форумаў, студэнцкіх конкурсаў, стажыроўкі студэнтаў і магістрантаў, чытанне публічных лекцый і лекцыйных   курсаў на пляцоўках адзін аднаго, распрацоўку двухбаковых магістарскіх праграм... Расійска-беларускія зносіны ў сферы культуры, навукі і адукацыі – гэта заўсёды ўзбагачэнне, таму што яны становяцца больш аргументаваныя, болей навукова фундаментальныя, больш метадычна вывераныя і болей цікавыя для сваіх слухачоў і для сябе, толькі калі мы сумесна працуем над вывучэннем і выкладаннем гісторыі Расіі і Беларусі. Для захавання ўніверсітэцкага супрацоўніцтва вельмі важна знайсці людзей з падобнымі поглядамі, а мы з нашымі калегамі з БДУ ставім сабе агульныя мэты для паляп­шэння нашай гістарычнай гума­нітарнай адукацыі.

Мацвей Механошын, студэнт 3 курса гістарычнага факуль­тэта БДУ, узнагароджаны дып­ло­мам ІІ ступені конкурсу

У Маскоўскім дзяржаўным універсітэце я апынуўся ў складзе групы студэнтаў гістарычнага факультэта БДУ ў першы раз, і адразу хацеў бы адзначыць высокую арганізацыю прыёму і гасціннасць расійскага боку. У сваю чаргу мы адчувалі адказнасць, імкнучыся прадставіць наш універсітэт на    годным узроўні, я і мае калегі старанна рыхтавалі конкурсныя работы і прэзентацыі, хваляваліся. Таму асабліва прыемна было тое, што і выкладчыкі і студэнты гістарычнага факультэта МДУ былі настроены вельмі ветліва і з вялікай увагай паставіліся да нашых прац. Было адчуванне, што мы знаходзімся на вельмі блізкіх навуковых пазіцыях, падзяляем тыя ж каштоўнасці і вырашаем блізкія навуковыя праблемы. Цікавай была экскурсійная праграма, арганізаваная для нас: мы змаглі наведаць музеі МДУ, Дзяржаўны гістарычны музей. Яшчэ раз хацелася б усім па­дзякаваць за ўсё!

Арцём НАЗАРАНКА

Відэа:

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *